Мой кошык (0) Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Акцыі

30 раманаў для летняга чытаньня!

     
     ARCHE абвяшчае акцыю "30 раманаў для летняга чытаньня"!
 
    Такой насычанай і разнастайнай прапановы літаратуры ў жанры прыгожага пісьменства ад выдавецтва “ARCHE” не было ўжо даўно! Увазе чытачоў прапануецца ажно 30 паасобных раманаў і літаратурных публікацыяў у папяровым ды электронным выглядзе. Іхную аснову складаюць культавыя творы й сусьветна вядомыя бэстсэлеры.
 
    Сярод аўтараў: Дэн Браўн, Артур Голдэн, Сяргій Жадан, Маркес Габрыель Гарсія, Льюіс Кэрал, Даніэль Дэфо, Баляслаў Прус, Сяргей Пясецкі, Антон Адамовіч ды многія іншыя.

    Усе прапанаваныя творы на беларускай мове
 

    Акцыя дзейнічае ад 9 да 25 жніўня.


Усе названыя выданьні даступныя ніжэй на гэтай старонцы! ↓ 


 Папяровыя выданьні:
 
№ 1 (151) — 2017. Уводзіны ў Аўстрыю. Папяровае выданьне
 
Гэта ўжо другі тэматычны выпуск "ARCHE", прысьвечаны Аўстрыі. Таму гэтым разам укладальнікі задалі іншую рамку для адбору аўтараў і тэкстаў. За парай дробных выняткаў, у выпуск трапілі толькі сьвежыя тэксты, напісаныя цягам апошніх 10-15 гадоў, і толькі ў Аўстрыі. Гэта надзвычайна насычаны жанрава і тэматычны выпуск: тут прадстаўлены і найлепшыя ўзоры сучаснай аўстрыйскай драматургіі (Томас Бэрнгард, "Плошча герояў"), прозы (Марлена Штрэрувіц, "Маякоўскірынг", Клемэнс Ё. Зэтц, "Каханьне ў часе Мальштэцкага дзіцяці", Катарына Рызэ ("Вільма выдае замуж сваю ўнучку"), і вершаў у прозе. 
 
У выпуску таксама друкуюцца глыбокія рэфлексіі на тэму аўстрыйскай нацыянальнай ідэнтычнасьці, дэмаграфічнага становішча і гісторыі аўстрыйскай літаратуры.

Цана: 3.99 руб.
Старая цана: 7.00 руб.
№ 11 (144) — 2015. Сяргей Пясецкі. Багам ночы роўныя. Папяровае выданьне
 
Раман быў напісаны і выдадзены ў наступны год пасля вызвалення аўтара з турмы (1938) і апавядае пра дзейнасць польскіх шпіёнаў і тутэйшых кантрабандыстаў у 1923 годзе на беларускім участку тагачаснай савецка-польскай мяжы. Менск з яго тапаграфічнымі дамінтантамі (губернатарскі сад, гатэль “Парыж”) і тагачаснымі прадмесцямі (Серабранка, Мядзведжына, Яркава, Старое Сяло) выступае асноўнай сцэнай, дзе адбываецца дзеянне. Перыферыйнымі сцэнамі, на якіх разгортваецца дзеянне ў рамане, выступаюць Бабруйск, Ракаў, Вязьма, Лагойск і іншыя гарады і мястэчкі.
 
 «Багам ночы роўныя» — гэта выдатны прыклад вострасюжэтнага шпіёнскага раману з яго неад’емнымі атрыбутамі — падступнасцю, каханнем і сэксам (уключна з такімі формамі сэксуальнай разрадкі, як мастурбацыя, заафілія і лесбійскія ласкі), індывідуальным і калектыўным ужываннем наркотыкаў (пераважна какаіну), пальбой з розных відаў зброі і нечаканай трагічнай канцоўкай.
 
Як піша літаратуразнаўца Віктар Жыбуль, па матывах твораў Сяргея Пясецкага экскурсаводы сёньня ствараюць цікавыя маршруты. Апаноўвае нейкае незвычайнае захапленьне, калі праходзіш па тых самых мясьцінах, што і героі пісьменьніка, толькі амаль праз стагодзьдзе пасьля апісаных падзей. Адчуваеш горад як тэкст, як перапляценьне сьвету літаратурнага і сьвету рэальнага, мінулага і сучаснасьці. Але асабіста мяне найбольш зачараваў маршрут паводле раману «Багам ночы роўныя», які дзякуючы Алесю Пяткевічу можна цяпер прачытаць і па-беларуску ў часопісе «Arche» (2015, № 11). А чаму менавіта гэты твор — вы далей зразумееце. Гл. Сумнае вока зямлі: горад як тэкст.
 
 Як своеасаблівае паслоўе да раману друкуецца даследаванне гісторыкаў Уладзіміра Ляхоўскага і Канстанціна Нашчынца «Кантрабанда ў БССР у 1920-х — 1930-х гг.: сацыяльна-эканамічнае вымярэнне». Як сцвярджаюць аўтары ў высновах, пашырэнне кантрабанды на беларускім участку савецка-польскай мяжы ў 1920 —1930-х г. былі абумоўлены тагачаснымі геапалітычнымі абставінамі і глыбокім эканамічным крызісам, у якім апынулася савецкая дзяржава ў першыя гады свайго існавання. Кантрабандысты вымывалі з савецкай краіны золатавалютныя каштоўнасці, спрыялі разгулу бандытызму ў памежных раёнах БССР. Але разам з тым масавая кантрабанда ў адзначаны перыяд ў нейкай ступені згладжвала таварны дэфіцыт, уласцівы планавай савецкай эканоміцы. У працэсе развіцця кантрабанднай дзейнасці ў той час можна вылучыць некалькі этапаў. На першым этапе (1921—1922 г.) адбываўся ў значнай ступені бескантрольны рух па тэрыторыі Беларусі кантрабандыстаў і патокаў кантрабандных тавараў. Падчас другога (1922—1927 г.) савецкае кіраўніцтва намагалася пераадолець кантрабанду шляхам ўзмацнення мытнага і памежнага кантролю на мяжы, а таксама за кошт рэалізацыі спецыяльных эканамічных захадаў (паляпшэнне забеспячэння памежных раёнаў спажывецкімі таварамі праз сістэму дзяржаўнага і кааператыўнага гандлю). Трэці этап (1927—1930-я г.) характарызуецца значным узмацненнем кантролю савецкімі мытнымі і памежнымі органамі дзяржаўнай мяжы, у выніку чаго маштабы кантрабанднай дзейнасці пачалі рэзка спадаць. У гэты час пачынаецца актыўнае выкарыстанне жорсткіх рэпрэсіўных мер супраць кантрабандыстаў і іх сем’яў.

