Тэлефоны для сувязі: + 375 (29) 724 54 56 + 375 (29) 624 54 56 + 375 (29) 550 79 69
Мой кошык (0) Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Акцыі

Сакрэтная гісторыя Літвы

   

    У рамках новай акцыі "Сакрэтная гісторыя Літвы" рэдакцыя "ARCHE" прапаноўвае публікацыі, якія яшчэ нядаўна былі недаступныя беларускаму чытачу!

    Найперш праз моўны бар'ер, бо большасць іх была напісана ў арыгінале па-літоўску, г. зн. на мове, якой валодаюць лічаныя беларускія гісторыкі, не кажучы ўжо пра масавага беларускага чытача. Па-другое, былі іншыя прычыны, перадусім ідэалагічныя — беларусам з самага верху было забаронена ведаць ключавыя аспекты свае нацыянальнае гісторыі.


Папяровыя выданні:

                Напрыклад, манаграфія польскага гісторыка Ежы Ахманскага "Літоўская этнічная мяжа на ўсходзе ад племянной эпохі да ХVІ стагоддзя" была апублікавана ў выдавецтве Познаньскага ўніверсітэту ў 1981 годзе, але з пункту гледжання савецкіх уладаў была настолькі ерэтычнай, што да развалу СССР захоўвалася ў спецфондах лічаных беларускіх бібліятэк. А ўсё таму, што насуперак панславісцкім тэорыям яна недвухсэнсоўна сцвярджала, што славянскае насельніцтва было прышлым у Беларусі, і нават на ейным ўсходзе, напрыклад, пад Воршай, яшчэ 6-7 стагоддзяў захоўваліся выспы балцкага насельніцтва. Не кажучы ўжо пра ваколіцы Менску — Заслаўе, Ракаў, Івянец. Гэта манаграфія друкуецца ў складзе часопісу ARCHE № 2 (147) — 2016. Гісторыя старажытнага Наваградка. Папяровае выданьне.

    Большасць публікацыяў асвятляюць з нечаканага для беларускага чытача ракурса гісторыю Вялікага Княства Літоўскага. Ягоным самым пачаткам прысвечана манаграфія Стывена Роўэла "Уздым Літвы: паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345. Папяровае выданьне", знаёмства з якой выклікае шок у чытача, выхаванага на кнігах Міколы Ермаловіча.

    Дакладны і ўсёабсяжны аналіз паходжання, уладанняў і матрыманіяльных стратэгіяў эліты ВКЛ вы знойдзеце ў кнізе літоўскага гісторыка, дэкана гістарычнага факультэту Віленскага ўніверсітэту Рымвідаса Пятраўскаса "Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада. Папяровае выданьне".

    Кніга супрацоўніка Інстытуту гісторыі Літвы Артураса Дубоніса "Лейці вялікага князя літоўскага: з гісторыі ранніх дзяржаўных структур літоўскага грамадства. Папяровае выданьне" прапануе адказ на пытанне, адкуль паходзіць сама назва "Літва", а таксама прэзентуе даследаванне служылага саслоўя лейцяў. Лейці служылі ў якасці памежнай варты, абаранялі замкі, прадстаўлялі вялікакняскую ўладу на ўскраінах і ўтаймоўвалі незадаволеных ёй; пазней яны даглядалі коней вялікага князя літоўскага гаспадара і суправаджалі яго ў падарожжах. Яны жылі пад Слонімам, на Ашмяшчыне, Браслаўшчыне і ў іншых рэгіёнах Заходняй Беларусі.

    Праца літоўскага гісторыка Антанаса Цілы "Скарб Вялікага Княства Літоўскага падчас Дваццацігадовай вайны (1648—1667 гг.). Папяровае выданьне" прысвечана тэме, якая фактычна не распрацоўвалася беларускімі гісторыкамі — функцыянаванне дзяржаўнага бюджэту ВКЛ, збор і размеркаванне падаткаў. Аўтар бачыць адназначны выраз патрыятызму насельнікаў цэнтральных і ўсходніх частак княства (цяперашняй Магілёўшчыны і Меншчыны) у тым, што яны не пераставалі плаціць падаткі ў дзяржаўны літоўскі скарб нават у разгар адной самых крывавых войнаў у беларускай гісторыі — т.зв. "Невядомай вайны" сярэдзіны XVI ст.

