Мой кошык (0) Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Акцыі

100 год Беларускай Народнай Рэспубліцы!

 

    Дзень Волі — сьветлае сьвята абуджэньня Беларусі!

    Штогод беларусы як у краіне, так і па-за ейнымі межамі зьбіраюцца разам, каб адзначыць чарговую гадавіну ўваскрасеньня Бацькаўшчыны — урачыстасьць адраджэньня Беларускае дзяржавы. Ейны трывалы пачатак быў пакладзены роўна 100 год таму Трэцяю Ўстаўною граматаю Беларускае Народнае Рэспублікі, прынятай пасьля цяжкіх дэбатаў уночы з 24 на 25 сакавіка 1918 году ў Менску.   
    Новая акцыя "ARCHE" мае за мэту расплюшчыць беларусам вочы на нашую блізкую гісторыю, узбагаціць іх грунтоўнымі ведамі, якія вытрымаюць праверку пры кожным сутыкненьні з хлусьнёю ды маніпуляцыяй.

    Прапаноўваем вашай увазе 6 папяровых і 9 электронных выданьняў па зьніжаных цэнах.

    Яны стануць добрым падарункам для вас і вашых блізкіх!

    Акцыя дзейнічае ад 19 да 29 сакавіка!


  Папяровыя выданьні:

    Пачынаецца нашая падборка з успамінаў непасрэднага відавочцы абвяшчэньня незалежнасьці БНР, вядомага мовазнаўца й гісторыка Яна Станкевіча, запісаных пад назовам „Узыходзіла сонца незалежнае Беларусі. Да абвешчаньня незалежнасьці Беларусі 25 сакавіка 1918 г.", што зьмяшчаюцца ў зборніку ягоных публіцыстычных і навуковых твораў "За родную мову й праўдзівы назоў".
    Як пісаў аўтар, "нямецкая акупацыйная ўлада ў Вільні даўгі час не давала дазволу дэлегацыі Беларускага Нацыянальнага Камітэту на падарожжа ў Менск. Наапошку, дазвол быў атрыманы, і ў першай палавіне сакавіка 1918 году дэлегацыя Камітэту ў складзе Івана й Антона Луцкевічаў, Язэпа Туркевіча (віленскі работнік-сталяр), Сямашкі, начальніка гашэльнай дружыны места Вільні, і аўтара гэтых радкоў паехала ў Менск. Ехалі ў цяжарным адкрытым аледзянелым аўце".
    Як зазначыў мэмуарысты, "з удзельнікаў яе захаваліся ў маёй памяці адно тыя, з каторымі й пасьлей даводзілася мне сустракацца. Гэта Аркадзь Смоліч, Сымон Рак–Міхайлоўскі, Язэп Лёсік, Аляксандра Прушынскі, Заяц, Язэп Варонка, Тамаш Грыб, Палута Бадунова. Хіба былі й Серада, маршалка Рады БНР, Аляксандра Цьвікевіч, Кастусь Езавітаў, Пётра Крэчэўскі і Васіль Захарка, але іх ня памятую".
    Трэба таксама дадаць, што багатыя фактурай і яркімі дэталямі ўспаміны Яна Стакевіча былі апублікаваныя ў 1957 г. у мюнхэнскай газэце "Бацькаўшчына" й не перадрукоўваліся 50 гадоў.
 
 

  Старая цана: 6,9 руб.

  Новая цана: 4,9 руб.


    Манаграфія дасьледніцы з Торуньскага ўнівэрсытэту Дароты Міхалюк "Беларуская Народная Рэспубліка 1918 — 1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці" выйшла ў цьвёрдай вокладцы з каляровымі ілюстрацыямі аб'ёмам у паўтысячы старонак. Гэта самае поўнае выданьне, прысьвечанае ўтварэньню й дзейнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі.
    Пералічым назвы некаторых ейных разьдзелаў:
"Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Канцэпцыя межаў і дзяржаўная сімволіка" (стварэнне найвышэйшых органаў улады: Рады Рэспублікі і Сеньёрэн-канвента, Фармаванне канцэпцыі межаў Беларускай Народнай Рэспублікі, Дзяржаўная сімволіка Беларускай Народнай Рэспублікі)
"Тры ўрады Беларускай Народнай Рэспублікі і іх дзейнасць у перыяд з сакавіка да кастрычніка 1918 г." (Народны Сакратарыят БНР пад кіраўніцтвам Язэпа Варонкі, Народны Сакратарыят БНР пад кіраўніцтвам Рамана Скірмунта, Народны Сакратарыят БНР пад кіраўніцтвам Івана Серады)
"У чаканні мірнай канферэнцыі. Дзейнасць урада Антона Луцкевіча на Беларусі" (Праграма ўрада, кампетэнцыі Рады Міністраў і Рады Рэспублікі, Урад Антона Луцкевіча падчас заняцця Менска і Вільні бальшавікамі)
"Урад Антона Луцкевіча на міжнароднай арэне" (Падрыхтоўка Антона Луцкевіча да мірнай канферэнцыі, Дэлегацыя БНР на мірнай канферэнцыі, Беларускія палітыкі і заняцце Менска Войскам Польскім, Дыпламатычная дзейнасць А. Луцкевіча ў Варшаве).

