Выдавецтва ARCHE

Апошнія папяровыя выданьні

Кніга
Беларусь’94: первые президентские выборы. Папяровае выданьне
29.90 BYN

Беларусь’94: первые президентские выборы. / М.К. Плиско. — Смоленск : Инбелкульт, 2020. — 544 с.

В книге воссоздана картина первых президентских выборов: проанализирован ход сбора подписей, предвыборные программы и особенности избирательной кампании каждого из кандидатов в президенты, итоги первого и второго тура выборов. Приведены результаты голосования в первом туре выборов по всем административно-территориальным единицам Беларуси, изложены причины неудачи на выборах Вячеслава Кебича, Зенона Позняка, Станислава Шушкевича, Александра Дубко и Василия Новикова, а также дан ответ на вопрос, была ли предопределена победа Александра Лукашенко. 
В приложении приведены программы кандидатов в президенты, хронология основных событий в стране в период выборов, документы партий и другие материалы. 
Книга адресована всем, кто интересуется новейшей историей нашей страны.

ISBN 978-5-00076-053-6

Кніга
Часопіс
Кніга
Бежанства 1915 года: забытыя ўцекачы. Папяровае выданьне
9.90 BYN

Бежанства 1915 года: забытыя ўцекачы / Анета Прымака-Онішк; пераклад з польскай мовы Алекса Моніча. — Смаленск: Інбелкульт, 2019. — 303 с.

Лета 1915 года. Расійская армія пад напорам нямецкага войска мусіць адступаць з тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Украіны ўсё далей на захад. Па вёсках і самі сабой, і мэтанакіравана шырацца самыя неверагодныя чут­кі пра тое, што германцы нібыта паводзяць сябе зусім бесчалавечна, а таму адзі­нае вый­сце — ратавацца ўцёкамі. Углыб Расійскай імперыі з яе заходніх рэгіё­наў кіруюцца гружаныя фурманкі. З этнічна беларускіх Беласточ­чы­ны ды Гарадзеншчыны выязджаюць нават да 80% насельніцтва. Усяго ў бежанства выправіліся да 2 мільёнаў чалавек. Яны едуць у спякоце, часта без ежы і вады, церпяць шмат бедаў, масава хварэюць і паміраюць. Пасля тыя, хто гэта ўсё перанёс і выжыў, расцярушваюцца па ўсёй Расіі, так-сяк уладкоўваюць свой побыт. А потым, калі ў Расіі адбываецца рэвалюцыя і разгортваецца крывавая грамадзянская вайна, яны зноў садзяцца на колы і едуць назад — на радзіму, але ўжо новую, не тую, што была калісь. Бо за той час, пакуль іх не было дома, тут ужо паспела ўсталявацца новая ўлада — польская. А ўвесь набытак, што збіраўся пакаленнямі, часта пайшоў з дымам...
Аўтарка гэтай кнігі распавядае гэтую гісторыю з розных перспектыў: лю­дзей, пастаўленых у экстрэмальную сітуацыю, сялян, свет якіх гіне проста на іх вачах, і ўрэшце бежанцаў, уцекачоў, бязвінных ахвяраў розных войнаў.

Пераклад зроблены паводле выдання: Prymaka-Oniszk, Aneta. Bieżeństwo 1915: zapomniani uchodźcy. Wołowiec: Wydawnictwo Czarne, 2016. 368 s.

У афармленні вокладкі выкарыстаныя фотаздымкі са збораў Цэнтральнага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Санкт-Пецярбурга, Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы, блога humus.livejournal.com.

ISBN 978-5-00076-051-2

Кніга
Збор твораў у двух тамах. Том І. Літаратурна-крытычныя працы. Том 2. Проза, паэзія, філязофія, публіцыстыка, запісныя кніжкі, дзёньнікі, лісты. Папяровае выданьне
30.00 BYN
Камлект з 2 кніг. Цана пазначаная за ўвесь камплект!
 
Збор твораў у двух тамах: Том 1. Літаратурна-крытычныя працы / Адам Бабарэка. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2011. — 939 с.
 
Збор твораў у двух тамах: Том 2. Проза, паэзія, філязофія, публіцыстыка, запісныя кніжкі, дзёньнікі, лісты / Адам Бабарэка. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2011. — 726 с.
 