Цана: 6.90
Старая цана: 9.90 руб.
№5 (126) — 2014. Жыцьцё раззброенага чалавека. Папяровае выданьне
 
Асноўнае дзеянне раману адбываецца на тэрыторыі міжваеннай Заходняй Беларусі – у Вільні, Лідзе, Баранавічах, Маладзечне, Берасці, а таксама ў заходнебеларускіх вёсках і мястэчках. Раман расказвае пра небяспечныя і поўныя інтрыг, часам крымінальныя, а часам сэксуальныя прыгоды дэмабілізаванага добраахвотніка польскага войска Міхала Лубеня. Прыехаўшы з Мінска ў Вільню, ён адчувае сябе кінутым на сваволю лёсу. Пасля доўгіх і беспаспяховых спробаў уладкавацца на працу Лубень выбірае працу натуршчыка ў падпольнай віленскай порнастудыі. Калі ж і гэтая праца перастае яго матэрыяльна задавальняць, ён становіцца ўдзельнікам крымінальнай банды, якая займаецца вырабам і продажам фальшывых чэкаў амерыканскіх банкаў. Хоць напачатку гэтая дзейнасць прыносіць Міхалу Лубеню неверагодны даход, урэшце яна прыводзіць яго ў віленскую турму. Апісанне побыту вязняў віленскай турмы, каларытныя вобразы заходнебеларускіх яўрэяў і сялян, якія, як адымыслова падкрэслівае аўтар, гавораць сакавітай беларускай мовай – таксама ад’емны элемент гэтага твору.
 
Папяровае выданне аздоблена рэдкімі фотаздымкамі Вільні пачатку XX ст., а таксама ўзорамі тагачаснага эратычнага фотамастацтва.

Цана: 6.90 руб.
Старая цана: 9.90 руб.
№10 (131) — 2014. Радзіма. Папяровае выданьне
 
У гэтым нумары друкуецца фрагмэнт раману Флярыяна Чарнышэвіча „Надбярэзінцы“. Арыгінальнае выданьне на польскай мове выйшла ў 1942 г. у Буэнас-Айрэсе. Галоўныя падзеі ў рамане адбываліся ля Бярэзіны ў адлегласьці 20—25 км ад Бабруйска, пэрыфэрыйная прастора гэтых падзеяў дакраналася Бялыніч і Магілёва. Аўтар, ураджэнец Бабруйску, адлюстраваў у рамане канфлікты паміж каталіцкай шляхтай і праваслаўным сялянствам. Мясцовы граф меў мала карысьці з таго, што валодаў лесам,  таму аддаў яго на вырубку. З гэтага скарыстала сям’я шляхціча Белашэвіча. Але мясцовыя сяляне былі рэзка супраць гэтага: яны гоняць статак пасьвіць на лясную сенажаць,  каб тым самым прагнаць Белашэвічаў з гаспадаркі. Як піша аўтар: "Наперадзе йшлі рэдка па двух, па трох, крычачы й махаючы каламі задзіракі — .. у белых зрэбных кашулях па-беларуску навыпуск, прыбраных на каўняры й грудзях зялёна–чырвонай вышыванкай, падперазаўшыся пярэстай, плеценай ушыркі на паўвяршка тасемкаю зь вісячымі на левым баку кутасамі, у белых нагавіцах і лапцях саракавушках". Аўтар апісвае падзеі пачатку XX ст., калі каля Бабруйску і Бялыніч польская мова і  шляхецкая культура мела пэўныя пазыцыі. Ён піша: „Пазнаў па адзежы й польскай мове, што не заўсёды сустракалася нават у шляхецкіх засьценках“, „У шляхецкай мясцовасьці Ваколіца ўсе гутарылі па-беларуску“, „Таксама шляхта з-пад Бялыніч. Частка шляхты нат ня любіць польскае мовы: шляхціч сват  пытае маладога, таксама шляхціча: "Ну, ці спадабалася ж табе дзяўчына?" — "Адным словам,  дзеўка! Але вось шчабеча па-польску", — адказаў той“. Калі маладая ня хоча сядаць на дзяжы,  дык свацьця шляхцянка кажа: „Значыць, вінавата — баішся! Значыць, ты ў хаце па-польску пнешся,  а за вугламі з хлопцамі трэшся! Гэткая ж з цябе Палячка?! — паднялі крык бялыніцкія бабы“, “Яны ж — бялыніцкія шляхцянкі — пяюць на вясельлі беларускія песні”. Крытыкі параўноўваюць раман Флярыяна Чарнышэвіча „Надбярэзінцы” з “Вайной і мірам” Льва Талстога і “Ціхім Донам” Міхаіла Шолахава.
Зьмест
Цана: 3.99 руб.
Старая цана: 7.00 руб.
№1—2 (134—135) — 2015. Дэн Браўн. Код Да Вінчы. Папяровае выданьне
 
Арыгінальнае выданне раману Дэна Браўна выйшла ў 2003 годзе. Згодна з яго сюжэтам, Каталіцкі касцёл свядома хаваў рэальныя акалічнасці жыцця Хрыста, у прыватнасці, яго шлюб з Марыяй Магдаленай. Агульныя продажы кнігі ў свеце перасягнулі 100 млн. асобнікаў.