 

  Старая цана: 12,9 руб.

  Новая цана: 9,9 руб.


    Кніга Ўладзімера Ляхоўскага "Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове ХІХ ст. — 1-й палове ХХ ст. (да 1939 г.)" таксама багата ілюстраваная. Яна дасьледуе, як  на пачатку 20 ст. моладзь далучылася да незалежніцкага руху й стала ягонаю важкаю сілаю. Пералічым некаторыя тэмы, закранутыя ў кнізе:
"Ажыўленне чыннасці беларускіх маладзёвых арганізацый і суполак у 1916—1917 гг."
"У зоне нямецкай акупацыі Обер Ост", "Разгортванне беларускага маладзёвага руху пасля Лютаўскай рэвалюцыі"
"Беларускі нацыянальны камісарыят у Маскве і лёс беларускіх маладзёвых суполак на абшарах Расіі ў 1918 г."
 "Ва ўмовах «новай» нямецкай акупацыі і савецкай рэчаіснасці (1918 г. — першая палова 1919 г.)
"Падчас польска-савецкай вайны 1919—1921 гг."
"Грамада беларускай моладзі ў Горадні"
"Слуцкі маладзёвы гарт за незалежнасць Беларусі"
"Беларускі маладзёвы рух на Міншчыне"
"«Лістападаўская справа» 1925 г."
"Беларускі маладзёвы рух на ўсходнебеларускіх землях у 1919—1929 гг."
"Беларускія нацдэмаўскія студэнцкія зямляцтвы ў Савецкай Расіі ды іншых савецкіх рэспубліках"
 

  Старая цана: 8,9 руб.

  Новая цана: 6,9 руб.


    Кніга "Балахоўцы. Сведчанні, дакументы, даследаванні" расказвае пра вайсковае змаганьне за незалежнасьць Беларусі ў 1918-1921 гадох. Асаблівую ўвагу выклікае глыбокае даследаваньне гісторыка Юрася Юркевіча "Стварэнне і дзейнасць Асобнага атрада БНР у Балтыі". Разьдзелы:

Ваенна-палітычная сітуацыя ў Балтыйскім рэгіёне ў сакавіку 1918 — верасні 1919 гг. 
Стварэнне вайсковых фарміраванняў С. Булак-Балаховіча 
Знешнепалітычная дзейнасць урада БНР у Балтыйскім рэгіёне.
Стварэнне, баявая дзейнасць і ліквідацыя Асобнага атрада БНР
    Бярэ на сябе ўвагу факт, як нованароджаная літоўская дзяржава перашкаджала фінансаваньню Асобнага атраду БНР у Балтыі:
"Напачатку лістапада 1919 г. К. Езавітаў выслаў у Берлін сакратара Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі — Янку Чарапука — з просьбай аб фінансавым забеспячэнні Асобнага атрада БНР у памеры 400 000 нямецкіх марак і працы самой місіі ў памеры 30 000 марак. Урад БНР асігнаваў толькі 30 000 марак, але па дарозе ў Рыгу Я. Чарапук, дыпламатычны кур’ер Міхась Маркевіч і ад’ютант Рыгор Злоцкі былі арыштаваны 21 снежня па загаду літоўскага ўрада на мяжы. Арышт быў праведзены па тэлеграме літоўскага прадстаўніка ў Берліне Юозаса Пурыцкіса. Міністр замежных спраў Літвы А. Вальдэмарас заявіў на сустрэчы з міністрам беларускіх спраў Язэпам Варонкам, што гэтыя беларусы затрыманыя за выкарыстанне: 1) падробленых пашпартоў БНР 2) літоўскага герба на ўсіх пакетах, пашпартах і пячатках БНР 3) пасведчанняў, што выкрывалі іх сувязь з войскамі Бярмондта-Авалава".