Амаль што поўны збор твораў вядомага міжваеннага беларускага літаратуразнаўцы быў прызнаны лепшым кніжным выданьнем 2011 года паводле версіі газеты «Наша Ніва». Многія матэрыялы на старонках кнігі друкуюцца ўпершыню дзякуючы таму, што ў складаных варунках сталінскага тэрору 1930-х гг., ахвярай якога сярод многіх іншых стаў і Адам Бабарэка, ягонай сям’і ўдалося цудам захаваць рукапісны архіў пісьменніка і навукоўца (сітуацыя ў выпадку з рэпрэсаванымі беларускімі літаратарамі амаль унікальная).
 
ISBN 83-60456-30-5
 
Зьмест 1 тому:
 
Зьмест 2 тому:
 
 
Часопіс
№ 5 (138) — 2015. Польшча ў Другой сусветнай вайне. Папяровае выданьне
6.00 BYN
Кніга
Беларуская Народная Рэспубліка 1918 — 1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці. Папяровае выданьне
14.90 BYN
Беларуская Народная Рэспубліка 1918 — 1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці / Дарота Міхалюк; навук. рэд. Станіслаў Рудовіч; пераклад з польскай мовы Алесь Пілецкі. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 496 с.: [16] c. Наклад 1000 асобнікаў.
 
У манаграфіі разглядаюцца спробы здабыцця беларусамі ўласнай дзяржаўнасці пасля Першай сусветнай вайны. Яe аўтар намагалася як мага паўней прадставіць нараджэнне і развіццё беларускай дзяржаўніцкай ідэі, а таксама дзейнасць, якая прывяла да стварэння і абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У працы сярод іншага прасочваецца развіццё беларускай дзяржаўніцкай ідэі, утварэнне розных палітычных стратэгій і саюзаў. Храналагічна кніга даведзена да падзення ўрада Антона Луцкевіча ў лютым 1920 г., бо менавіта ў той момант фактычна разваліўся беларускі незалежніцкі лагер, а ўрад БНР страціў здольнасць дзейнічаць.
 
Пераклад зроблены паводле выдання: Michaluk, Dorota. Białoruska Republika Ludowa 1918 1920. U źródeł białoruskiej państwowości. Toruń: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2010. 600 s., il.
 
ISBN 978-5-00076-016-1
Кніга
Усе папяровыя выданьнi

Апошнія электронныя выданьні

Е-часопіс
Е-часопіс
Е-часопіс
Е-часопіс
Е-часопіс
Е-кніга
Пад чырвонай зоркай і свастыкай: Баранавіччына ў 1939—1944 гг. Заходняя Беларусь пад нямецкай і савецкай акупацыяй. Электроннае выданьне
11.90 BYN
Пад чырвонай зоркай і свастыкай: Баранавіччына ў 1939—1944 гг. Заходняя Беларусь пад нямецкай і савецкай акупацыяй / Аляксандр Бракель; пераклад з нямецкай мовы Уладзіміра Папковіча; нав. рэд. Мікалай Кароль. — Смаленск: Інбелкульт, 2018. — 486 с.
 
У працы на прыкладзе адміністрацыйнай адзінкі, якая ў міжваеннай Польшчы мела назву Навагрудскага ваяводства, у БССР (1939—1941 і 1944—1954 г.) — Баранавіцкай вобласці, а падчас нямецкай акупацыі (1941—1944 г.) — Баранавіцкай акругі Генеральнага камісарыята Беларусі, даследуецца штодзённае жыццё яе жыхароў. Хоць савецкія і нямецкія рэжымы вызнавалі адрозныя ідэалогіі, абодва яны былі людажэрскія. Як адныя, так і другія практыкавалі тэрор супраць мірнага насельніцтва і імкнуліся вынішчыць цэлыя яго групы. Саветы ажыццявілі пагалоўную дэпартацыю з рэгіёна польскіх вайсковых асаднікаў з сем’ямі, нацысты ж зганялі яўрэяў у гета, каб неўзабаве пачаць іх фізічную ліквідацыю. Нямецкая акупацыя прынесла значна больш чалавечых ахвяр, бо адбывалася ў варунках бязлітаснай вайны на знішчэнне, а пік кровапраліцця прыпаў на час, калі немцы адчулі перспектыву паразы ў гэтай вайне. 
 
Пераклад зроблены паводле выдання: Brakel, Alexander. Unter Rotem Stern und Hakenkreuz. Baranowicze 1939 bis 1944. Das westliche Weißrussland unter sowjetischer und deutscher Besatzung. (Zeitalter der  Weltkriege, Bd. 5.). Paderborn u.a.: Ferdinand Schöningh Verlag, 2009. XII, 426 S. 
У афармленні 1 старонкі вокладкі выкарыстаны беларускамоўны каляровы нацысцкі плакат (1941—1944 г.).
 
