Мой кошык (0) Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык
кніга

З Богам да Беларусі. Папяровае выданьне

  • Кнігі | 2008
  • Код тавару: 5837
  • Год: 2008
  • Аўтар(ы): Станкевіч Адам
  • Тып выданьня: кніга
  • Выдавец(тва): Інстытут беларусістыкі
  • Рэдактар(ы): Алесь Пашкевіч, Андрэй Вашкевіч
  • Мова: Беларуская
  • Тып вокладкі: Цьвёрдая
  • Колькасьць старонак: 1098
  • Фармат выданьня (мм): 170x240
  • Правапіс: Клясычны
  • Вага: 1600 г.
14,90 BYN 19,90 BYN
(Кошт без уліку дастаўкі)
На складзе: 35 ас.
Купіць адразу
Гэтае выданьне тыпу: е-кніга
Станкевіч, Адам. З Богам да Беларусі. Збор твораў / Укл., навуковая рэдактура, камэнт., прадм. Алесь Пашкевіч, Андрэй Вашкевіч. —Вільня: İнстытут беларусістыкі, 2008. — 1098 с. Цьв. вокл.
 
У гэтым выданьні ўпершыню сабраныя пад адной вокладкай навуковыя і навукова-папулярныя працы аднаго з найбольш выдатных дзеячоў беларускага нацыянальнага руху 1-ай паловы ХХ ст. ксяндза Адама Станкевіча (1891—1949), якія выходзілі пры ягоным жыцьці асобнымі выданьнямі. На старонках кнігі Адам Станкевіч выступае ня толькі як дасьледчык і папулярызатар мінулага сваёй зямлі, але і як ідэоляг нацыянальнага адраджэньня, як рыма-каталіцкі сьвятар — перакананы прыхільнік рэлігійнага экумэнізму, як пэдагог-асьветнік і як палітычны дзеяч. Асноўны зьмест большасьці працаў — гісторыя ўзьнікненьня і разьвіцьця ідэі беларускага нацыянальнага вызваленьня, якая разглядаецца ў шчыльнай узаемасувязі з пранікненьнем і пашырэньнем у Беларусі хрысьціянскай веры. Некалькі зьмешчаных на старонках выданьня тэкстаў маюць перадусім рэлігійны характар. Акрамя таго, у дадзены збор твораў уключаныя прамовы ксяндза А. Станкевіча, сказаныя ім падчас выкананьня абавязкаў дэпутата польскага Сойму ў 1920-х гг., праекты па рэформе Каталіцкага касьцёла ў Беларусі, падаваныя Станкевічам савецкім уладам у 2-ой палове 1940 гг., а таксама каляндарныя дзёньнікавыя запісы, якія рабіліся ксяндзом на працягу 1937—1948 гг. і цудам ацалелі пасьля ягонага арышту. У якасьці дадатку да тэкстаў, якія належаць пяру самога Адама Станкевіча, далучаныя матэрыялы юбілейнай кнігі, выдадзенай намаганьнямі ягоных сяброў і аднадумцаў у 1940 г. у Вільні. Выданьне забясьпечана прадмовай і навуковымі камэнтарамі, падрыхтаванымі гісторыкамі Андрэем Вашкевічам і Алесем Пашкевічам.
 
ISBN 978-83-60456-11-8

Вы чыталі гэтае выданьне? Ваша меркаваньне будзе цікавае шматлікім чытачам.

Выставіце ацэнку гэтай публікацыі ці напішыце свой водгук пра яе. Дзякуем!

Усе паведамленьні правяраюцца, таму, калі ласка, будзьце ветлівыя.

Водгукi

Водгукаў яшчэ няма.

Дадаць водгук

Неабходна ўвайсьці каб дадаць водгук.
Чытайма электронныя выданьні ARCHE на:
КАМПУТАРЫPDF | EPUB
ПЛЯНШЭЦЕPDF | EPUB
СМАРТФОНЕPDF | EPUB
Падпіска