Мой кошык (0) Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык
часопіс

№ 2 (157) — 2018. Гісторыя БНР у карцінках. Папяровае выданьне

  • Часопісы | 2018
  • Код тавару: 6533
  • Год: 2018
  • Тып выданьня: часопіс
  • Выдавец(тва): ТАА «Гайсак»
  • Рэдактар (Рэдактары): Валер Булгакаў
  • Мова: Беларуская
  • Месца выданьня: Менск
  • Тып вокладкі: Мяккая
  • Колькасьць старонак: 96
  • Вага: 255 г.
9,90 BYN
(Кошт без уліку дастаўкі)
На складзе: 6 ас.
Купіць адразу
Гэтае выданьне тыпу: е-часопіс
Выпуск часопіса «ARCHE» прымеркаваны да 100-гадовага юбілею абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі і выдадзены цалкам у колеры.  Фактычна гэта ўнікальны тэматычны фотаальбом. Адпаведна, фармат выдання быў значна павялічаны. У ім друкуюцца сотні толькі аўтэнтычных фотарэпрадукцый, якія ілюструюць розныя аспекты дзейнасці БНР: партрэты ейных лідараў, рознага кшталту дакументы, у тым ліку ўстаўныя граматы, пашпарты, адозвы, абвесткі. Даюцца факсіміле пячатак, марак, паштовак ды іншай аўтэнтычнай атрыбутыкі.
Гэты нумар дазваляе чытачу паглыбіцца ў свет БНР і Акту 25 сакавіка 1918 года. У ім раскрываюцца тэмы, якія застаюцца надзвычай актуальнымі ў Беларусі і праз сто гадоў:  беларуская мова як мова урадовых актаў, уніформа і знакі адрознення беларускіх вайскоўцаў, беларуская нацыянальная сімволіка, і г. д. Шмат якія ілюстрацыі друкуюцца ўпершыню.

Вы чыталі гэтае выданьне? Ваша меркаваньне будзе цікавае шматлікім чытачам.

Выставіце ацэнку гэтай публікацыі ці напішыце свой водгук пра яе. Дзякуем!

Усе паведамленьні правяраюцца, таму, калі ласка, будзьце ветлівыя.

Водгукi

Водгукаў яшчэ няма.

Дадаць водгук

Неабходна ўвайсьці каб дадаць водгук.
Чытайма электронныя выданьні ARCHE на:
КАМПУТАРЫPDF | EPUB
ПЛЯНШЭЦЕPDF | EPUB
СМАРТФОНЕPDF | EPUB
Падпіска