Тэлефоны для сувязі: + 375 (29) 724 54 56 + 375 (29) 624 54 56 + 375 (29) 550 79 69
Мой кошык (0) Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Дастаўка і аплата

Апрацоўка замоваў:

Дні апрацоўкі замоваў: Пн аў ср чц пт сб ндз

Час апрацоўкі замоваў: з 9.00 да 24.00

Спосабы аплаты:

  • гатоўка
  • Электронныя сыстэмы webpay, easypay, paypal, "Разьлік" (АРІП)

Дастаўка друкаваных выданьняў:

Дні дастаўкі друкаваных выданьняў: Пн аў ср чц пт

Час дастаўкі друкаваных выданьняў:

Самавываз: Зь 9:00 да 19:00
Кур'ер: Зь 19:00 да 22:00

Умовы дастаўкі друкаваных выданьняў:

Кур'ер (па г. Менску і 10 кілямэтраў вакол), самавываз (г. Мінск, вул.Нававіленская, д. 24 або станцыя мэтро "Каменная горка"), накладзены плацеж (поштай па Беларусі)

Геаграфія дастаўкі друкаваных выданьняў:

Беларусь

Дастаўка электронных выданьняў:

Дні дастаўкі электронных выданьняў: Пн аў ср чц пт сб ндз

Умовы дастаўкі электронных выданьняў:

Дасылаецца спасылка на файлы PDF ці/і EPUB на паштовую скрыню замоўніка

Геаграфія дастаўкі электронных выданьняў:

Цэлы сьвет

Замова тавараў

Вы павінны зарэгістравацца на сайце для набыцьця тавараў. Пасьля ўваходу пад сваім лагінам вы можаце выбраць неабходны тавар і дадаць яго ў кошык, націснуўшы на кнопку "Дадаць у кошык". У выпадку куплі электроннага тавара ва ўсплываючым акне вы павінны выбраць фармат файла, які вы хочаце набыць (pdf ці epub). Выбраўшы фармат,  вы ўбачыце новае ўсплываючае акно з паведамленьнем аб пасьпяховым дадаваньні тавара ў кошык. Вам будзе прапанавана працягнуць куплю ці перайсьці ў кошык. У кошыку вы можаце ўбачыць сьпіс замоўленых вамі тавараў і, пры неабходнасьці, выдаліць непатрэбныя тавары ці ўдакладніць колькасьць асобнікаў (для друкаваных выданьняў). Пасьля, націснуўшы на кнопку "Аформіць пакупку", вы павінны будзеце выбраць неабходныя ўмовы.
 
 
Для друкаваных выданьняў:
 
  1. Выбраць адзін з 6 варыянтаў дастаўкі (Пошта - перадаплата (Беларусь), Пошта - накладзены плацеж (Беларусь), Кур'ер - перадаплата (У межах Менску), Кур'ер - пры атрыманьні (У межах Менску), Самавываз - перадаплата (Менск), Самавываз - пры атрыманьні (Менск));
  2. Запоўніць форму з адрасам дастаўкі і тэлефонам для кантакту (у выпадку самавывазу тавара адрас дастаўкі запаўняць не трэба);
  3. Выбраць варыянты аплаты;
  4. На старонцы квітка вы можаце праверыць усе дадзеныя, убачыць фінальную суму з улікам дастаўкі. Таксама вы можаце захаваць квіток у фармаце pdf ці раздрукаваць. У выпадку, калі ўсе дадзеныя, якія вы ўвялі, правільныя, трэба націснуць на "Пацьвердзіць замову". Вы будзеце перанакіраваныя на старонку плацежных сыстэм.
 
Для электронных выданьняў:
 
  1. Уважліва прачытаць і пацьвердзіць умову выкарыстаньня электронных выданьняў;
  2. Выбраць спосаб аплаты;
  3. На старонцы квітка вы можаце праверыць усе дадзеныя, убачыць фінальную суму з улікам паслугі па абароне DRM. Таксама вы можаце захаваць квіток у фармаце pdf ці раздрукаваць. У выпадку, калі ўсе дадзеныя, якія вы ўвялі, правільныя, трэба націснуць на "Пацьвердзіць замову". Вы будзеце перанакіраваныя на старонку плацежных сыстэм.
 
Пасьля аплаты на вашу паштовую скрыню, пададзеную пры рэгістрацыі, прыйдзе электронны ліст з апісаньнем вашай замовы. Для  пацьверджаньня замовы папяровых выданьняў са спосабам дастаўкі "кур'ер" ці "самавываз" нашы работнкі зьвяжуцца з вамі па тэлефоне ці электроннай пошце .

