Тэлефоны для сувязі: + 375 (29) 724 54 56 + 375 (29) 624 54 56 + 375 (29) 550 79 69
Мой кошык (0) Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Акцыі

Шчодры велікодны распродаж

                                                                               
    Сёлета на велікодны распродаж выстаўленая рэкордная колькасьць выданьняў44 папяровыя й 34 электронныя! 
    Гэтая акцыя — цудоўная магчымасьць, якая здараецца раз на год, набыць нарэшце тое, што вы даўно хацелі, але з розных прычынаў адкладалі. Большасьць выданьняў прапануецца з адчувальнымі зьніжкамі — да 70%! 

    Некаторыя зь іх, прыкладам, кніга Брест. Лето 1941 г. Документы. Материалы. Фотографии. Бумажное издание, Збор твораў у 3-х тамах Мікалая Улашчыка. Том 1: Працы па археаграфii i крынiцазнаўству. Папяровае выданьне й ARCHE № 5 (150) — 2016. Ад Ятвязі да Літвы. Папяровае выданьне ніколі раней не прадаваліся з дысконтам.
    Наклады іншых выстаўленых на распродаж выданьняў, такіх як "Рускі Вавілон: Дамадэрныя ідэнтычнасці ў Расіі, Украіне і Беларусі" Cяргія Плахія або "Краіна пагранічча: выбраныя творы" Аляксандра Краўцэвіча фактычна вычарпаныя. Гэтая акцыя — адна з апошніх магчымасьцяў займець названыя кнігі.
 
    Сярод папяровых выданьняў выклікаюць цікавасьць раманы Сяргея Пясецкага ("Багам ночы роўныя" і "Жыцьцё раззброенага чалавека"), шматлікія даследаваньні на тэму Беларусі пад нямецкай акупацыяй, працы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, у тым ліку магнацкіх родаў Радзівілаў і Сапегаў, публікацыі аб паўстаньні 1863-1864 гг. на беларускіх землях, штудыі аб гісторыі беларускіх рэгіёнаў — Полаччыны, Віцебшчыны, Гарадзеншчыны й Палесься, культавыя слоўнікі Некрашэвіча-Байкова, Касьпяровіча й Шатэрніка, зьмястоўныя матар'ялы па гісторыі Заходняе Беларусі, а таксама архівы творчае й навуковае спадчыны нашых выбітных навукоўцаў — Антона Адамовіча (1464 старонкі), Адама Бабарэкі (сукупны аб'ём каля 3000 старонак) і Адама Станкевіча (каля 1200 старонак).
 
    Сярод электронных выданьняў нельга не адзначыць наступныя пазыцыі:
папулярныя нумары ARCHE ("Жанчыны ў беларускай гісторыі", "Вайсковая гісторыя Вялікага Княства Літоўскага", "Беларусь пад нямецкай акупацыяй", "Уяўляючы Балканы", "Палессе: народы, улады, войны", "Другая Гародня", "17 верасня 1939 года: Антрапалогія ўз'яднання", "1950-ыя гады ў Беларусі: ад сталінізму да застою", "Лінгвістыка 1920-х: тэрміналогія, лексікаграфія, правапіс, фармаванне літаратурнай мовы").
Нумар "Беларуская гістарыяграфія 1920-х: Сярэднявечча і раннемадэрны час" выйшаў аб'ёмам у 1108 старонак. У ім зьмешчаныя найлепшыя тэксты на тэму Сярэдневечча й ранняга Новага часу найвыбітнейшых прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі 1920-х гг.
Адзначым таксама выпуск, у якім друкуюцца "Мемуары пра Польшчу і палякаў з 1788 да 1794 г." Міхала Клеафаса Агінскага, а таксама:
►24 слоўнікі беларускае навуковае тэрміналёгіі, выданыя ў 1920-х гадох сукупным аб'ёмам каля 3000 старонак (Том 1, Том 2, Том 3)
Мечысловас Ючас. Грунвальдская бітва
Ян Станкевіч. Язык і языкаведа
Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі
Ян Станкевіч. Крыўя-Беларусь у мінуласьці
Хрышчэнне нацыі. Масавыя акцыі 1988–2009

Распродаж дзейнічае ад 10 красавіка да 8 траўня!
Поўны сьпіс выданьняў з апісаньнямі й прывабнымі цэнамі даступны ніжэй на гэтай старонцы! ↓  

Як набыць папяровыя выданьні:

1 спосаб:

Усе папяровыя выданьні можна заказаць і аплаціць на сайце кнігарні ARCHE!
Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».
Вы зможаце абраць зручны спосаб аплаты (WebPay, EasyPay, ЕРИП Расчет або гатоўка (наяўныя грошы)) й дастаўкі (самавываз, пошта, кур'ер).

Пры аплаце заказу на сайце вы атрымаеце зьніжку 50% на дастаўку поштаю (па ўсёй Беларусі) або кур'ерам (па г. Менску й ваколіцах 10 км.)! 

Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

2 спосаб:

Папяровыя выданьні можна заказаць, даслаўшы  электронны ліст на адрас dastauka@arche.by або патэлефанаўшы на нумар (29) 550-79-69.

Заказваючы выданьні электронным лістом, у полі «Тэма» пазначайце «Велікодны распродаж»
 
У лісьце, апрача пераліку патрэбных выданьняў, пакіньце свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозьвішча ды ініцыялы, тэлефон для сувязі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 
 
Кошт дастаўкі поштаю вылічваецца згодна з тарыфамі "Белпошты" (складзе ад 4 рублёў). 
 
Спосабы дастаўкі заказу – кур’ерам па г. Менску й ваколіцах (каштуе 3.5 руб.), паштовая перасылка або самавываз (ад ст.м. Каменная горка). У электронным лісьце або па тэлефоне паведамляйце спосаб дастаўкі. 
 
Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

Як набыць электронныя выданьні:
 
Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».
Аплаціць заказ можна з дапамогаю сыстэмаў  WebPay, EasyPay ды ЕРИП Расчет і пасьля гэтага чытаць выданьні ў хоць-якім пункце сьвету. 
Пасьля аплаты на Вашую паштовую скрыню прыйдзе ліст з пацьверджаньнем і спасылкаю на файл.
 
Увага: электронныя выданьні абароненыя з дапамогаю DRM. Больш інфармацыі пра аплату й прагляд абароненых файлаў тут:

Каб купляць выданьні, трэба быць зарэгістраваным на сайце кнігарні: 

Пасьля рэгістрацыі набыцьцё кніг стане даступным праз форму "Дадаць у кошык" або "Купіць адразу"

Прыемнага чытаньня! 
 
У разе ўзьнікненьня пытаньняў лістуйце на адрас support@arche.by або тэлефануйце на нумар (29) 550-79-69.

Папяровыя выданьні

Электронныя выданьні

Get Adobe Flash player
Падпіска