Цана: 2.99 руб.
Старая цана: 5.00 руб.
№ 7—8 (140—141) — 2015. Артур Голдэн «Мемуары гейшы». Папяровае выданьне
 
Аснову нумара складае пераклад на беларускую мову культавага рамана Артура Голдэна «Мэмуары гейшы».  Арыгінальнае выданне рамана пабачыла свет у 1997 годзе і цэлыя два гады знаходзілася ў спісе бестсэлераў “NewYork Times”. Яго сукупны наклад перасягнуў 4 мільёны асобнікаў. Твор перакладзены болей чым на 30 моў. Гэта адзін з самых папулярных раманаў сучаснасці.

Цана: 3.99
Старая цана: 7.00 руб.
 Электронныя выданьні:
 
Любко Дэрэш. Культ (частка 1) (PDF)
 
Любко Дэрэш. Культ. Заканчэньне (PDF)
 
Раман украінскага пісьменьніка  Любка Дэрэша — узор украінскага "pulp fiction". У меру інтэлектуальнаы, інтэртэкстуальны і добра выпісаны. "Не рэкамендуецца дзецям, цяжарным ды людзям з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі".
 
Гл. таксама: Культ (роман)

Цана: 2 руб.
Старая цана: 4.90 руб.
Цана: 2 руб.
Старая цана: 7.90 руб.
Агата Тушынска. Рускія ў Варшаве (PDF, EPUB)
 
“Рускія ў Варшаве” Агаты Тушынскай — цудоўны, бліскуючы, глыбокі, дасціпны апаве д аб тым, як Расійская імперыя беспаспяхова намагалася зрусіфікаваць Варшаву і палякаў у XIX ст.
 
У 1869 г. у Бельведэрскім парку Варшавы стаяў помнік Аляксандру І,  Імператару Усяе Русі, Усмірыцелю Польшчы, Дабрачынцу.
 
У 1869 г. у Варшаве было тры склады ікры на вуліцы Сенатарскай і больш за дзесяць гуртовых складоў гарбаты, якія належалі маскоўскаму купцу Васілію Клімушыну.
 
У 1869 г. Цытадэль называлі жандарам Варшавы, і былі думкі, каб адкрыць кандытарскую, якая «аправаславіць палякаў пры дапамозе шакаладак».
 
У 1869 г. у Варшаве выраблялі ўпрыгожванні для мундзіраў, здымаліся апартаменты ў гатэлі «Санкт-Пецярбургскі», што размяшчаўся на вуліцы Гусяй, а ў лабараторыі Варшаўскай ваеннай акругі прадавалі феерверкі.
 
Нельга было насіць нацыянальнага адзення нават у якасці маскараднага касцюма. Самы нецэнзурны прыметнік тады быў «польскі». У падручніках гісторыі дзеці чыталі: Польша, главный город Варшава, народ ехидный, поклоняется Римскому Папе…
 
Усюды, дзе толькі магчыма, будынкам надавалі рускі выгляд і стыль, пры гэтым знішчаючы аўтэнтычныя помнікі стылёвай архітэктуры. Гмахі ўрада ў гарадах — зазвычай гэта былі сканфіскаваныя палацы польскіх магнатаў — пакрывалі на рускі лад зялёнай бляхай і фарбавалі ў яскравыя колеры, на ўзор Кастрамы, Тулы, Калугі. На вуліцах нельга было пабачыць надпісу, які не быў бы перакладзены на рускую мову. На сценах дамоў былі завешаны дзвюхмоўныя шыльды, такім чынам, каб увесь горад мог служыць практычным дапаможнікам у навучанні рускай мовы. Вуліцы, палацы, сады хрысцілі імёнамі найгучнейшых усмирителей. Шмат касцёлаў перарабілі на цэрквы. Будаваліся новыя праваслаўныя храмы з залатымі купаламі ў тых месцах, дзе іх было найлепш відаць: на Саксонскай плошчы, на Плошчы на Раздарожжы, каля Пецярбургскага вакзала, пры ўездзе ў горад з боку Волі, Макатова, Жэраня. Пад канец веку праваслаўных храмаў было каля дваццаці.
 
У 1869 г. па варшаўскіх вуліцах ездзілі палкі чэркесаў у высокіх папахах, з загнутымі шаблямі з боку і кінжаламі за поясам. Маскоўская капела гучна грала «імператарскі гімн і мангольскія песні». Гандляры марозівам у чырвоных кашулях і белых фартухах выкрыквалі: «Сахар мароз!»
 
Урывак з рамана можна прачытаць тут.
 
З польскай мовы пераклалі Аляксей Шота, Ірына Багдановіч, Наталья Місько, Арцём Ткачук, Альбіна і Генадзь Семянчукі паводле: Tuszyńska, Agata. Rosjanie w Warszawie. — Warszawa: Interim, 1992.

Цана: 3.99 руб.
Старая цана: 10.90 руб.
Баляслаў Прус. Лялька (PDF, EPUB)
 
У рамане “Лялька” Баляслаў Прус здолеў паказаць нарастанне хвалі незалежніцкіх настрояў у пачатку 1860-х гадоў. Падобнам самому аўтару— Баляславу Прусу — які стаў удзельнікам паўстання ў 16 гадоў, яшчэ гімназістам, Галоўны герой “Лялькі” — Станіслаў Вакульскі — дзеля ўдзелу ў паўстанні пакінуў навуку ў вышэйшай школе…
 
З польскай мовы пераклаў Мікола Хаўстовіч.

Цана: 3.99 руб.
Старая цана: 10.90 руб.