  Старая цана: 9,9 руб.

  Новая цана: 7,9 руб.


    Кніга прафэсара Беластоцкага ўнівэрсытэту Алега Латышонка "Жаўнеры БНР", можна сказаць, ужо стала клясычнай, бо вытрымала 3 перавыданьні.

    У публікацыі разглядаюцца спробы стварэньня беларусамі нацыянальных вайсковых фармаваньняў, жыцьцё й дзейнасьць генэрала Станіслава Булак-Балаховіча, а таксама некаторыя старонкі ўзброенага змаганьня беларусаў за ўласную дзяржаву.

    Выданьне складаецца з  паасобных артыкулаў і манаграфіі "Беларускія вайсковыя фармаванні: 1917—1923 гады".

    Вось ейныя некаторыя тэматычныя лініі:  
Утварэнне Беларускай цэнтральнай вайсковай рады
Беларуска–бальшавіцкі канфлікт на мяжы 1917—1918 гг.
Вызваленне Менску 19—20 лютага 1918 г.
Беларускія часткі ў літоўскай арміі
Палітыка Савецкай Расеі адносна Беларусі ў 1918-1920 гг. з асаблівай увагай да вайсковага пытаньня
Дзейнасць Беларускай вайсковай камісіі ў 1919—1921 гг., удзел атраду генэрала С. Булак–Балаховіча ў польска–савецкай вайне 1920 г. (Абвяшчэнне барацьбы за незалежнасць Беларусі, узяцце Мазыра, атака на Рэчыцу)
Стварэнне і баявая дзейнасць І Слуцкай стралковай брыгады. Лістапад — снежань 1920 г.
Абмундураванне і знакі адрознення беларускіх вайсковых фармаванняў

  Старая цана: 8,9 руб.

  Новая цана: 7,9 руб.


    Кніга прэм'ера ўраду БНР і аднага з стваральнікаў беларускага палітычнага нацыяналізму Антона Луцкевіча "Да гісторыі беларускага руху" зацікавіць тым, што яна зьмяшчае дакумэнты, якія леглі ў аснову ідэалягічнага крэда ініцыятараў БНР:

►"Рэзалюцыя Беларускай Рады на засяданні 18 лютага 1918 г. у Вільні"
►"Палітычныя лозунгі беларускага руху"
►"25 марца 1918 году"
►"Дэмакратыя, пралетарыят і нацыянальнае пытанне"
"Універсал канфэрэнцыі Беларускага Народнага Камітэту, Беларускай Сацыял–Дэмакратычнай Работніцкай Групы і Віленскага камітэту Беларускай Сацыялістычнай Грамады"
"Рэзалюцыі Беларускай Канферэнцыі 25, 26, 27 студня 1918 г. у Вільні" ды г.д.
    Антон Луцкевіч выступаў ня толькі як гісторык, але й як ідэоляг беларускага руху. Ён быў адным з тых, хто выпрацоўваў праграмы гэтага руху. Такія тэксты, як “Наш шлях” і “Плян работы”, пераконваюць нас, што БСГ вяла нацыя– і культурастваральную працу, і ейная дзейнасьць цалком адпавядала духу канструктыўнага сацыялізму, сацыял–дэмакратыі. 
    Уся творчасьць Антона Луцкевіча ёсьць дзёньнікам барацьбы беларускага народу за вызваленьне ад сацыяльнага, нацыянальнага, палітычнага й духоўнага ўціску, самым жывым ейным сьведчаньнем.
 
 
  Старая цана: 8,9 руб.

  Новая цана: 7,9 руб.