ISBN 978-5-00076-042-0
Е-часопіс
Е-часопіс
№ 2 (157) — 2018. Гісторыя БНР у карцінках. Электроннае выданьне
7.00 BYN
Выпуск часопіса «ARCHE» прымеркаваны да 100-гадовага юбілею абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі і выдадзены цалкам у колеры.  Фактычна гэта ўнікальны тэматычны фотаальбом. Адпаведна, фармат выдання быў значна павялічаны. У ім друкуюцца сотні толькі аўтэнтычных фотарэпрадукцый, якія ілюструюць розныя аспекты дзейнасці БНР: партрэты ейных лідараў, рознага кшталту дакументы, у тым ліку ўстаўныя граматы, пашпарты, адозвы, абвесткі. Даюцца факсіміле пячатак, марак, паштовак ды іншай аўтэнтычнай атрыбутыкі.
Гэты нумар дазваляе чытачу паглыбіцца ў свет БНР і Акту 25 сакавіка 1918 года. У ім раскрываюцца тэмы, якія застаюцца надзвычай актуальнымі ў Беларусі і праз сто гадоў:  беларуская мова як мова урадовых актаў, уніформа і знакі адрознення беларускіх вайскоўцаў, беларуская нацыянальная сімволіка, і г. д. Шмат якія ілюстрацыі друкуюцца ўпершыню.
Усе электронныя выданьнi

Акцыі

Вайна без ружовых акуляраў: выданні ARCHE, прысвечаныя Другой сусветнай вайне

Дзень Перамогі 9 траўня — прыдатная нагода задумацца над тым, якім коштам яна далася беларусам, і што наагул адбывалася на нашай зямлі ў час апошняй вялікай вайны.  Грунтоўныя, ідэалагічна незашораныя адказы на гэтыя пытанні можна знайсці ў выданнях ARCHE, прысвечаных Другой сусветнай вайне, якія прапануюцца вашай увазе.

Навіны выдавецтва

Выданьні ARCHE на XXVII Менскім міжнародным кніжным кірмашы

З 5 па 9 лютага ў Менску пройдзе XХVII міжнародны кніжны кірмаш, на якім будзе прадстаўлены стэнд ад нашага выдавецтва. Кірмаш пройдзе ў будынку Нацыянальнага выставачнага цэнтру (г. Менск, пр-т Пераможцаў, 14).

Лідары продажу

Кніга
Бежанства 1915 года: забытыя ўцекачы. Папяровае выданьне
9.90 BYN

Бежанства 1915 года: забытыя ўцекачы / Анета Прымака-Онішк; пераклад з польскай мовы Алекса Моніча. — Смаленск: Інбелкульт, 2019. — 303 с.

Лета 1915 года. Расійская армія пад напорам нямецкага войска мусіць адступаць з тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Украіны ўсё далей на захад. Па вёсках і самі сабой, і мэтанакіравана шырацца самыя неверагодныя чут­кі пра тое, што германцы нібыта паводзяць сябе зусім бесчалавечна, а таму адзі­нае вый­сце — ратавацца ўцёкамі. Углыб Расійскай імперыі з яе заходніх рэгіё­наў кіруюцца гружаныя фурманкі. З этнічна беларускіх Беласточ­чы­ны ды Гарадзеншчыны выязджаюць нават да 80% насельніцтва. Усяго ў бежанства выправіліся да 2 мільёнаў чалавек. Яны едуць у спякоце, часта без ежы і вады, церпяць шмат бедаў, масава хварэюць і паміраюць. Пасля тыя, хто гэта ўсё перанёс і выжыў, расцярушваюцца па ўсёй Расіі, так-сяк уладкоўваюць свой побыт. А потым, калі ў Расіі адбываецца рэвалюцыя і разгортваецца крывавая грамадзянская вайна, яны зноў садзяцца на колы і едуць назад — на радзіму, але ўжо новую, не тую, што была калісь. Бо за той час, пакуль іх не было дома, тут ужо паспела ўсталявацца новая ўлада — польская. А ўвесь набытак, што збіраўся пакаленнямі, часта пайшоў з дымам...
Аўтарка гэтай кнігі распавядае гэтую гісторыю з розных перспектыў: лю­дзей, пастаўленых у экстрэмальную сітуацыю, сялян, свет якіх гіне проста на іх вачах, і ўрэшце бежанцаў, уцекачоў, бязвінных ахвяраў розных войнаў.

