Тэлефоны для сувязі: + 375 (29) 724 54 56 + 375 (29) 624 54 56 + 375 (29) 550 79 69
Мой кошык (0) Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Навіны

Выйшаў з друку "ARCHE № 1 (156) — 2018. Севярын Віславух. Нацыятварэнне ў Заходняй Беларусі (міжваенны перыяд)"

27.06.2018

 

    

    Спадарства!

    Пабачыў сьвет новы грунтоўны (на 542 старонкі) нумар "ARCHE", у якім надрукаваныя працы дасьледніка Севярына Віславуха (1900-1968), падрыхтаваныя ім у канцы 1930-х гадоў, але на працягу доўгага часу ня ўведзеныя ў шырокі ўжытак. Яны маюць назвы:

    1) Нацыянальныя адносіны на тэрыторыі ўсходніх ваяводстваў;

    2) Нацыянальная свядомасць праваслаўнага насельніцтва, якое насяляе ўсходнія і паўночна-ўсходнія паветы Віленшчыны;

    3) Палякі і беларусы-каталікі на тэрыторыі Віленшчыны.

    Першая зь пералічаных прац, найаб'ёмнейшая і найгрунтоўнейшая паводле зьместу (яна ахоплівае ня толькі Віленшчыну, але й Наваградчыну), дапісвалася аўтарам у Вільні ўжо пасьля пачатку Другой сусьветнай вайны. У 1940 годзе, яшчэ да савецкай акупацыі Літвы, рукапіс удалося пераслаць польскаму эміграцыйнаму ўраду ў Румынію, дзякуючы чаму ў час вайны каштоўнае дасьледаваньне не загінула. Пасьля гэтая праца шмат дзесяцігодзьдзяў захоўвалася Ежы Гедройцем у Парыжы, а выдадзеная на мове арыгіналу (па-польску) была толькі ў 2013 годзе. Дзьве астатнія працы былі надрукаваныя ў 1938 і 1939 гадох, але малым накладам і пад грыфам "Сакрэтна". Да нашага часу захаваліся толькі лічаныя паасобнікі ў некаторых архівах і бібліятэках.

    Між тым гэтыя працы надзвычай важныя для разуменьня гісторыі Заходняй Беларусі ў складзе міжваеннай Польшчы ды ўвогуле гісторыі Беларусі (гл. прадмову). Варта зазначыць, што дасьледчы калектыў пад кіраўніцтвам Віславуха абсьледаваў і праанкетаваў больш за 400 вёсак тагачаснага Віленскага й Наваградзкага ваяводзтваў, і гэтыя анкеты ў выданьні падрабязна цытуюцца (гл. геаграфічны паказьнік). Для краязнаўцаў (і ня толькі) такая крыніца проста неацэнная.   

    Цяпер жа кожны зможна пазнаёміцца з публікацыямі Севярына Віславуха ў перакладзе на беларускую мову!

    Такім чынам, радыя прапанаваць вашай увазе:


    ARCHE № 1 (156) — 2018. Севярын Віславух. Нацыятварэнне ў Заходняй Беларусі (міжваенны перыяд)

    Выпуск прадстаўляе беларускаму чытачу надзвычай грунтоўныя дасьледаваньні польска-беларускага гісторыка й сацыёляга Севярына Віславуха (1900-1968), прысьвечаныя працэсам фармаваньня нацыянальнай сьвядомасьці жыхароў Заходняе Беларусі ў 1930-ыя гады.
    Гэтыя дасьледаваньні, праведзеныя ў 10 паветах, ахапілі больш за 100 тыс. чалавек. Яны будуць цікавыя як прафэсійным дасьледнікам, так і простым людзям, якія неабыякавыя да жыцьця сваіх продкаў у Заходняй Беларусі ў складзе міжваеннай Польскай дзяржавы.