Міленка Ергавіч. Сараеўскае Мальбара (PDF, EPUB)
 
Зборнік “Сараеўскае Мальбара” (1994) Міленкі Ергавіча складаецца з апавяданняў пра баснійскую вайну і лёс роднага горада пісьменніка, які стаўся сімвалам той вайны і незагойнай ранай у душы пісьменніка. Зборнік “Сараеўскае Мальбара” прынёс яму сусьветную славу.
 
З харвацкай мовы пераклаў Сяргей Шупа паводле: Miljenko Jergović, Sarajevski Marlboro, Durieux, Zagreb 1994.

Цана: 2.99 руб.
Cтарая цана: 7.90 руб.
Даніэла Капітанава. Кніга пра пагост (PDF, EPUB)
 
“Кніга пра пагост” Самуся Тале (Даніэлы Капітанявай) — іранічны раман пра апошні людскі прытулак (з рысункамі аўтара). Як адзначаў перакладчык, Сяргей Сматрычэнка: "Апошнія тры дні амаль без сну дарабляю свой пераклад "Кнігі пра пагост", бо папросту не магу адарвацца. Гэтаксама як не мог адарвацца, калі першы-другі-трэці раз чытаў яе і перачытваў. Калі яна чатыры гады таму трапіла мне ў рукі, першыя старонак 20 я думаў, што гэта нейкая лажа, а не кніга, але калі ўцягнуўся і зразумеў, што да чаго, то ўвайшоў у смак і пачаў атрымліваць асалоду па поўнай праграме. На сённяшні дзень гэта мая ўлюбёная славацкая кніга і перакладам яе я ажыццявіў адну са сваіх творчых мараў". 

Урывак з перакладу можна прачытаць тут.

Са славацкай пераклаў Мацей Дурачок паводле: Samko Tále. Kniha o cintoríne. Levice, L.C.A., 2005. Карцінкі намаляваў Фэра Ябланоўскі.


Цана: 2.99 руб.
Cтарая цана: 7.90 руб.
Вітальд Гамбовіч. Парнаграфія (PDF)
 
Раман "Парнаграфія" Вітальда Гамбровіча адразу выклікаў спрэчныя ўражанні спасярод чытачоў і крытыкаў. Заснаваны на вымысле і фікцыі сюжэт (нагадаем, што дзеянне адбываецца ў акупаванай гітлерцамі Польшчы пачатку саракавых гадоў), справакаваў абвінавачванні ў бок аўтара ў нейкай яўнай неадпаведнасці, каб не сказаць блюзнерства, што да патрыятычных пачуццяў палякаў. Відаць, "Парнаграфія" сапраўды ўтрымлівае элемент блюзнерства. Блюзнерскасці, з якой аўтар прэзентуе традыцыйную культуру і нацыянальныя звычаі ў стане ўнутранай спустошанасці. Гамбровіч як бы проста фіксуе тое, што адбываецца "наўкола": клопаты па гаспадарцы, сямейныя рэаліі, удзел у рэлігійных абрадах, нацыянальна-вызваленчую барацьбу. Аднак гэта ўсё толькі "пустая форма", уява, якая часам ніяк не стасуецца з сапраўднасцю, і цяжка на поўную сілу і ў добрай волі ўдзельнічаць у гэтым.
 
Вітальд Гамбровіч скончыў працу над "Парнаграфіяй" 4 лютага 1958 года, а выдаў яе ў чэрвені 1960 года ў польскім парыжскім выдавецтве "Instytut Literacki". 
 
З польскай мовы пераклаў Валер Булгакаў паводле: Gombrowicz, Witold. Pornografia. — Paryż: Instytut Literacki, 1960. 

Цана: 2.99 руб.
Cтарая цана: 7.90 руб.
С. Юстапчык (Антон Адамовіч). Тывога (PDF)
 
Аповесць “Трывога” Антона Адамовіча, паводле аўтарскага азначэння, “апавяданьне з жыцьця сучаснага савецкага глыбокага тылу, адкуль ня так даўно выбраўся аўтар”. У аповесці раскрываецца штодзённае жыццё беларускіх “нацдэмаў”, сасланых у глыб Расіі ў 1930-ыя, пасля сфабрыкаваных “органамі” спраў “Саюзу Вызвалення Беларусі” і пад.

Цана: 2 руб.
Cтарая цана: 4.90 руб.
Пэтэр Гандке. Шэршні (PDF)
 
«Шэршні» — гэта спроба апісаць паўставаньне раману. Пэўны чалавек ужо ладна гадоў таму прачытаў кніжку, альбо ён нават не прачытаў яе, а яму трапіліся зьвесткі пра яе. І вось аднойчы летам нейкі зьбег абставінаў, мабыць, паяднаньне таго, што адбываецца зь ім, і таго, што напаткала сьляпога героя раману, нагадвае яму пра тую напаўзабытую кніжку, якую ён нібыта калісь чытаў, а можа нават і не чытаў. З аскепкаў, нізак словаў, сказаў, напаўстрачаных вобразаў чалавек прыдумляе раман, і нельга вызначыць, ці дзея «новага» раману датычыць толькі «героя» старога раману, ці яна датычыць і таго, хто яе прыдумляе. Гэтым вось новым раманам і зьяўляюцца «Шэршні». У гэтай кнізе ўдалося дасягнуць таго, да чаго імкнуліся і імкнуцца многія сучасныя аўтары: цалкам адкрытая фабула, у якой нічога няма ад зацьвярдзеласьці, але і нічога не выпараецца, фабула, якая служыць для чытача мадэльлю верагоднага жыцьця, і «пульсацыя нежывых рэчаў».
 
Пер. з нямецкай Яўген Бяласін паводле: Peter Handke. Die Hornissen. — Suhrkamp Verlag. Frankfurt am Main, 1966.

Цана: 2.99 руб.
Cтарая цана: 7.90 руб.
Уільям Фолкнэр. Гоман і ятра (PDF)
 
Пераклад часткі культавага раману Уільяма Фолкнэр “Гоман і Ятра” культавым беларускім перакладчыкам Янам Максімюком (паводле: Faulkner, William. The Sound and the Fury. Random House, 1956.)