Пераклад зроблены паводле выдання: Prymaka-Oniszk, Aneta. Bieżeństwo 1915: zapomniani uchodźcy. Wołowiec: Wydawnictwo Czarne, 2016. 368 s.

У афармленні вокладкі выкарыстаныя фотаздымкі са збораў Цэнтральнага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Санкт-Пецярбурга, Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы, блога humus.livejournal.com.

ISBN 978-5-00076-051-2

Часопіс
Е-кніга
Нацыянальнасьць — Беларус. Электроннае выданьне
11.90 BYN
Нацыянальнасьць — Беларус / Алег Латышонак; навук. рэд. Аляксандр Пашкевіч. — 3-е выд., папраўленае і дапоўненае. — Смаленск: Інбелкульт, 2017. — 720 с.
 
У кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку сабраныя пад адной вокладкай асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускай гісторыі ад сівой старажытнасьці і амаль да нашых дзён. Як адзначае сам аўтар у прадмове, яму здаўна не давала спакою пытаньне “Адкуль пайшла беларуская зямля?”, і ў большасьці тэкстаў з гэтага выданьня ён імкнецца даць на яго адказ. Большую частку аб’ёму кнігі займае фундамэнтальная праца “Ад белых русінаў да беларусаў: ля вытокаў беларускай нацыянальнай ідэі”, якая была габілітацыйнай працай аўтара, выйшла друкам па-польску ў 2007 годзе і ўпершыню перадрукоўваецца па-беларуску ў гэтым выданьні. Рэшту кнігі склалі разнастайныя паводле аб’ёму і жанру артыкулы, прысьвечаныя нарманскаму фактару ў старажытнай гісторыі Беларусі, асобным аспэктам беларускай гісторыі падчас яе знаходжаньня ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, зараджэньню ўсьвядомленай беларускай ідэі ў ХІХ ст., некаторым праблемам яе далейшага разьвіцьця і г. д.
 
ISBN 978-5-00076-036-9
Е-кніга
Е-кніга
Беларуская Народная Рэспубліка 1918 — 1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці. Электроннае выданьне
11.90 BYN
Беларуская Народная Рэспубліка 1918 — 1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці / Дарота Міхалюк; навук. рэд. Станіслаў Рудовіч; пераклад з польскай мовы Алесь Пілецкі. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 496 с.: [16] c. Наклад 1000 асобнікаў.
 
У манаграфіі разглядаюцца спробы здабыцця беларусамі ўласнай дзяржаўнасці пасля Першай сусветнай вайны. Яe аўтар намагалася як мага паўней прадставіць нараджэнне і развіццё беларускай дзяржаўніцкай ідэі, а таксама дзейнасць, якая прывяла да стварэння і абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У працы сярод іншага прасочваецца развіццё беларускай дзяржаўніцкай ідэі, утварэнне розных палітычных стратэгій і саюзаў. Храналагічна кніга даведзена да падзення ўрада Антона Луцкевіча ў лютым 1920 г., бо менавіта ў той момант фактычна разваліўся беларускі незалежніцкі лагер, а ўрад БНР страціў здольнасць дзейнічаць.
 
Пераклад зроблены паводле выдання: Michaluk, Dorota. Białoruska Republika Ludowa 1918 1920. U źródeł białoruskiej państwowości. Toruń: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2010. 600 s., il.
 
ISBN 978-5-00076-016-1
Е-кніга
Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIІ стст. Электроннае выданьне
11.90 BYN
Е-часопіс
Е-кніга
Расійска-беларускі слоўнік. Электроннае выданьне
11.90 BYN
Расійска-беларускі слоўнік / Сцяпан Некрашэвіч, Мікола Байкоў; рэд. В. Булгакаў; прадм. С. Запрудскага. — 3-е выданне, папраўленае. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 704 с. Наклад 2000 асобнiкаў.
 
