Мой кошык (0) Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Навіны

Пабачыў сьвет глянцавы нумар ARCHE, прысьвечаны БНР!

04.09.2018

 

    

    Рэдакцыя радая прэзэнтаваць новы юбілейны выпуск, прымеркаваны да 100-годзьдзя БНР і 20-годзьдзя часопісу ARCHE! 

    Мы падрыхтавалі гэты нумар, каб кожны чытач мог пагрузіцца ў аўтэнтычны сьвет БНР і Акту 25 сакавіка, а ня больш ці менш удалых стылізацыяў пад яго. Мы адабралі толькі арыгінальныя матар'ялы, не дапускаючы ніякіх рэканструкцыяў. 

    Другая палова 1910-х гадоў — гэта час бурнага развіцьця кнігадруку й фатаграфіі. Шукаючы адэкватныя сродкі падачы матар'ялу, мы наважыліся зьвярнуцца да чытача ня моваю тэкстаў, а моваю візуальных вобразаў, зафіксаваных у друкаванай публікацыі, рукапісным дакумэнце, чорна-белай фатаграфіі або каляровым плякаце ці паштоўцы. Дзякуючы гэтаму ў выпуску дакумэнты прамаўляюць самі за сябе: тут няма ўзьніклых пастфактум ідэалягічных канструкцыяў або навуковых інтэрпрэтацыяў. Мы пэўныя, што дзякуючы такому спосабу падачы гэтыя старыя дакумэнты будуць адкрыцьцём для бальшыні нашых чытачоў, а значыць, зажывуць новым жыцьцём. 

    Рыхтуючы гэты выпуск, мы стараліся ўнікаць паўтору шаблённых сюжэтаў, зьвязаных з БНР. Для нас таксама былі важныя тэмы, якія застаюцца надзвычай актуальнымі ў Беларусі й праз сто гадоў: беларуская мова як мова ўрадовых актаў, уніформа й знакі адрозьненьня беларускіх вайскоўцаў, беларуская нацыянальная сымболіка й г.д. 

    Аснову гэтага нумару склалі матар'ялы, якія назапасіліся ў архіве «ARCHE» за 20 гадоў ягонага існаваньня. Разам з тым, у гэтым месцы належыць выказаць шчырую падзяку Юрасю Юркевічу й Уладзімеру Ляхоўскаму, без дапамогі якіх гэты нумар быў бы значна бяднейшым, а подпісы да ілюстрацыяў — больш блытанымі.


    ARCHE № 2 (157) — 2018. Гісторыя БНР у карцінках

    Выпуск прымеркаваны да 100-гадовага юбілею абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі ды выдадзены цалком ў колеры. Фактычна гэта ўнікальны тэматычны фотаальбом. Адпаведна, фармат выданьня быў значна павялічаны. У ім друкуюцца сотні толькі аўтэнтычных фотарэпрадукцыяў, якія ілюструюць розныя аспэкты дзейнасьці БНР: партрэты ейных лідараў, рознага кшталту дакумэнты (устаўныя граматы, пашпарты, адозвы, абвесткі). Даюцца факсыміле пячатак, марак, паштовак ды іншай аўтэнтычнай атрыбутыкі.

    Нумар дазваляе чытачу паглыбіцца ў сьвет БНР і Акту 25 сакавіка 1918 году. У ім раскрываюцца тэмы, якія застаюцца надзвычай актуальнымі ў Беларусі й праз сто гадоў. Шмат якія ілюстрацыі друкуюцца ўпершыню.


Зьмест

Прадмова

 


    Шчыра дзякуем усім нашым фундатарам на пляцоўцы "Талака"!

    Выхад гэтага нумару стаў мажлівы дзякуючы вашай падтрымцы. 

    Усе падпісанты ў ліку першых атрымаюць сьвежы выпуск у якасьці падзякі.