Цана: 2 руб.

Cтарая цана: 4.90 руб.

 


Юры Андруховіч. Маскавіяда. Раман жахаў (PDF)
 
Калярыт кніжцы Андруховіча надаюць ягоныя апэляцыі ня толькі да праяваў маскоўскай рэчаіснасьці (піўнякі, куды трэба ісьці са сваімі слоікамі), але таксама і да “прапісаных” у тым самым часе мітаў. Акурат у тыя часы, калі Ота фон Ф. сноўдаўся па ўсё яшчэ сталіцы, пайшла пагалоска, нібыта ў маскоўскім мэтро зьявіліся мэтровай даўжыні пацукі, што харчуюцца чалавечынай. Вельмі этапны момант, які кожны з нас перажыў, але, бадай, ніхто не запомніў. Бо калі ў Савецкім Саюзе магчымае такое — значыць, гэтаму Саюзу сапраўды прысьніўся Кабзон.
 
Пацукоў я ў Маскве ня бачыў. Затое былі сабакі.
 
Сымон д’А. з-пад Бялынічаў. Мая Маскавіяда.
 
Але ў самым экзатычным месцы адбываецца дзеяньне «рамана жахаў» «Маскавіяда» («няхай і гэтага разу яны // ў нас не ўпалююць нічога», — загадзя загаворвае чытача эпіграф з Грыгорыя Чубая). Герой рамана трапляе не кудысьці, а ў інтэрнат маскоўскага Літаратурнага інстытуту, і расказвае пра жахлівыя і не зусім жахлівыя рэчы, якія там зь ім здарыліся, апяваючы канец імпэрыі, дзе прападаюць куфлі, а па гарэлку можна выйсьці толькі праз акно з дапамогай пажарнай лесьвіцы і па дарозе назад загінуць. «Імпэрыя мяняла сваю зьмяіную скуру, пераглядала звыклыя таталітарныя ўяўленьні, дыскутавала, імітавала зьмену законаў ды жыцьцёвага ўкладу, імправізавала на тэму герархіі каштоўнасьцяў. Імпэрыя фліртавала з свабодаю, мяркуючы, што такім чынам зьберажэ абноўленую саму сябе. Але мяняць скуру было ня варта. Яны выявіліся адзінаю. Цяпер, вылезшы з звыклай скуры, старая курва ў пакутах канае». У публічнай лекцыі, якую два гады таму Юрый Андруховіч прачытаў у Кіеве, ён адзначыў, што раман «Маскавіяда» аказаўся прароцтвам: «Украіна для асэнсаваньня Расейскай імпэрыі — гэта краевугольны камень. Без Украіны гэтая імпэрыя можа быць толькі пародыяй на сябе саму. А рабіцца неімпэрыяй Расея пакуль што не гатовая».

Ганна Янкута пра ўкраінскую бібліятэку па-беларуску.

З украінскай пераклаў Андрэй Хадановіч паводле: Юрій Андрухович. Рекреації. Романи. — Київ, 1997.


Цана: 2.99 руб.
Cтарая цана: 7.90 руб.

Міхал Вівэг. Выхаваньне дзяўчат у Чэхіі (PDF)
 
Міхал Вівэг. Выхаваньне дзяўчат у Чэхіі. (Заканчэньне) (PDF)
 
"Выхаваньне дзяўчат у Чэхіі" — бадай, найлепшы раман Міхала Вівега, які пераклаў Сяргей Сматрычэнка. Пасля публікацыі перакладу ў 2003 на старонках "ARCHE" ён так і не выйшаў асобнай кнігай.  Цяпер Вівег адзін з нешматлікіх камерцыйна паспяховых сучасных аўтараў у сваёй краіне. Раман зрабіўся бестселерам у шэрагу краінаў Еўропы, паводле яго быў зняты мастацкі фільм.

Гл. трэйлер

З чэскай мовы пераклаў Сяргей Сматрычэнка паводле: Michal Viewegh. Výchova dívek v Čechách. Praha: Petrov, 1997.


Цана: 2 руб.
Cтарая цана: 4.90 руб.
Цана: 2.99 руб.
Cтарая цана: 7.90 руб.

Рышард Капусьцінскі. Імпэратар (PDF)
 
Раман  «Імпэратар»,  які  прапануецца  ўвазе чытачоў «ARCHE», быў напісаны ў 1978.  Гэты адзін з найбольш вядомых твораў Капусьцінскага быў перакладзены больш як на 30 моваў, у тым ліку японскую і пэрсыдзкую. Пераклад друкуецца з ласкавай згоды аўтара.
 
Больш пра аўтара глядзі тут.
 
З польскай пераклаў Алесь Пяткевіч паводле: Kapuściński, Ryszard.  Cesarz. 1978.

Цана: 2.99 руб.
Cтарая цана: 7.90 руб.
Сяргій Жадан. Дэпэш Мод (PDF)
 
Сяргій Жадан — зорка ўкраінскай літаратуры. Навязанае Расіяй рашэнне аб яго дэпартацыі з Беларусі ў лютым 2017 г. было скасавана загадам з самага верху беларускай улады. 
 
Кароткая проза пісьменніка ўяўляе сабой фактычна падарожны даведнік па ўсходнеўкраінскім горадзе. Тут паўстаюць усе тыпы і рэаліі Харкава дзевяностых і двухтысячных, якія, безумоўна, могуць часткова падацца знаёмымі і беларускаму чытачу — што не выключае, аднак, і наяўнасці істотных адрозненняў. Першы раман Жадана «Дэпеш мод» таксама распавядае пра жыццё звычайных харкаўскіх юнакоў, без лішніх хітрыкаў і надмерных сюжэтных паваротаў. Кніга зрабілася культавай і даўно расхапаная на цытаты. (Антон Рудак.)
 