Дадзеная кніга ўяўляе зь сябе  перавыданьне найлепшага і найпаўнейшага расійска-беларускага слоўніка міжваеннага часу, першае выданьне якога зьявілася ў 1928 годзе. Слоўнік уключае больш за 60 тысяч слоў і быў створаны паводле выбаркі лексікі са «Словаря белорусского наречия» І. Насовіча, «Смоленского областного словаря» У. Дабравольскага, «Беларуска-польска-рускага слоўніка» Я. Ціхінскага, «Віцебскага краёвага слоўніка», «Практычнага вайсковага слоўніка», рукапісных слоўнікаў П. Шпілеўскага і С. Мядзьведзкага, а таксама з выбраных літаратурных твораў і народнай мовы. Аўтары імкнуліся ўхіляцца ад штучных наватвораў: перавагу аддавалі словам, якія існуюць у народнай і літаратурнай мове.
 
ISBN 978-5-00076-013-0

Электронная кнігарня

Е-часопіс
Е-часопіс
“Наша Гісторыя” № 12 (17) — 2019. Электроннае выданьне
5.00 BYN

Стрыжань апошняга ў гэтым годзе нумара «Нашай гісторыі» — вялікі матэрыял «Караткевіч. Сакрэты» аўтарства Андрэя Скурко.

Акрамя таго, у нумары:

Аншлюс Аўстрыі 1938 года: ці можна было яго спыніць? Піша Андрэй Акушка

Капкан на мядзведзя. Чаму СССР прайграў вайну ў Афганістане. Піша доктар паліталогіі Сяргей Богдан

Там, дзе ляжыць Каліноўскі. Што яшчэ пабачыць на віленскіх Росах

Сергіевіч: нацыянальны рамантык. Піша мастацтвазнаўца Надзея Вусава

Андрэй Леўчанка — магутны мінскі гіпнатызёр. Піша Наталка Бабіна

Кароткая гісторыя гіпнозу ад Парацэльса да Кашпіроўскага. Піша Святлана Курс

Аляксандр Гаравец: Лётчык-беларус, які на памяць чытаў аднапалчанам «Тараса на Парнасе». Піша гісторык Віталь Чырвінскі 

«Хмель быў свой» Хмельнікі былі раней неад’емнай часткай беларускага пейзажу, а якія мелі традыцыі! Піша доктар гісторыі Алесь Белы

Цяжкая і небяспечная праца нёманскіх плытагонаў. Піша Андрэй Вашкевіч 

Хто жыў пад Навасёлкамі 40 тысяч гадоў таму Археолагі адшукалі новы пачатак нашай гісторыі! Піша Алесь Гаршкоў

Поле бітвы бронзавага веку. Піша Аляксей Ластоўскі

А таксама коміксы: «Апошні вампір». Частка 9. А таксама «Пластыляндыя»: Рабы! Купляйце рабоў! 

Е-часопіс
“Наша Гісторыя” № 11 (16) — 2019. Электроннае выданьне
5.00 BYN

Асноўныя тэмы гэтага нумара:

— лёс Праваслаўнай царквы і яе іерархіі пад уладай камуністаў;

— як нашыя продкі ўдзельнічалі ў заваяванні Расіяй Сібіры;

— як сёння жыве Іран — неліберальная, але плюралістычная дзяржава;

— як фіны адстаялі сваю незалежнасць ад СССР у часы Зімовай вайны 1939—1940 гадоў;

— жыццё, кар'ера і недарэчная смерць славутага лётчыка, нашага земляка Сяргея Грыцаўца;

— у чым геній славутага мастака родам з нашых Смілавічаў Хаіма Суціна;

— успаміны пра савецкі суд над "валютчыкамі і фарцоўшчыкамі" і рэфлексіі адносна гэтай чыста савецкай з'явы;

— лёс паэта і літаратурнага чыноўніка Андрэя Александровіча — хлопчыка з галоднай мінскай Пярэспы, які дапамагаў круціць жорны рэпрэсій, але і сам у іх патрапіў;

— 10 мясцінаў Швецыі, якія варта наведаць беларусам, бо яны звязаныя і з беларускай гісторыяй;

— гісторыя і сучаснасць беларускага крупніка — самага старога з еўрапейскіх мядовых лікёраў;

— што налівалі ў самым старым беларускім бары — слонімскім кафенгаўзе;

— гродзенская пячатка, якая ставіць тлустую кропку ў дыскусіі адносна спрэчнага пытання з ранняй гісторыі гэтага горада;

— драўляныя дзверы са следам Божай Маці, знойдзеныя ў Ружанах;

— коміксы.

Е-часопіс
“Наша Гісторыя” № 10 (15) — 2019. Электроннае выданьне
5.00 BYN

Выйшаў кастрычніцкі нумар «Нашай гісторыі». У ім моцныя матэрыялы пра Курапаты — мусова чытаць. Нават людзі, абазнаныя ў тэме, зробяць для сябе адкрыцці. А на вокладцы — Каліноўскі: тры тэксты прысвечаныя яго вяртанню.