    Напамінаем: падтрымаць часопіс ARCHE, стаўшы ягоным падпісантам, можна на старонцы: 

     https://www.talaka.org/projects/2934/fund

 
                                                        Нашыя фундатары на момант выхаду часопісу:

Названае выданьне даступнае ніжэй на гэтай старонцы! ↓  


Як набыць папяровыя выданьні:

1 спосаб:

Усе папяровыя выданьні можна заказаць і аплаціць на сайце кнігарні ARCHE!
Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».
Вы зможаце абраць зручны спосаб аплаты (WebPay, WebMoney, ЕРИП Расчет або гатоўка (наяўныя грошы)) й дастаўкі (самавываз, пошта, кур'ер).

Пры аплаце заказу на сайце вы атрымаеце зьніжку 50% на дастаўку поштаю (па ўсёй Беларусі) або кур'ерам (па г. Менску й ваколіцах 10 км.)! 

Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

2 спосаб:

Папяровыя выданьні можна заказаць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by або патэлефанаўшы на нумар (29) 550-79-69.

Заказваючы новы нумар электронным лістом, у полі «Тэма» пазначайце «ARCHE № 2 (157) — 2018. Гісторыя БНР у карцінках»
 
У лісьце, апрача пераліку патрэбных выданьняў, пакіньце свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозьвішча ды ініцыялы, тэлефон для сувязі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 
 
Кошт дастаўкі поштаю вылічваецца згодна з тарыфамі "Белпошты" (складзе ад 4 рублёў). 
 
Спосабы дастаўкі заказу – кур’ерам па г. Менску й ваколіцах (каштуе 3.5 руб.), паштовая перасылка або самавываз (ад ст.м. Каменная горка). У электронным лісьце або па тэлефоне паведамляйце спосаб дастаўкі. 
 
Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

Як набыць электронныя выданьні:
 
Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».
Аплаціць заказ можна з дапамогаю сыстэмаў  WebPay, WebMoney ды ЕРИП Расчет і пасьля гэтага чытаць выданьні ў хоць-якім пункце сьвету. 
Пасьля аплаты на Вашую паштовую скрыню прыйдзе ліст з пацьверджаньнем і спасылкаю на файл.
 
Увага: электронныя выданьні абароненыя з дапамогаю DRM. Больш інфармацыі пра аплату й прагляд абароненых файлаў тут:

Каб купляць выданьні, трэба быць зарэгістраваным на сайце кнігарні: 

Пасьля рэгістрацыі набыцьцё кніг стане даступным праз форму "Дадаць у кошык" або "Купіць адразу"

Прыемнага чытаньня! 
 
У разе ўзьнікненьня пытаньняў лістуйце на адрас support@arche.by або тэлефануйце на нумар (29) 550-79-69.

Увага!

Сьвежы выпуск "ARCHE № 2 (157) — 2018. Гісторыя БНР у карцінках" можна купіць у кіёсках Белсаюздруку ў Менску, Менскай вобласьці, Гародні, Гомелі й Віцебску!


Падказка:

Адрасы кіёскаў Белсаюздрук, дзе раней ужо былі заўважаныя нумары ARCHE:


г. Менск:

► вул. Кіжаватава, 80
► вул. Валадарскага, 16
► вул. Валадарскага, 22
► пр-т. Незалежнасьці, 44
► пр-т. Незалежнасьці, 74
► вул. Леніна, 15
► вул. Маркса, 6
► пераход на ст.м. Пушкінская
► пераход на ст.м. Пятроўшчына
► пераход на ст.м. Грушаўка
► пераход на ст.м. Малінаўка
► пераход на ст.м. Плошча Перамогі (выхад да Дому-музэю 1-га зьезду РСДРП)
► вул. Ясеніна, 16

 

г. Гародня:

► каля Аўтавакзалу

 

г. Барысаў:

► вул. Гагарына (каля стадыёну)
► Цэнтральная плошча (каля Дому быту)
► пр-т Рэвалюцыі


Падпіска