З украінскай пераклала Тацяна Ўрублеўская паводле: Жадан Сергій. Депеш Мод. — Харків: Фоліо, 2004.

Цана: 3.99 руб.
Cтарая цана: 10.90 руб.
Яраслаў Гаўлічак. Пагібель мястэчка Альшыны (PDF)
 
Яраслаў Гаўлічак — майстра чэскай псыхалягічнай прозы. Падзеі амаль усіх раманаў і апавяданьняў Яраслава Гаўлічка адбываюцца ў маламестачковым асяродзьдзі.
 
Навэля «Пагібель мястэчка Альшыны» («Zánik městečka Olšiny») выйшла пасьля аўтаравай сьмерці, у 1944 г. Тапаграфічна літаратурная Альшына амаль дакладна адпавядае роднаму мястэчку аўтара, Ілемніцы. Таму рэдакцыя палічыла добрай ідэяй праілюстраваць беларускі пераклад навэлі выдатнымі фатаграфіямі, зробленымі лекарам Яраславам Фэйфарам у Ілемніцы і ваколіцы перад Першай сусьветнай вайной, больш-менш у часе, калі маглі адбывацца падзеі навэлі (калі дапусьцім, што магчыма датаваць падзеі гэтай фантастычнай гісторыі ў рэальным часе).
 
З чэскай мовы пераклала Галіна Максімюк паводле: Havlíček, Jaroslav. Zánik městečka Olšiny: povídky a romanetta. Praha: Petr a Tvrdý, 1944.

Цана: 2.99 руб.

Cтарая цана: 7.90 руб.


Уільям Форд Гібсан. Нэўрамантык (PDF)
 
Уільям Гібсан (William Ford Gibson, нар. 17 сакавіка 1948 г. у Паўднёвай Караліне) — канадзкі пісьменьнік, родапачынальнік літаратурнога жанру «кібэрпанк». Раман «Нэўрамантык» пасьля яго першапублікацыі ў 1984 г. разышоўся на ўсім сьвеце накладам, большым за 6,5 млн асобнікаў.
 
З ангельскай пераклаў Аляксей Ігнатовіч паводле: William Gibson. Neuromancer. New York: Ace Science Fiction, 1984.

Цана: 3.99 руб.
Cтарая цана: 10.90 руб.

Тар'ей Вэсас. Лядовы палац (PDF)
 
Тар'ей Вэсас (Tarjei Vesaas, 20.08.1897 — 15.03.1970) — нарвэскі пісьменьнік. «Лядовы палац» — самы вядомы яго твор.
 
Як піша перакладчык, "... Тар’ей Вэсас цікавейшы нават за Кнута Гамсуна. У гэтым кароткім рамане, які выйшаў у 1963 годзе, Вэсас піша пра адвечнае змаганьне жыцьця са сьмерцю і пра сэнс гэтага змаганьня. Змаганьне і яго сэнс чытач сузірае вачыма дванаццацігадовай дзяўчынкі, у жыцьці якой запальваецца магутнае пачуцьцё сяброўства і духоўнага паразуменьня з аднагодкай. Але гэтая другая дзяўчынка нечакана і невытлумачальна зьнікае, замураваная загалоўным «лядовым палацам». Дзеля чаго варта жыць? Чым ёсьць сьмерць? Ці чалавек прысуджаны на самоту? Процьма пісьменьнікаў ставіла падобныя пытаньні і спрабавала на іх адказваць. Мала хто адказаў так шчымліва і запамінальна, як Вэсас у «Лядовым палацы». 
 
З нованарвэскай мовы пераклаў Ян Максімюк паводле: Vesaas, Tarjei. Is-slottet.— Oslo: Gyldendal, 1963.

Цана: 2.99 руб.

Cтарая цана: 7.90 руб.


Анджэй Шчыпёрскі. Імша за места Арас (PDF)
 
У 1458 годзе горад Арас наведала зараза. У выніку паморку і голаду амаль пятая частка яго жыхароў страціла жыццё. У кастрычніку 1461 года з няясных прычын наступіла паляванне на вядзьмарак-- "Vauderie d'Arras". Гэта было зверскае праследаванне яўрэяў і чараўніц, працэсы супраць герэтыкоў, а таксама выбух марадзёрства і злачынствaў.
 
Наратар Ян, давераная асоба біскупа Утрэхту, паведамляе аб сваіх прыгодах у Арасе, дзе ён атрымаў высокі статус і стаў членам Рады горада. Аказваецца, што ў горадзе нейкі яўрэй быў абвінавачаны ў чараўніцтве, і ў выніку зрабіў сабе смерць. Гэта  сталася пачаткам цэлай серыі абвінавачанняў і злачынстваў. Горад стаў арэнай крывавых працэсаў і эззекуцый. На чале горада стаіць айцец Альберт, які фанатычна спрабуе абудзіць "сілу веры" і ў імя гэтага падштурхоўвае горад да новых здачынстваў. Пры яго спрыянні да ўлады ў горадзе прыходзяць "простыя людзі", а насамрэч невукі, які робяць айца Альберта сваім правадыром. Наратар Ян спачатку спрабуе ні ўва што не ўмешвацца. Толькі тады, калі ён даведваецца, што сам можа быць абвінавачаны ў ерасі, наважваецца ўцячы з горада. Але яго ловяць і кідаюць у вязніцу. Ад смерці яго ратуе прыезд біскупа, які затрымлівае хвалю тэрору.

Раман Шчыпёрскага выяўляе механізмы любога тэрору, чыім пачаткам нярэдка бываюць добрыя намеры.

З польскай пераклаў Лаўрэн Юрага паводле: Andrzej Szczypiorski. Msza za miasto Arras. Poznań: SAWW, 1989.


Цана: 2.99 руб.

Cтарая цана: 7.90 руб.
 