Зьмест

Прадмова

Геаграфічны паказьнік


  Даведка:

    Севярын Віславух (19.03.1900, в. Пярковічы Кобрынскага павету — 27.02.1968, г. Уроцлаў), гісторык, юрысты, грамадзкі дзеяч. Доктар габілітаваны (1938), прафэсар (1957). Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1927) і выкладаў у ім. У 1945—1946 загаднік катэдры гісторыі дзяржаўнага ладу Польшчы ў Лодзінскім унівэрсытэце, з 1946 — катэдры гісторыі дзяржавы й права Польшчы ў Вроцлаўскім унівэрсытэце, у 1947—1955 ягоны прарэктар, у 1956—1958 дэкан факультэту права й адміністрацыі. 

    У міжваенны пэрыяд вывучаў гісторыю ВКЛ, ягоныя адмінстрацыйна-тэрытарыяльны падзел да сярэдзіны 16 ст., шляхі зносін ВКЛ. Дасьледаваў сацыяльную структуру, землеўладаньне, рэлігійныя дачыненьні, працэсы русіфікацыі й палянізацыі ў Заходняй Беларусі, дзейнасьць КПЗБ. Крытыкаваў урадавую палітыку асыміляцыі, выступаў у друку ў абарону беларускае культуры, выкладаў гісторыю ў беларускіх школах. Ідэйна належаў да т.зв. «віленскіх дэмакратаў» на чале з В. Абрамовічам, супрацоўнічаў з газэтаю «Kurier Wileński» («Віленскі весьнік»). Выбіраўся ў гарадзкую раду Вільні. 

 


Названае выданьне даступнае ніжэй на гэтай старонцы! ↓  


Як набыць папяровыя выданьні:

1 спосаб:

Усе папяровыя выданьні можна заказаць і аплаціць на сайце кнігарні ARCHE!
Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».
Вы зможаце абраць зручны спосаб аплаты (WebPay, WebMoney, ЕРИП Расчет або гатоўка (наяўныя грошы)) й дастаўкі (самавываз, пошта, кур'ер).

Пры аплаце заказу на сайце вы атрымаеце зьніжку 50% на дастаўку поштаю (па ўсёй Беларусі) або кур'ерам (па г. Менску й ваколіцах 10 км.)! 

Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

2 спосаб:

Папяровыя выданьні можна заказаць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by або патэлефанаўшы на нумар (29) 550-79-69.

Заказваючы новы нумар электронным лістом, у полі «Тэма» пазначайце «ARCHE № 1 (156) — 2018. Севярын Віславух. Нацыятварэнне ў Заходняй Беларусі (міжваенны перыяд)»
 
У лісьце, апрача пераліку патрэбных выданьняў, пакіньце свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозьвішча ды ініцыялы, тэлефон для сувязі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 
 
Кошт дастаўкі поштаю вылічваецца згодна з тарыфамі "Белпошты" (складзе ад 4 рублёў). 
 
Спосабы дастаўкі заказу – кур’ерам па г. Менску й ваколіцах (каштуе 3.5 руб.), паштовая перасылка або самавываз (ад ст.м. Каменная горка). У электронным лісьце або па тэлефоне паведамляйце спосаб дастаўкі. 
 
Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

Як набыць электронныя выданьні:
 
Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».
Аплаціць заказ можна з дапамогаю сыстэмаў  WebPay, WebMoney ды ЕРИП Расчет і пасьля гэтага чытаць выданьні ў хоць-якім пункце сьвету. 
Пасьля аплаты на Вашую паштовую скрыню прыйдзе ліст з пацьверджаньнем і спасылкаю на файл.
 
Увага: электронныя выданьні абароненыя з дапамогаю DRM. Больш інфармацыі пра аплату й прагляд абароненых файлаў тут:

Каб купляць выданьні, трэба быць зарэгістраваным на сайце кнігарні: 

Пасьля рэгістрацыі набыцьцё кніг стане даступным праз форму "Дадаць у кошык" або "Купіць адразу"

Прыемнага чытаньня! 
 
У разе ўзьнікненьня пытаньняў лістуйце на адрас support@arche.by або тэлефануйце на нумар (29) 550-79-69.

Get Adobe Flash player
Падпіска