  Электронныя выданьні:

 
Прадстаўнікі Беларусі ў Першай думе (27 красавіка – 7 чэрвеня 1906 г.)
Бітва на два фронты за аўтаномію Паўночна-Заходняга краю 
Прадстаўнікі Беларусі ў Другой думе (20 лютага – 2 чэрвеня 1907 г.)
Аграрная рэформа і польскія патрабаванні “шырокай мясцовага самакіраванняі” у Паўночна-Заходнім краі
Думскія захады ў галіне адукацыі і польскія школы ў Паўночна-Заходнім краі
Прадстаўнікі Беларусі ў Трэцяй думе (1 лістапада 1907 г. – 9 чэрвеня 1912 г.)
Нацыяналізацыя школ у Паўночна-Заходнім краі. Змаганне за адукацыю: руская мова супраць польскай і міністэрскія школы супраць праваслаўных царкоўнапрыходскіх
Праблема земскага самакіравання: “Паўночна-Заходні край будзе краем рускім назаўсёды”. Трэцяя дума і пытанне беларускай нацыянальнасці
Прадстаўнікі Беларусі ў Чацвёртай думе (15 лістапада 1912 г. – 26 лютага 1917 г.)
Старая моўная дылема: руская мова супраць польскай
Напярэдадні сусветнай вайны: захаванне руска-польскага напружання і рост беларускага руху
Сусветная вайна: спадзевы на аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах да 1772 г.
 

  Старая цана: 10,9 руб.

  Новая цана: 3,99 руб.


    Хоць БНР ад пачатку й да канца была палітычным праектам, ейны фэномэн выходзіць за межы палітычнае сфэры. Ідэя БНР упершыню ў гісторыі паказала, што за палітычныя й культурныя правы свае нацыі беларусы гатовыя змагацца з зброяй у руках і плаціць сваёй крывёй. Як паказваюць апошнія дасьледаваньні, пад штандарамі БНР ваявалі й аддавалі свае жыцьці каля 11 тысяч жаўнераў.
    Змаганьне не спынялася й па сканчэньні баявых дзеяньняў. Можна сказаць, што дарога да беларускай незалежнасьці была высланая целамі сыноў і дачок беларускае нацыі. Фактычна ўсе дзеячы БНР, якія не эмігравалі за мяжу й апынуліся ў сфэры дасяжнасьці савецкіх спэцслужбаў, былі фізычна зьнішчаныя.
    У тэматычным выпуску: 
вялікая (на 300 старонак) праца Ўладзімера Сакалоўскага "Надзвычайная місія БНР у Нямеччыне (1919-1925)", дзе друкуецца 204 дакумэнты пра тагачасныя беларуска-нямецкія дачыненьні
артыкул "Праект сакрэтнага пагадненьня 1923 г. паміж Літоўскай Рэспублікай і Беларускай Народнай Рэспублікай" Альгімантаса Каспаравічуса 
публікацыя Анатоля Сідарэвіча "Беларуская Народная Рэспубліка і моўчадзкія беларусы" ды іншыя цікавыя матар'ялы.
 
  Старая цана: 11,9 руб.

  Новая цана: 3,99 руб.


    Збор публікацыяў і досьледаў выбітнага беларускага гісторыка Юрыя Туронка стаўся выдатным навуковым зборам па вывучэньні цёмных і скрытых ад нас старонак беларускай гісторыі.    
    У ім зьмешчаны вялікі блёк матар'ялаў пра культурную актыўнасьць беларускіх дзеячоў на пачатку XX стагодзьдзя, якая закладала перадумовы для пашырэньня беларускай сьвядомасьці:
"Абставіны публікацыі і аўтарства першага беларускага лемантара"
"З гісторыі беларускага выдавецкага руху ў 1902—1905 гадах"
"Дзейнасьць беларускага выдавецтва “Загляне сонца і ў наша аконца” ў Пецярбургу"
ды іншыя
    Таксама ў кнізе друкуецца:
нарыс "Нежаданая рэспубліка", прысьвечаны пэрыпэтыям заснаваньня і далейшага існаваньня БНР
манаграфія "Вацлаў Іваноўскі і адраджэньне Беларусі", у якой на прыкладзе дзейнасьці будучага міністра асьветы БНР Вацлава Іваноўскі разглядаюцца высілкі ў галіне культуры і адукацыі, якія ў канчатковым выніку прывялі да ўзнікненьня Беларускай дзяржавы.
 
 

  Старая цана: 11,9 руб.

  Новая цана: 3,99 руб.