Акрамя таго, у нумары: 
біяграфія Астрыд Ліндгрэн
стравы Дзядоў: «Русь пячэ кнышы памерлым»
«Мужыкі галосяць, а мы не». Чым шляхта ад мужыкоў розніцца? Расказвае пісьменніца Таццяна Барысік
«Гэта не ўлада, калі яна знішчае сваіх людзей ні за што». Пра што партызаны пісалі ў сваіх дзённіках
Лука Авечкін кідае піць. Суровыя будні, суровыя магілёўцы XVI—XVII стагоддзя. Піша Аляксей Бацюкоў
П’яны бок рэвалюцыі. 1917-ы быў годам вялікіх вінных пагромаў. Апафеозам стаў паўторны «штурм» Зімняга палаца — найбуйнейшага віннага сховішча Расіі. Піша кандыдат гістарычных навук Станіслаў Рудовіч…

Ды шмат чаго іншага, у тым ліку новыя коміксы: гэтым разам «Вампір. Ліст з таго свету» і «Пластыляндыя».

Е-часопіс
“Наша Гісторыя” № 9 (14) — 2019. Электроннае выданьне
5.00 BYN

Карона Вітаўта: нечаканым адкрыццём пра яе дзеліцца кандыдат гістарычных навук з Масквы Сяргей Палехаў. Вітаўт і стаў цэнтрам гэтага нумара. 

Элем Клімаў: чалавек, які зняў беларускі апакаліпсіс. Нарыс пра яго напісаў Аляксей Бацюкоў. 

Гісторыя Homo sapiens завяршаецца? Ён можа стаць рабом вышэйшага інтэлекту. Пра новую кнігу Юваля Харары піша Максім Маханькоў. 

Дзеці Ясеніна. Паэт быў шчодры на каханне, а дзеці — розныя. Піша Ганна Севярынец. 

Без бензіну, запчастак і дысцыпліны. «Непобедимая и легендарная» на маршы ў Заходнюю Беларусь. Рассакрэчаныя дакументы пра стан Чырвонай арміі ў 1939 годзе публікуе Зміцер Дрозд. 

Чаму кіраўнікі дзяржаў не заўважаюць, недаацэньваюць відавочныя пагрозы? Чаму, напрыклад, савецкі дыктатар Іосіф Сталін перад пачаткам вайны СССР з Германіяй у чэрвені 1941 года быў такім сляпым? За апошнія дзесяцігоддзі рассакрэчана і апублікавана шмат дакументаў, датычных Другой сусветнай вайны. Дзякуючы гэтаму многае стала больш зразумелым, у тым ліку і псіхалагічныя моманты. Пра гэта піша ў сваім артыкуле Ігар Лялькоў. 

Падзабыты герой Андрэй Вусаў: рэкорд танкіста-беларуса дагэтуль непераўзыдзены. 

Чарговы артыкул найлепшага знаўцы беларускай і літвінскай кухні доктара гісторыі Алеся Белага: гэтым разам пра рыбу-сяляву, гарачы шакалад і клёцкі з душамі. 

А таксама пра падпольную семінарыю, якая існавала ў савецкі час у Ляхавіцкім раёне, пра бунт у Барысаве, пра цуд ва Уруччы — парк валуноў, пра дзеяча, якому зоркі Давіда бачыліся ў рашотках мінскіх балконаў. І ўжо традыцыйна на радасць дзецям і падлеткам — коміксы: гэтым разам «СуперБеларусь» і «Пластыляндыя».

Е-часопіс
“Наша Гісторыя” № 8 (13) — 2019. Электроннае выданьне
5.00 BYN

«Шпіёнская сетка». Як вясковыя інтэлігенты з Берштаў процістаялі польскай уладзе. Доктар гістарычных навук Сяргей Токць напісаў пра тое, што адбывалася на яго малой радзіме — і якая ж прыгожая гэтая радзіма. Артыкулам мы распачалі новую рубрыку «Нацыянальная геаграфія», і я спадзяюся, што яна не будзе пуставаць. Пішыце ў яе і вы.

Ізноў цікавенны артыкул Сяргея Астанковіча — гэтым разам пра тое, як філосаф Джэрамі Бентам працаваў у беларускім Крычаве. Менавіта там, у назіраннях за нашымі і сваімі суайчыннікамі, у яго і нарадзілася ідэя паноптыкума.

