Мой кошык (0) Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык
е-кніга

Затушаваныя краявіды. Электроннае выданьне

  • Кнігі | 2018
  • Код тавару: 6479
  • Год: 2018
  • Аўтар(ы): Полак Марцін
  • Тып выданьня: е-кніга
  • Выдавец(тва): ТАА “Інбелкульт”
  • Рэдактар(ы): Валер Булгакаў
  • Дата он-лайн публікацыі: 17.01.2018
  • Мова: Беларуская
  • Правапіс: Афіцыйны
  • Колькасьць старонак: 112
PDF
7,00 BYN
дадаць у кошык
Купіць адразу
Гэтае выданьне тыпу: кніга
Затушаваныя краявіды / Марцін Полак; пераклад зь нямецкай мовы Веры Дзядок. ― 2-е выд. ― Смаленск: Інбелкульт, 2018. ― 112 с. 
 
Кніга аўстрыйскага пісьменьніка й рэпартэра Марціна Полака прысьвечаная праблемным аспэктам культуры памяці ў грамадзтвах Усходняй і Цэнтральнай Эўропы. У Беларусі, Украіне, Славеніі, Польшчы, Аўстрыі ды іншых краінах існуе бясконцая колькасьць масавых пахаваньняў, не ўшанаваных як сьлед. Больш за тое, многія масавыя магілы, дзе ляжаць целы ахвяраў, забітых без суду й сьледзтва камуністычнымі або нацысцкімі катамі, нават не пазначаныя ў публічнай прасторы. Прыгожыя краявіды гэтых краін хаваюць у сабе сьляды масавых забойстваў, якія выпадкова можна выявіць нават і сёньня.
 
Пакуль памяць пра гэтых ахвяр ня будзе вернутая, а месцы іхных пахаваньняў ня будуць увекавечаныя, гэтая страшная, крывавая гісторыя можа даваць рэцыдывы й у нашыя дні.
 
Выданьне "Затушаваныя краявіды" будзе карысная беларускаму чытачу тым, што Беларусь у ёй пастаянна фігуруе як адна з авансцэнаў сатанінскай дзеі, калі ўлады ня толькі забіваюць людзей, але й мэтаскіравана вынішчаюць усялякую памяць пра іх. Як піша аўтар, часта адпаведныя органы ведаюць, дзе прыкладна знаходзяцца масавыя пахаваньні, аднак не праводзяць дакладнае лякалізацыі, ня кажучы ўжо пра расьсьледаваньне падзеяў і ўзьвядзеньне мэмарыялаў. Магчыма таму, што гэта прывядзе да палітычна непажаданых наступстваў, або таму, што праўды яны баяцца болей, чым крывавых зданяў мінулага. Яны спадзяюцца, што гэтых зданяў можна ўлагодзіць ці ўтаймаваць маўчаньнем і прадпісаным зьверху забыцьцём, а праўда ж, наадварот, ня ведае літасьці.
 
Кніга Марціна Полака – гэта выдатны ўзор літаратуры факту з элемэнтамі рэпартажу, вуснае гісторыі й гісторыі штодзённасьці. У Беларусі мы добра ведаем гэты жанр па творах Алеся Адамовіча й Сьвятланы Алексіевіч. Толькі што аўтарская пэрспэктыва тут яшчэ больш бескампрамісная да ўсіх праяў хлусьні й прапаганды.
 
Названае выданьне выклікае цікавасьць чытачоў у розных краінах. Яно даступнае на нямецкай, польскай, італьянскай, украінскай, а цяпер і беларускай мовах!
 
ISBN 978-5-00076-032-1

Вы чыталі гэтае выданьне? Ваша меркаваньне будзе цікавае шматлікім чытачам.

Выставіце ацэнку гэтай публікацыі ці напішыце свой водгук пра яе. Дзякуем!

Усе паведамленьні правяраюцца, таму, калі ласка, будзьце ветлівыя.

Водгукi

Водгукаў яшчэ няма.

Дадаць водгук

Неабходна ўвайсьці каб дадаць водгук.
Чытайма электронныя выданьні ARCHE на:
КАМПУТАРЫPDF | EPUB
ПЛЯНШЭЦЕPDF | EPUB
СМАРТФОНЕPDF | EPUB
Падпіска