    Кніга Ўладзімера Ляхоўскага "Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі 1915—1918 гг." Электроннае выданьне (PDF) пра пачаткі масавага беларускага школьніцтва ў зоне нямецкае акупацыі Ober Ost.
    У манаграфіі разглядаецца палітыка кайзэраўскае Нямеччыны ў сфэры адукацыі на захопленых беларускіх землях у 1915—1918 гадох, а таксама адукацыйныя працэсы, якія адбываліся на адзначанай тэрыторыі у час Першае сусьветнае вайны.
    Аўтар аналізуе ўплыў ваенных, палітыка–прававых, сацыяльна–эканамічных, нацыянальных ды іншых чыньнікаў на становішча школьнае справы ў час Першае сусьветнае вайны, дасьледуе разьвіцьцё нацыянальнае асьветы асноўных этнічных супольнасьцяў краю ў умовах нямецкага акупацыйнага рэжыму, адлюстроўвае складаны міжнацыянальны кантэкст (польска–беларускі, расейска–беларускі, нямецка–габрэйскі ды інш.), які паўплываў на адукацыйныя працэсы ў Беларусі.
    Уладзімер Ляхоўскі імкнуўся адлюстраваць маладасьледаваную праблему на шырокім фоне тагачасных гістарычных падзеяў, зьвязаных з глябальным ваенным канфліктам. Шмат увагі ў кнізе аддадзена гісторыі станаўленьня беларускага школьніцтва ў адзначаныя гады. Робіцца спроба асэнсаваць уплыў адукацыйнага чыньніку на рост нацыянальнага ўсьведамленьня поліэтнічнага жыхарства краю ў гэты пераломны час і, асабліва, на нацыятворчыя працэсы сярод беларусаў.
    Кніга разьлічаная на шырокае кола чытачоў.
 
 
  Старая цана: 11,9 руб.

  Новая цана: 3,99 руб.


    Выступаючы з артыкуламі, нататкамі, рэплікамі, водгукамі, нарысамі, рэцэнзіямі ў пэрыядычным друку, Антон Луцкевіч прапаведаваў каштоўнасьці дэмакратыі, сацыяльнай справядлівасьці, бараніў правы беларусаў і працоўнага люду Беларусі, уступаў у палеміку з расейскімі рэакцыянэрамі й чарнасоценцамі, з польскімі шавіністымі ды беларускімі правымі й камуністымі, крытыкаваў варожыя Беларусі й беларускаму народу царызм і Часовы ўрад Расеі, урады Польскай Рэспублікі, італьянскі фашызм, гітлерызм і сталінізм. 
    У гэтым вялікім выданьні (аб'ём 650 старонак) зьмешчаныя важныя для разуменьня беларускага нацыятварэньня тэксты:
"Накід рэзалюцыі Беларускай Рады ў Вільні пра абвяшчэньне незалежнаcьці Літвы"
"Накід тэлеграмы Беларускай Рады ў Вільні райхсканцлеру",  "Праграма Ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі"
"Нота ўраду Польшчы"
"Нота Ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі старшыні Мірнай Канфэрэнцыі ў Парыжы"
"Нота протеста Совета Министров Белорусской Народной Республики"
"Заява да Міравой Канфэрэнцыі ў Парыжы з дня 18 чэрвеня 1919 г." ды інш.
 
 
  Старая цана: 11,9 руб.

  Новая цана: 3,99 руб.


    Эдмундас Гімжаўскас — Беларускі фактар пры фармаванні літоўскай дзяржавы ў 1915–1923 гг. Электроннае выданьне (PDF)

    У кнізе літоўскага даследчыка Эдмундаса Гімжаўскаса разглядаюцца розныя аспекты беларуска-літоўскіх адносін у перыяд ад пачатку нямецкай акупацыі Літвы і заходняй часткі Беларусі падчас Першай сусветнай вайны да прыняцця Канферэнцыяй паслоў Лігі нацый канчатковага рашэння аб уключэнні спрэчных тэрыторый Вільні і Віленшчыны ў склад польскай дзяржавы. Аўтар прасочвае складванне гэтых адносін у шырокім кантэксце тагачасных міжнародных дачыненняў у рэгіёне.

   Кніга падрыхтавана на аснове абароненай доктарскай дысертацыі. Паводле задумы апошняй, асноўны акцэнт у даследаванні быў зроблены на высвятленне праблемы фармавання тэрыторыі літоўскай дзяржавы. Аднак падчас працы над даследаваннем выспела і рэалізавалася думка, каб прадставіць работу чытачу ў якасці асобнай навуковай манаграфіі пра беларуска-літоўскія палітычныя дачыненні ў першай палове ХХ ст. Асноўнай мэтай працы было вывучэнне ролі беларусаў у фармаванні тэрыторыі літоўскай дзяржавы ў кантэксце ўплыву на гэты працэс знешніх сіл, і толькі з гэтага вынікае задача разгледзець развіццё і акалічнасці палітычных ўзаемадачыненняў беларусаў з літоўцамі, што з’яўляецца воссю гэтай публікацыі. Кніга павінна запоўніць пэўны прагал у гісторыі найноўшага часу як Літвы, так і Беларусі, бо па меншай меры ў літоўскай гістарыяграфіі палітычнае супрацоўніцтва Літвы і Беларусі дагэтуль даследавана недастаткова. 