 
Маркес Габрыель Гарсія. Каханьне падчас халеры (Заканчэньне) (PDF)
 
"Каханьне падчас халеры" — сусветна вядомы раман Габрыэля Маркеса. Выйшаў у свет па-гішпанску ў 1985 годзе, па-беларуску ў перакладзе Карласа Шэрмана ў 2005.
 
У 2007 раман быў экранізаваны брытанскім рэжысёрам Маем Нэвелем.
 
Шэдэўр Маркеса — раман «Каханьне падчас халеры» — быў апублікаваны ў 1985 годзе. Як і «Сто гадоў самоты», гэты раман таксама меў свае вытокі ў сямейнай гісторыі пісьменьніка. Раман «Сто гадоў самоты» узяўся з расповедаў дзеда і бабкі пісьменьніка, калі Маркес жыў у мястэчку Аракатака ў Калюмбіі, якое паслужыла мадэльлю для раманнага Маконда. А кніга «Каханьне падчас халеры» ўзяла сваю сюжэтную завязку зь гісторыі каханьня бацькоў пісьменьніка, якім усё ж удалося пажаніцца (у адрозьненьне ад герояў раману), але якія зьведалі шмат перашкодаў на шляху да свайго ўзьяднаньня...
 
Ян Максімюк пра Габрыэля Гарсія Маркеса.

Цана: 2.99 руб.
Cтарая цана: 10.90 руб.
Цана: 2.99 руб.
Cтарая цана: 10.90 руб.

Льюіс Кэрал. Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса (PDF, EPUB)
 
Сусветна вядомая казка Льюіса Кэрала «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса», адзін з самых загадкавых твораў класічнай літаратуры Вялікабрытаніі, ужо другое стагоддзе вабіць як дзяцей, якім яна непасрэдна прызначалася, так і дарослых.
 
У гэтым выданні змешчаны пераклад казкі, выкананы Верай Бурлак. Гэта першае беларускае выданне казкі Льюіса Кэрала ў перакладзе на беларускую мову.

Цана: 2.99 руб.
Cтарая цана: 10.90 руб.
Льюіс Кэрал. Алесіны прыгоды ў дзівоснай краіне (PDF)
 
Льюіс Кэрал (сапраўднае імя аўтара — Чарлз Латвідж Додсан) распачаў свой аповед 4 ліпеня 1862 г., калі ў чоўне выправіўся з Оксфарду ў вандроўку па Тэмзе, разам з пастарам Робінсанам Даквартам, дзесяцігадовай Эліс Лідэл (дачкой дэкана коледжу) і ейнымі дзьвюма сёстрамі, трынаццацігадовай Ларынай і васьмігадовай Ідыт. Як вынікае з верша на пачатку кнігі, дзяўчаткі папрасілі Додсана расказаць ім казку, і ён, спачатку неахвотна, пачаў апавядаць ім першы варыянт гісторыі. Ува ўсім тэксце шмат прыхаваных адсылаў да пяці ўдзельнікаў паездкі; сама кніга была ўрэшце апублікаваная ў 1865 г. Пераклад быў зроблены Максам Шчуром у 2001 г., упершыню надрукаваны  у часопісе "ARCHE".

Цана: 2.99 руб.

Cтарая цана: 7.90 руб.


Тадэвуш Канвіцкі. Малы Апакаліпсіс (PDF)
 
"Малы Апакаліпсіс" — гэта псіхалагічны раман Тадэвуша Канвіцкага, выдадзены ў 1979 г. Яго галоўны герой -- пісьменнік, які жыве ў камуністычнай Польшчы. Пад уплывам размоў са знаёмымі апазіцыянерамі ён наважваецца на публічны акт пратэсту -- самаспаленне перад варшаўскай архітэкстурнай дамінантай, сталінскім гмахам Палацу Культуры і Навукі.
 
Аўтар не дае адназначнага адказу на пытанье, ці галоўны герой сапраўды ўчыніў гэты акт. Раман канчаецца словамі: Я пачынаю павольна ісьці да каменнай плятформы над невысокімі сходамі. Ногі цяжэюць, і галава цягне да зямлі, зь якой я некалі паўстаў і да якой мушу вярнуцца сваёй воляю. Людзі, дадайце мне моцы. Людзі, дадайце моцы кожнаму ў сьвеце, хто ў гэты час ідзе разам з мной на самаспаленьне. Людзі, дадайце моцы. Людзі...
 
Пераклаў з польскай Алесь Пяткевіч пры ўдзеле Валера Булгакава паводле: Tadeusz Konwicki. Mała Apokalipsa. Warszawa: Niezależna Oficyna Nowa, 1996.

Цана: 3.99 руб.
Cтарая цана: 10.90 руб.

Патрык Оўржаднік. Еўрапеана. Кароткі нарыс гісторыі дваццатага стагоддзя (PDF)
 
Жанр гэтай эксперыментальнай прозы балансуе на мяжы мастацкага апавядання і эсэістыкі. А сам тэкст — гэта іранічная сумесь бессэнсоўных лозунгаў, распаўсюджаных перакананняў і стэрэатыпаў, знакаў і канцэпцый. ХХ стагоддзе паўстае перад чытачом не як паслядоўнасць гістарычных падзей, а як набор фактаў — хаатычных, на першы погляд, але на самой справе старанна падабраных, каб стварыць вобраз мінулага, які западае ў памяць, падахвочвае да разважанняў і пераасэнсаванняў.
 
Кніга перакладзеная больш чым на 20 моваў свету.

З чэшскай мовы пераклала Юлія Сматрычэнка паводле: Vlastimil Hárl. Fikce reality, nebo realita fikce // Patrik Ouředník. Europeana. — Praha — Litomyšl, 2001.

Цана: 2.99 руб.

Cтарая цана: 7.90 руб.


Марсэль Пруст. У пошуках страчанага часу. У апрацоўцы Гаралда Пінтэра і Ды Трэвіс (PDF)

П’еса нобелеўская лаўрэта Гаралда Пінтэра — творчая перапрацоўка сусветнай вядомай эпапеі Марселя Пруста “У пошуках страчанага часу”
 
Прэм’ера адбылася ў тэатры Котслоў Каралеўскага нацыянальнага тэатру 23 лістапада 2000 году.
 