Электронныя выданні: 
        
  
    Праца прафесара Кракаўскага ўніверсітэту Юрыя Гардзеева "Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма (1789-1792). Электроннае выданьне (PDF)" прысвечана апошнім гадам існавання ВКЛ напярэдадні ягонае анексіі Расейскай імперыяй. 
    У рамках акцыі прапануецца таксама пераклад класічнай працы нарвежскага лінгвіста Крыстыяна Швэйгарда Станга "Заходняруская канцылярская мова Вялікага Княства Літоўскага. Электроннае выданьне (PDF | EPUB)" (арыгінальны тытул "Die westrussische Kanzleisprache des Großfürstentums Litauen. Oslo 1935 (= Skrifter utgitt av Det Norske Videnskaps-Akademi i Oslo, Historiskfilosofisk Klasse 1935, 2").
    Зацікавяць беларускага чытача тэматычныя выпускі:
ARCHE № 10 (97) — 2010. Грунвальд: 1410—2010. Электроннае выданьне (PDF | EPUB)
беларускі пераклад манаграфіі літоўскага гісторыка Мечыславаса Ючаса "Грунвальдская бітва. Электроннае выданьне (PDF)", якая вытрымала на літоўскай мове 5 перавыданняў!
калекцыя тэкстаў літоўскіх гісторыкаў пад назвай ARCHE № 9 (84) — 2009. Літва і Беларусь: тысяча год разам. Электроннае выданьне (PDF | EPUB)
кніга літоўскага гісторыка Эдмундаса Гімжаўскаса "Беларускі фактар пры фармаванні літоўскай дзяржавы ў 1915–1923 гг. Электроннае выданьне (PDF)" — пра мадэрны беларускі і літоўскі нацыяналізм. 

Акцыя дзейнічае ад 14 да 23 сакавіка.
Усе названыя выданні з апісаннямі даступныя ніжэй на гэтай старонцы! ↓  

Як набыць папяровыя выданьні:

1 спосаб:

Усе папяровыя выданьні можна заказаць і аплаціць на сайце кнігарні ARCHE!
Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».
Вы зможаце абраць зручны спосаб аплаты (WebPay, EasyPay, ЕРИП Расчет або гатоўка (наяўныя грошы)) й дастаўкі (самавываз, пошта, кур'ер).

Пры аплаце заказу на сайце вы атрымаеце зьніжку 50% на дастаўку поштаю (па ўсёй Беларусі) або кур'ерам (па г. Менску й ваколіцах 10 км.)! 

Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

 

2 спосаб:

Папяровыя выданьні можна заказаць, даслаўшы  электронны ліст на адрас dastauka@arche.by або патэлефанаўшы на нумар (29) 550-79-69.

Заказваючы выданьні электронным лістом, у полі «Тэма» пазначайце «Сакрэтная гісторыя Літвы»
 
У лісьце, апрача пераліку патрэбных выданьняў, пакіньце свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозьвішча ды ініцыялы, тэлефон для сувязі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 
 
Кошт дастаўкі поштаю вылічваецца згодна з тарыфамі "Белпошты" (складзе ад 4 рублёў). 
 
Спосабы дастаўкі заказу – кур’ерам па г. Менску й ваколіцах (каштуе 3.5 руб.), паштовая перасылка або самавываз (ад ст.м. Каменная горка). У электронным лісьце або па тэлефоне паведамляйце спосаб дастаўкі. 
Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

Як набыць электронныя выданьні:
Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».
Аплаціць заказ можна з дапамогаю сыстэмаў  WebPay, EasyPay ды ЕРИП Расчет і пасьля гэтага чытаць выданьні ў хоць-якім пункце сьвету. Калі Вы хочаце аплаціць заказ з дапамогаю PayPal, паведамляйма лістом на dastauka@arche.by.
Пасьля аплаты на Вашую паштовую скрыню прыйдзе ліст з пацьверджаньнем і спасылкаю на файл.
Увага: электронныя выданьні абароненыя з дапамогаю DRM. Больш інфармацыі пра аплату й прагляд абароненых файлаў тут:

Каб купляць выданьні, трэба быць зарэгістраваным на сайце кнігарні: 

Пасьля рэгістрацыі набыцьцё кніг стане даступным праз форму "Дадаць у кошык" або "Купіць адразу"

Прыемнага чытаньня! 
У разе ўзьнікненьня пытаньняў лістуйце на адрас support@arche.by або тэлефануйце на нумар (29) 550-79-69.

Папяровыя выданьні

Электронныя выданьні

Get Adobe Flash player
Падпіска