  Старая цана: 11,9 руб.

  Новая цана: 3,99 руб.


    Уладзімір Ляхоўскі, Андрэй Чарнякевіч — Кузьма Цярэшчанка: ACTA NON VERBA* (PDF | EPUB) *Чынам, а не словам (лац.)

    Архіўная публікацыя гісторыкаў Уладзіміра Ляхоўскага і Андрэя Чарнякевіча прысвечана спрэчнай постаці міністра ўнутраных спраў БНР Кузьмы Цярэшчанкі, якога, на думку гэтых вучоных, беспадстаўна залічаюць у склад савецкіх агентаў уплыву, якія знутры падрывалі дзейнасць БНР.
    Кузьма Юр’еў Цярэшчанка… Гэтая постаць даўно прыцягвала да сабе ўвагу даследнікаў, якія спецыялізуюцца на гісторыі Беларусі першай паловы ХХ ст. Чыннасць беларускіх арганізацый, у тым ліку і палітычных інстытутаў Беларускай Народнай Рэспублікі, з канца 1918 г. да лета 1921 г. самым непасрэдным чынам была звязана з узгаданай асобай. За гэты кароткі час К. Цярэшчанка паспеў адзначыцца бадай што на ўсіх галоўных напрамках беларускага руху: пачынаючы ад беларусізацыі вайсковых частак былога расейскага войска і заканчваючы арганізацыяй сельскагаспадарчых і спажывецкіх кааператываў на тэрыторыі г. зв. Сярэдняй Літвы. Міністр у Радзе Народных Міністраў БНР, урадавы камісар ад Міністэрства беларускіх спраў Літвы, шэф Беларускай дыпламатычнай місіі ў краінах Балтыі, старшыня Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Менску, «сенатар» у складзе Найвышэйшай Рады БНР, адзін з кіраўнікоў Беларускага цэнтральнага саюза сельскай гаспадаркі (Цэнтрбелсаюза)… Гэта далёка не поўны пералік пасадаў, якія займаў Кузьма Цярэшчанка. І нідзе ён не быў статыстам, заўсёды знаходзіўся на галоўных ролях і ў цэнтры ўвагі.   
 

  Старая цана: 4,9 руб.

  Новая цана: 2 руб.


    Кузьма Цярэшчанка — Мой удзел у беларускім руху (PDF | EPUB)

    Успаміны Кузьмы Цярэшчанкі складаюцца з наступных частак: 
Пра Булак-Балаховіча
Сярэдняя Літва
Віленскі Беларускі нацыянальны камітэт
    Яны з'яўляюцца каштоўнай крыніцай інфармацыі аб малавядомых старонках дзейнасці структур БНР ў 1918-1920 як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне.   
    Кароткія біяграфічныя звесткі пра Кузьму Цярэшчанку:
    3 1906 прыхільнік партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. З 1918 чалец Віленскай беларускай рады, адзін з арганізатараў Гарадзенскага Беларускага нацыянальнага камітэту. У студзені-лютым 1919 камісар Міністэрства беларускіх справаў Літоўскай тарыбы ў Беластоку, Горадні. 1 лютага 1919 прызначаны на пасаду міністра ўнутраных справаў БНР. З восені 1919 старшыня Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Менску. Чалец Найвышэйшай Рады БНР. На нацыянальна-палітычнай нарадзе ў 1920 у Рызе самавольна склаў яе паўнамоцтвы, прызнаў урад Вацлава Ластоўскага. Цярэшчанка адмоўна ставіўся да Балаховіча, заявіўшы: «Для беларусаў Балаховіч зьяўляўся прадстаўніком чорнай расейскай рэакцыі ў Адзінай, Недзялімай». У пачатку 1922 пераехаў у Савецкую Беларусь, працаваў на адказных пасадах у Цэнтральным Беларускім саюзе сельскай гаспадаркі. Памёр пры загадкавых абставінах, паводле афіцыйных зьвестак — ад разрыву сэрца.
 