Марсель Пруст (1871—1922) — францускі пісьменьнік, ляўрэат Ганкураўскай прэміі, аўтар эпапэі «У пошуках страчанага часу».
 
Гаральд Пінтэр (нар. у 1930 г.) — вядомы брытанскі драматург, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры за 2005 г.
 
Ды Трэвіс — брытанская рэжысэрка, першая жанчына — кіраўнік трупы Каралеўскага нацыянальнага тэатру.
 
З ангельскай мовы пераклалі Аляксей Ігнатовіч і Марыя Роўда паводле: Pinter, Harold. The Proust Screenplay: a la Recherche du Temps Perdu. New York: Grove Press, 2000.

Цана: 2 руб.

Cтарая цана: 3.90 руб.


Ігнацы Яцкоўскі. Аповесьць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды (PDF)
 
Кніга Ігнація Яцкоўскага “Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды” — гэта паўнавартасны мастацкі вобраз беларускай рэчаіснасці пачатку ХІХ стагоддзя. Фактычна, гэта першы праўдзівы мастацкі малюнак грамадска-палітычнага жыцця нашага краю ў тыя далёкія часы.
 
Каштоўнасць дадзенае кнігі нязмерна павялічваецца з увагі на тое, што Ігнацы Яцкоўскі з’яўляецца найбольш верагодным аўтарам славутага беларускамоўнага верша “Заграй, заграй, хлопчэ малы”, які доўгі час прыпісваўся пяру таленавітага майстра-каваля з Крашына Паўлюка Багрыма.
 
Уважлівае прачытанне “Аповесці” можа пераканаць любога скептыка: у асобе І. Яцкоўскага мы маем яшчэ аднаго класіка беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя.
 
Пераклад з польскай Міколы Хаўстовіча паводле выдання: [Jackowski I.] Powieść z czasu mojego, czyli Przygody Litewskie. Poznań, 1858.

Цана: 3.99 руб.
Cтарая цана: 10.90 руб.

Юрка Віцьбіч. Нататкі краязнаўца. Матар’ялы Віцебскае экспэдыцыі 1939 г. (PDF, EPUB)

Зьмест
Цана: 2.99 руб.

Cтарая цана: 4.90 руб.

 

 

 


Даніла Дыфоу. Робінзон Крузо (PDF)
 
Самы нацыяналістычны пераклад ад Яна Станкевіча часткі славутага рамана Даніэля Дэфа . Арыгінальнае выданне перакладу выйшла ў Вільні ў 1930-ыя гады.

Цана: 2 руб.

Cтарая цана: 3.90 руб.

 


Як набыць папяровыя выданьні:

1 спосаб:

Усе папяровыя выданьні можна заказаць і аплаціць на сайце кнігарні ARCHE!
Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».
Вы зможаце абраць зручны спосаб аплаты (WebPay, WebMoney, ЕРИП Расчет або гатоўка (наяўныя грошы)) й дастаўкі (самавываз, пошта, кур'ер).

Пры аплаце заказу на сайце вы атрымаеце зьніжку 50% на дастаўку поштаю (па ўсёй Беларусі) або кур'ерам (па г. Менску й ваколіцах 10 км.)! 

Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

2 спосаб:

Папяровыя выданьні можна заказаць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by або патэлефанаўшы на нумар (29) 550-79-69.

Робячы заказ электронным лістом, у полі «Тэма» пазначайце «30 раманаў для летняга чытаньня»
 
У лісьце, апрача пераліку патрэбных выданьняў, пакіньце свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозьвішча ды ініцыялы, тэлефон для сувязі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 
 
Кошт дастаўкі поштаю вылічваецца згодна з тарыфамі "Белпошты" (складзе ад 4 рублёў). 
 
Спосабы дастаўкі заказу – кур’ерам па г. Менску й ваколіцах (каштуе 3.5 руб.), паштовая перасылка або самавываз (ад ст.м. Каменная горка). У электронным лісьце або па тэлефоне паведамляйце спосаб дастаўкі. 
 
Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

Як набыць электронныя выданьні:
 
Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».
Аплаціць заказ можна з дапамогаю сыстэмаў  WebPay, WebMoney ды ЕРИП Расчет і пасьля гэтага чытаць выданьні ў хоць-якім пункце сьвету. 
Пасьля аплаты на Вашую паштовую скрыню прыйдзе ліст з пацьверджаньнем і спасылкаю на файл.
 
Увага: электронныя выданьні абароненыя з дапамогаю DRM. Больш інфармацыі пра аплату й прагляд абароненых файлаў тут:

Каб купляць выданьні, трэба быць зарэгістраваным на сайце кнігарні: 

Пасьля рэгістрацыі набыцьцё кніг стане даступным праз форму "Дадаць у кошык" або "Купіць адразу"

Прыемнага чытаньня! 
 
У разе ўзьнікненьня пытаньняў лістуйце на адрас support@arche.by або тэлефануйце на нумар (29) 550-79-69.

Папяровыя выданьні

Электронныя выданьні

е-кніга
PDF
дадаць у кошык
Купіць адразу
е-кніга
PDF
дадаць у кошык
Купіць адразу

Папяровыя выданьні

№10 (131) — 2014. Радзіма. Папяровае выданьне
7,00 BYN
Купіць адразу

Электронныя выданьні

PDF  |  EPUB
10,90 BYN
дадаць у кошык
Купіць адразу
PDF
4,90 BYN
дадаць у кошык
Купіць адразу
PDF
7,90 BYN
дадаць у кошык
Купіць адразу
PDF
7,90 BYN
дадаць у кошык
Купіць адразу
PDF
7,90 BYN
дадаць у кошык
Купіць адразу
Падпіска