«Гэта маглі быць дзясяткі Чарнобыляў» — артыкул пра тое, дзе ў Беларусі стаяла савецкая атамная зброя і што з ёй адбывалася, напісаў аналітык Ягор Лебядок.

Одры Хёпберн: зорка кіно, але не шчаслівы ў прыватным жыцці чалавек? Чаму так?

Ганна Севярынец, артыкулаў якой, ведаю, многія чакаюць, гэтым разам піша пра Чэхава і пра тое, дзеля чаго ён паехаў на Сахалін.

Пастаянным чытачам «Нашай гісторыі» лішне рэкамендаваць артыкулы Андрэя Скурко. Гэта заўсёды захапляльна. Гэтым разам ён адштурхоўваецца ад новай кнігі гісторыка Аляксея Талочкі пра Русь перыяду яе пачаткаў. Насуперак традыцыйнай расійскай і савецкай гістарыяграфіі, Талочка бачыць у Русі даўладзімірскай, да моманту хрышчэння, проста гандлёвую карпарацыю па продажы рабоў.

Сярод вядомых гісторыкаў у аўтарах гэтага нумара — Святлана Куль-Сяльверстава. Піша яна аб прыгодах беларускага календара.

А кандыдат гістарычных навук Святаслаў Кулінок піша пра тое, як нямецкія спецслужбы выкарыстоўвалі дзяцей-дыверсантаў. Партызаны ж гэтых малых расстрэльвалі няшчадна…

Пах чабаровы: чабор і яго месца ў сімвалічным беларускім каноне. Хто пра такое можа напісаць? Правільна здагадваецеся, доктар гісторыі Алесь Белы.

Сярод іншых артыкулаў: Ялта: як вялікія дзяржавы дзялілі Еўропу. Розныя мэты, розная логіка, але ўсё залежала ад сілы

Торвальд, які (не) хрысціў Полацк.

Цывілізацыя мяняе адрас. Як людзі шукалі за акіянам долары і свабоду. Піша Андрэй Вашкевіч

Картаплянікі. Сямейны рэцэпт з татарскімі каранямі.

Кісель. І сон па раскладзе. Як жыў апошні кароль Рэчы Паспалітай пры канцы жыцця

Ці бамбілі савецкія самалёты ўжо вызвалены Мінск? Палёт італьянца ў Беларусі. Загадку разгадаў падпалкоўнік Мікалай Кавалёў.

І ўжо традыцыйна на радасць дзецям і падлеткам — коміксы: гэтым разам «Апошні вампір» і «Пластыляндыя». 

Е-часопіс
“Наша Гісторыя” № 7 (12) — 2019. Электроннае выданьне
5.00 BYN

«Што тут, думаю, за ліха? Зусім п’яных не відаць». Гэты артыкул Сяргея Астанковіча — і пра тое, чаму ў Беларусі пілі менш, чым у Расіі, і пра ролю чалавека ў гісторыі.

«Больш чыстыя» — артыкул з гісторыяй аднаго міфа. У сацыяльных сетках ці ў прыватнай размове пасля лазні, калі заходзіць гаворка пра паходжанне беларусаў, нярэдка можна пачуць, што беларусы, маўляў, самыя чыстыя славяне. Не тое што суседзі: змяшаныя з фіна-вуграмі рускія ці змяшаныя з цюркамі ўкраінцы. Адкуль у такіх поглядаў растуць ногі, разабраўся кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі.

15 жніўня 2019 года спаўняецца 250 гадоў з дня нараджэння Напалеона Банапарта — чалавека, які пакінуў велізарны след у сусветнай гісторыі. Пра незвычайныя наступствы тагачаснай напалеонаманіі піша кандыдат гістарычных навук Дзяніс Лісейчыкаў. Ён знайшоў дзень і месца, калі ў Беларусі ўпершыню дзіця ахрысцілі Напалеонам і колькі такіх дзяцей усяго было.

Пастаянным чытачам «Нашай гісторыі» лішне рэкамендаваць артыкулы Андрэя Скурко, які аднаўляе біяграфіі самых значных постацяў беларускай і сусветнай гісторыі. Гэта заўсёды захапляльна. Гэтым разам герой вокладкі — Андрэй Грамыка, самы ўплывовы беларус СССР. Ён супрацьстаяў ЗША і быў хросным бацькам Гарбачова. Ён быў настолькі верны «генеральнай лініі», што проста зліўся з ёю. Ён нават стаў рускім, хоць нарадзіўся беларусам. Ён быў адным з самых уплывовых людзей ХХ стагоддзя — наколькі магчыма быць уплывовым у сістэме, у якой усе людзі — вінцікі.