  Старая цана: 3,9 руб.

  Новая цана: 2 руб.


    Тут вы знойдзеце грунтоўную працу польска-літоўскага гісторыка Томаша Блашчака пра дачыненьні Літвы й Беларусі па сканчэньні Першае сусьветнае вайны.
    Дагэтуль названая тэматыка разглядалася толькі фрагмэнтарна ў беларускай і польскай гістарыяграфіі.    
    Публікацыя асьвятляе дзейнасьць створанага пры літоўскім урадзе Міністэрства беларускіх справаў — у Вільні, Гародні, а пасьля ў Коўне. Асаблівую цікавасьць выклікае дзейнасьць беларускіх дзеячоў у якасьці камісараў літоўскага ўраду ў Гародні (Пётра Крэчаўскі), Беластоку (Кастусь Езавітаў), Бельскім павеце (Міхал Кахановіч), Сакольскім (Макар Косьцевіч-Краўцоў — аўтар гімну "Мы выйдзем шчыльнымі радамі"), Ваўкавыскім (Кузьма Цярэшчанка), Крынкі-Лунна (Лукаш Дзекуць-Малей). 
    Праца зьмяшчае дадаткі — распрацаваны Міністэрствам беларускіх справаў, але не зацьверджаны Літоўскім урадам "Праект упраўленьня беларускай часьцю Літвы", зьвесткі зь літоўскага перапісу 1923 г., выдаткі літоўскага бюджэту ў 1918-1924 г., а таксама поўны пералік выданьняў (як кніжных, так і пэрыядычных), што пабачылі сьвет на беларускай мове за літоўскія грошы (болей за 50 адзінак).
 
 

  Старая цана: 10,9 руб.

  Новая цана: 2,99 руб.


Усе названыя выданьні даступныя ніжэй на гэтай старонцы! ↓  

Як набыць папяровыя выданьні:

1 спосаб:

Усе папяровыя выданьні можна заказаць і аплаціць на сайце кнігарні ARCHE!
Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».
Вы зможаце абраць зручны спосаб аплаты (WebPay, WebMoney, ЕРИП Расчет або гатоўка (наяўныя грошы)) й дастаўкі (самавываз, пошта, кур'ер).

Пры аплаце заказу на сайце вы атрымаеце зьніжку 50% на дастаўку поштаю (па ўсёй Беларусі) або кур'ерам (па г. Менску й ваколіцах 10 км.)! 

Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

2 спосаб:

Папяровыя выданьні можна заказаць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by або патэлефанаўшы на нумар (29) 550-79-69.

Робячы заказ электронным лістом, у полі «Тэма» пазначайце «100 год БНР»
 
У лісьце, апрача пераліку патрэбных выданьняў, пакіньце свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозьвішча ды ініцыялы, тэлефон для сувязі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 
 
Кошт дастаўкі поштаю вылічваецца згодна з тарыфамі "Белпошты" (складзе ад 4 рублёў). 
 
Спосабы дастаўкі заказу – кур’ерам па г. Менску й ваколіцах (каштуе 3.5 руб.), паштовая перасылка або самавываз (ад ст.м. Каменная горка). У электронным лісьце або па тэлефоне паведамляйце спосаб дастаўкі. 
 
Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

Як набыць электронныя выданьні:
 
Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».
Аплаціць заказ можна з дапамогаю сыстэмаў  WebPay, WebMoney ды ЕРИП Расчет і пасьля гэтага чытаць выданьні ў хоць-якім пункце сьвету. 
Пасьля аплаты на Вашую паштовую скрыню прыйдзе ліст з пацьверджаньнем і спасылкаю на файл.
 
Увага: электронныя выданьні абароненыя з дапамогаю DRM. Больш інфармацыі пра аплату й прагляд абароненых файлаў тут:

Каб купляць выданьні, трэба быць зарэгістраваным на сайце кнігарні: 

Пасьля рэгістрацыі набыцьцё кніг стане даступным праз форму "Дадаць у кошык" або "Купіць адразу"

Прыемнага чытаньня! 
 
У разе ўзьнікненьня пытаньняў лістуйце на адрас support@arche.by або тэлефануйце на нумар (29) 550-79-69.

Папяровыя выданьні

Электронныя выданьні

Падпіска