Мой кошык (0) Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык
е-кніга

Мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі. Электроннае выданьне

  • Кнігі | 2003
  • Код тавару: 3930
  • Год: 2003
  • Тып выданьня: е-кніга
  • Выдавец(тва): Аналітычны Грудок
  • Рэдактар(ы): Валер Булгакаў
  • Дата он-лайн публікацыі: 04.02.2015
  • Мова: Беларуская
  • Правапіс: Клясычны
  • Колькасьць старонак: 297
PDF
11,90 BYN
дадаць у кошык
Купіць адразу
Гэтае выданьне тыпу: кніга
Мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі / Зборнік артыкулаў пад рэд. Валера Булгакава. — Аналітычны Грудок, 2003. — 297 с.
 
Мясцовыя выбары 2003 году, як любая важная падзея ў палітычным жыцьці краіны, маюць як кароткатэрміновыя, так і сярэдне- і доўгатэрміновыя наступствы. З аднаго боку, пры цьвярозым падыходзе яны даюць уяўленьне аб цяперашнім стане палітычнай сцэны краіны, аб палітычных капіталах яе асноўных актараў і ўзроўні сацыяльнага даверу да іх. З другога, досьвед выбараў палітычныя сілы выкарыстоўваюць для ўдакладненьня ўяўленьня пра саміх сябе ў сыстэме наяўных палітычных адносінаў. Палітычная сытуацыя ў краіне пярэдадню й падчас правядзеньня выбарчай кампаніі адрозьнівалася ад той, што настала па іх. Асабліва выразная перамена адбылася ў дзеяньнях улады. У перадвыбарную пару «добра наладжаны» дзяржаўны апарат мэтаскіравана працаваў на ўзгадоўваньне ў масах апатыі да палітыкі. Не рабілася нічога такога, што магло ўскалыхнуць грамадзтва, ці, кажучы Лукашэнкавымі словамі, «разгайдаць лодку, у якой мы ўсе плывем». Інфармацыйная, адукацыйная, культурная і г.д. палітыка рэжыму захоўвала пэўную прадказальнасьць і нават рацыянальнасьць. Усё адмянілася па выбарах. Здабыцьцё дэмакратычнымі сіламі толькі аднаго працэнту ад агульнага асабовага складу мясцовых Радаў было на версе праінтэрпрэтавана як пацьверджаньне сваёй легітымнасьці, свайго роду вотум усенароднага даверу, і адначасна як знак нарастаньня сацыяльнай дэлегітымізацыі сваіх палітычных апанэнтаў.
 
ISBN 83-916658-0-1

Вы чыталі гэтае выданьне? Ваша меркаваньне будзе цікавае шматлікім чытачам.

Выставіце ацэнку гэтай публікацыі ці напішыце свой водгук пра яе. Дзякуем!

Усе паведамленьні правяраюцца, таму, калі ласка, будзьце ветлівыя.

Водгукi

Водгукаў яшчэ няма.

Дадаць водгук

Неабходна ўвайсьці каб дадаць водгук.

Асобныя часткi:

Чытайма электронныя выданьні ARCHE на:
КАМПУТАРЫPDF | EPUB
ПЛЯНШЭЦЕPDF | EPUB
СМАРТФОНЕPDF | EPUB
Падпіска