Хто і як бамбіў беларускія гарады ў вайну: праўда і міфы.
Вампір пад Лепелем: як у 1845 годзе сяляне з Акуліна раскапалі магілу і адсеклі галаву суседа Ларкі Пабойні.
Жывая і мёртвая. Дзве жонкі князя Януша Радзівіла на адным партрэце — расказвае мастацтвазнаўца Надзея Усава.
Ад Pingwina да «Белага полюса»: беларуская гісторыя марозіва. Расказвае доктар гісторыі Аляксандр Белы.
Польская вёска на беразе Басфора — з гісторыяй больш чым у паўтара стагоддзя. Піша гісторык Сяргей Егарэйчанка.
«Халера ясная!» Хвароба, якой мы не баімся, але часта ўспамінаем. Піша гісторык Андрэй Вашкевіч.
А ў нашай цанёнай многімі рубрыцы «народы Беларусі» кандыдат гістарычных навук Юрый Унуковіч гэтым разам апавядае пра літоўцаў усходу Беларусі.
Артыкул Ганны Севярынец: чаму пасварыліся Міцкевіч і Пушкін.
Першыя аўтамабілі Беларусі — аматары аўтагісторыі знойдуць сабе сваё.

І ўжо традыцыйна на радасць дзецям і падлеткам — коміксы.

Е-часопіс
“Наша Гісторыя” № 6 (11) — 2019. Электроннае выданьне
5.00 BYN

У гэтым нумары - публікацыі ажно да двух важных юбілеяў. Першы - 450-годдзе Люблінскай уніі. Тут мы маем кейс, да якога прывяла «паглыбленая інтэграцыя» і як палітычная эліта кусала локці тады, калі ўжо нічога немагчыма было змяніць.

Другі юбілей - 1000-годдзе Берасця. «Горад, якога няма» — вось што мы паспрабавалі расказаць. Гэта пра архітэктуру Старога Горада, дзе знайсці тыя месцы ў крэпасці і што там можна адбудаваць (дзякуй скрупулёзнасці Аляксандра Невара). Гэта пра мадэрнізм — іншая тэма для экскурсіі ці самастойнай вандроўкі па Берасці (якую можна спалучыць, да прыкладу, з наведваннем гульні брэсцкага «Дынама» — лідара сёлетняга чэмпіянату). А таксама — вельмі незвычайны матэрыял маладога навукоўца Антона Дацкевіча пра былыя прадмесці Брэста. Рэчыца, Вулька, Шпановічы… Аўтар абышоў гэтыя селішчы, вуліцы, запісваючы ўспаміны старых людзей, легенды, мову. І атрымалася вельмі  цікава ды захапляльна нават для тых, хто з горадам ніяк асабіста не звязаны.

 

Алесь Белы гэтым разам напісаў пра «кішку», дакладней, пра дзве кішкі — крывяную і бульбяную, тую, чэмпіянат па смажанні якой праходзіць у Супраслі. 

 

Віталь Чырвінскі адкрывае постаць Караля Прозара. Адзін факт — чалавек ускрыў труну жонкі, каб пакласці ёй паўстанцкія манеты. Глядзі: тваё, наша жыццё, нашы пакуты, тулянні не былі дарэмнымі, наша зямля зноў паўстала.

 

Аляксей Ластоўскі пераносіць нас у часы грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Роля беларусаў там была розная: асабліва цікавы сюжэт з вывазам залатога запасу краіны ў Маскву. Беларус-дыверсант Арлоўскі перасякаўся з Хемінгуэем, а Фельдзін — ён жа Нікольскі — жахнуў Оруэла.

 

Сямейныя гісторыі прэзідэнтаў БНР — гэта ўжо асабістае. Абрамчыкі — свая драма, крыўда, схаваны архіў. Вінцэнт Грышкевіч і Раіса Жукоўская — другое каханне, якое стала вялікім. Упэўнены, што вы многіх гісторый не ведаеце. Адкрыеце для сябе другое вымярэнне гісторыі БНР.

 

Іншыя героі нумара — Стаханаў (і яго жонкі), Апошні вампір (комікс).



І шмат чаго іншага...