Мой кошык (0) Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Акцыі

Напісанае — застанецца! Распродаж вялікіх кніг за малую цану!

 
                                                                 * * * * * *
    Новая акцыя ад ARCHE прымеркаваная да чарговае гадавіны масавых расстрэлаў, калі ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году чэкістыя забілі больш за 100 прадстаўнікоў беларускае інтэлігенцыі (навукоўцаў, пісьменьнікаў, выкладнікаў ВНУ).
 
    Вашай увазе прапануецца корпус тэкстаў на 11 тысячаў старонак (7 папяровых і 4 электронныя выданьні). Дзяржаўныя выдавецтвы з цэнзурных прычынаў не браліся публікаваць гэтыя важныя працы нават у постсавецкай Беларусі.
 
    Двох аўтараў выстаўленых ніжэй кніг (Адама Станкевіча й Адама Бабарэку) фізычна зьнішчылі ў час сталінскага тэрору ў 1930-ыя гады. Гісторыку літаратуры Антону Адамовічу, каб уратавацца й пазьбегнуць рэпрэсіяў, давялося пакінуць Радзіму. Цаной выжываньня было тое, што ён ад 1943 году й да свае сьмерці ў 1998 годзе ўжо ніколі не пабачыў Беларусі.
 
 
    У рамках акцыі прапануецца першы том збору твораў найлепшага беларускага гісторыка XX ст. Мікалая Ўлашчыка (якога савецкія ўлады арыштоўвалі 4 разы ды які правёў за кратамі амаль 15 гадоў свайго жыцьця), публіцыстыка выбітнага беларускага нацыяналістага XX ст. Яна Станкевіча, а таксама грунтоўны (амаль на 1 тыс. старонак) зборнік дакумэнтаў аб дзейнасьці Беларускага народнага фронту.
 
    У рамках акцыі можна таксама набыць чатыры важныя кнігі ў электронным выглядзе агульным аб'ёмам 4 тысячы старонак. Гэта лінгвістычныя працы Яна Станкевіча "Язык і языкаведа(1300 старонак), публіцыстыка айца-заснавальніка Беларускай народнай рэспублікі Антона Луцкевіча "Барацьба за вызваленьне" (700 старонак), а таксама гістарычныя працы найлепшага беларускага гісторыка з Польшчы Юрыя Туронка "Мадэрная гісторыя Беларусі" (каля 1000 старонак) і том Беларуская гістарыяграфія 1920-х: Сярэднявечча і раньнемадэрны час (1100 старонак). У апошняй публікацыі прэзэнтаваныя 35 прац як старэйшых на той час навукоўцаў (Уладзімер Пічэта, Мітрафан Доўнар-Запольскі, Антон Ясінскі, Зьміцер Даўгяла, Мацьвей Любаўскі, Аляксандар Савіч ды інш.), так і прадстаўнікоў новае генэрацыі (Віталь Вольскі, Аксіньня Таўсталес, Андрэй Бурдзейка, Цярэнці Сьцяпанаў, Тодар Забела ды інш.)
  
    Ладная частка пералічаных гісторыкаў была расстраляная або замучаная ў сталінскіх лягерах (Васіль Дружчыц, Тодар Забела, Андрэй Бурдзейка). Толькі цуд выратаваў жыцьцё яшчэ адну аднаму вязьню "ГУЛАГу" Ўладзімеру Пічэту.
 
    Значнасьць кніг, выстаўленых на распродаж, мае 2 аспэкты. З аднаго боку, зь зьмешчаных дасьледаваньняў пачалася й пэўны час разьвівалася акадэмічная навука аб беларускай літаратуры, гісторыі ды палітыцы. У іх вы знойдзеце першыя грунтоўныя нарысы пра вялікага князя Вітаўта, Кастуся Каліноўскага, пра гісторыю хрысьціянства на беларускіх землях. Публікуюцца таксама першыя спробы адаптацыі біблійных тэкстаў на беларускай мове.
 
    З другога боку названыя аўтары былі ня толькі прафэсійнымі навукоўцамі — яны былі яшчэ гарачымі беларускімі патрыётамі. Таму другое прызначэньне апублікаваных твораў — ня толькі шырыць веды пра Беларусь, але й прышчапляць любоў да краіны!

Распродаж дзейнічае да 11 лістападу!
Поўны сьпіс выданьняў з апісаньнямі й прывабнымі цэнамі даступны ніжэй на гэтай старонцы! ↓  

Як набыць папяровыя выданьні:

1 спосаб:

Усе папяровыя выданьні можна заказаць і аплаціць на сайце кнігарні ARCHE!
Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».
Вы зможаце абраць зручны спосаб аплаты (WebPay, WebMoney, ЕРИП Расчет або гатоўка (наяўныя грошы)) й дастаўкі (самавываз, пошта, кур'ер).

Пры аплаце заказу на сайце вы атрымаеце зьніжку 50% на дастаўку поштаю (па ўсёй Беларусі) або кур'ерам (па г. Менску й ваколіцах 10 км.)! 

Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

2 спосаб:

Папяровыя выданьні можна заказаць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by або патэлефанаўшы на нумар (29) 550-79-69.

Заказваючы новы нумар электронным лістом, у полі «Тэма» пазначайце «Напісанае  застанецца»
 
У лісьце, апрача пераліку патрэбных выданьняў, пакіньце свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозьвішча ды ініцыялы, тэлефон для сувязі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 
 
Кошт дастаўкі поштаю вылічваецца згодна з тарыфамі "Белпошты" (складзе ад 4 рублёў). 
 
Спосабы дастаўкі заказу – кур’ерам па г. Менску й ваколіцах (каштуе 3.5 руб.), паштовая перасылка або самавываз (ад ст.м. Каменная горка). У электронным лісьце або па тэлефоне паведамляйце спосаб дастаўкі. 
 
Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

Каб купляць выданьні, трэба быць зарэгістраваным на сайце кнігарні: 

Пасьля рэгістрацыі набыцьцё кніг стане даступным праз форму "Дадаць у кошык" або "Купіць адразу"

Прыемнага чытаньня! 

У разе ўзьнікненьня пытаньняў лістуйце на адрас support@arche.by або тэлефануйце на нумар (29) 550-79-69.
 

Папяровыя выданьні

Электронныя выданьні

Папяровыя выданьні

Электронныя выданьні

Падпіска