Мой кошык (0) Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык
е-часопіс

“Наша Гісторыя” № 6 (11) — 2019. Электроннае выданьне

  • Часопісы | 2019
  • Код тавару: 6580
  • Год: 2019
  • Тып выданьня: е-часопіс
  • Выдавец(тва): ПВУП «Суродзічы»
  • Рэдактар (Рэдактары): Андрэй Дынько, Аляксандр Пашкевіч, Паўліна Скурко
  • Дата он-лайн публiкацыi: 21.06.2019
  • Правапiс: Афіцыйны
  • Колькасьць старонак: 96
PDF
5,00 BYN
дадаць у кошык
Купіць адразу

У гэтым нумары - публікацыі ажно да двух важных юбілеяў. Першы - 450-годдзе Люблінскай уніі. Тут мы маем кейс, да якога прывяла «паглыбленая інтэграцыя» і як палітычная эліта кусала локці тады, калі ўжо нічога немагчыма было змяніць.

Другі юбілей - 1000-годдзе Берасця. «Горад, якога няма» — вось што мы паспрабавалі расказаць. Гэта пра архітэктуру Старога Горада, дзе знайсці тыя месцы ў крэпасці і што там можна адбудаваць (дзякуй скрупулёзнасці Аляксандра Невара). Гэта пра мадэрнізм — іншая тэма для экскурсіі ці самастойнай вандроўкі па Берасці (якую можна спалучыць, да прыкладу, з наведваннем гульні брэсцкага «Дынама» — лідара сёлетняга чэмпіянату). А таксама — вельмі незвычайны матэрыял маладога навукоўца Антона Дацкевіча пра былыя прадмесці Брэста. Рэчыца, Вулька, Шпановічы… Аўтар абышоў гэтыя селішчы, вуліцы, запісваючы ўспаміны старых людзей, легенды, мову. І атрымалася вельмі  цікава ды захапляльна нават для тых, хто з горадам ніяк асабіста не звязаны.

 

Алесь Белы гэтым разам напісаў пра «кішку», дакладней, пра дзве кішкі — крывяную і бульбяную, тую, чэмпіянат па смажанні якой праходзіць у Супраслі. 

 

Віталь Чырвінскі адкрывае постаць Караля Прозара. Адзін факт — чалавек ускрыў труну жонкі, каб пакласці ёй паўстанцкія манеты. Глядзі: тваё, наша жыццё, нашы пакуты, тулянні не былі дарэмнымі, наша зямля зноў паўстала.

 

Аляксей Ластоўскі пераносіць нас у часы грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Роля беларусаў там была розная: асабліва цікавы сюжэт з вывазам залатога запасу краіны ў Маскву. Беларус-дыверсант Арлоўскі перасякаўся з Хемінгуэем, а Фельдзін — ён жа Нікольскі — жахнуў Оруэла.

 

Сямейныя гісторыі прэзідэнтаў БНР — гэта ўжо асабістае. Абрамчыкі — свая драма, крыўда, схаваны архіў. Вінцэнт Грышкевіч і Раіса Жукоўская — другое каханне, якое стала вялікім. Упэўнены, што вы многіх гісторый не ведаеце. Адкрыеце для сябе другое вымярэнне гісторыі БНР.

 

Іншыя героі нумара — Стаханаў (і яго жонкі), Апошні вампір (комікс).



І шмат чаго іншага..

Вы чыталі гэтае выданьне? Ваша меркаваньне будзе цікавае шматлікім чытачам.

Выставіце ацэнку гэтай публікацыі ці напішыце свой водгук пра яе. Дзякуем!

Усе паведамленьні правяраюцца, таму, калі ласка, будзьце ветлівыя.

Водгукi

Водгукаў яшчэ няма.

Дадаць водгук

Неабходна ўвайсьці каб дадаць водгук.
Чытайма электронныя выданьні ARCHE на:
КАМПУТАРЫPDF | EPUB
ПЛЯНШЭЦЕPDF | EPUB
СМАРТФОНЕPDF | EPUB
Падпіска