Дастаўка тавараў

Дастаўка друкаваных выданьняў ажыцьцяўляецца альбо кур'ерам (толькі па Менску і ваколіцах), поштай па Беларусі ці самавывазам з Менску. У дадзены момант дастаўка кур'ерам каштуе 35 тысяч беларускіх рублёў. Дастаўка поштай вылічваецца згодна з тарыфамі "Белпошты". У выпадку перадаплаты за друкаваны тавар кошт дастаўкі зьніжаецца на палову. У выпадку, калі агульная сума замоўленых тавараў перавышае 300 тысяч беларускіх рублёў, дастаўка бясплатная.
 
Дастаўка электронных выданьняў, абароненых DRM, ажыцьцяўляецца шляхам перасылкі на паштовую скрыню, пададзеную пры рэгістрацыі, электроннага ліста, які зьмяшчае спасылку на набыты файл.
Калі электроннае выданьне не абаронена DRM, вы зможаце спампаваць выбраны фармат файла адразу пасьля аплаты.

Адмова ад замовы

У выпадку, калі вы вырашылі адмовіцца ад куплі друкаванага выданьня, ужо замовіўшы яго, вы павінны адразу паведаміць пра гэта праз наш кантактны адрас dastauka@arche.by ці праз тэлефоны +375295507969, +375297245456, +375296245456. Адмова ад замоўленых і аплачаных электронных выданьняў не дапускаецца.
Вяртаньне грашовых сродкаў ажыцьцяўляецца на тую банкаўскую картку, зь якой была праведзена аплата.

Дадаткова

Пасьля правядзеньня аплаты з выкарыстаньнем банкаўскай карткі неабходна захоўваць атрыманыя квіткі (пацьверджаньне аб аплаце, атрыманае ў інтэрнэт-краме arche.by) для праверкі з выпіскай з карты-рахунку (з мэтай пацьверджаньня праведзеных апэрацый у выпадку ўзьнікненьня спрэчных сытуацый).
 
Сыстэма электронных плацяжоў WEBPAY™ (http://webpay.by) -- гэта зручны сродак разьлікаў за тавары і паслугі ў сетцы Інтэрнэт. Гэта магчымасьць зрабіць аплату за вашу замовук, выкарыстоўваючы пластыкавую картку VISA або MasterCard. Бясьпечны сэрвэр WEBPAY усталёўвае шыфраванае злучэньне па абароненым пратаколе TLS і канфідэнцыйна прымае ад кліента дадзеныя яго пластыкавай банкаўскай карты (нумар карты, імя трымальніка, дату заканчэньня дзеяньня, і кантрольны нумар банкаўскай карткі CVC/CVC2).

Разлік (ЕРІП)

Аплаціць паслугі ТАА ”Гайсак“ Вы можаце праз сыстэму ”Разьлік“ (АРІП), у кожным зручным для Вас месцы, у зручны для Вас час, у зручным для Вас пункце банкаўскага абслугоўваньня – інтэрнэт-банку, з дапамогай мабільнага банкінгу, інфакіёску, касе банкаў, банкамаце і г.д.

Правесьці аплату можна з выкарыстаньнем наяўных грошай, электронных грошай і банкаўскіх плацежных картак у пунктах банкаўскага абслугоўваньня банкаў, якія аказваюць паслугі па прыёме плат, а таксама праз прылады дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўваньня.

 

ДЛЯ ПРАВЯДЗЕНЬНЯ АПЛАТЫ НЕАБХОДНА:

  1. Для аплаты паслуг «Падпіска на "Arche.Пачатак"» і «Кнігі поштай» выбраць:
    • Пункт “Сыстэма “Разьлік” (АРІП)
    • СМІ
    • Г
  2. Гайсак ТАА
  3. Выбраць аплатную паслугу
  4. Для аплаты ўвесьці Нумар заказу
  5. Праверыць карэктнасьць інфармацыі
  6. Правесьці аплату.
  1. Для аплаты тавару ў інтэрнэт-краме Arche.by выбраць:
    • Пункт “Сыстэма “Разьлік” (АРІП).
    • Інтэрнэт-крамы/сэрвісы
    • А
    • Arche.by
  2. Для аплаты ўвесьці Нумар заказу
  3. Праверыць карэктнасьць інфармацыі
  4. Правесьці аплату.

Калі Вы робіце аплату ў касе банка, калі ласка, паведамце касіру пра патрэбу правядзеньня аплаты праз сыстэму ”Разьлік“ (АРІП).


 
У выпадку, калі вы аплацілі, але не атрымалі замову, вам неабходна паведаміць пра гэта праз наш кантактны адрас dastauka@arche.by ці праз тэлефоны +375295507969, +375297245456, +375296245456. 

Дакумантамі, што пацьвярджаюць акт атрыманьня тавара, зьяўляюцца:

  • Таварны чэк, у якім пазначаныя дадзеныя пакупца (П.І.ІпБ, кантактны адрас і тэлефон), пералік найменаваньняў і сума заказу;
  • Чэк аплаты (пры аплаце наяўнымі ці карткай з кур'ерам)
     

Узор таварнага чэка

Узор чэка


Абарона файлаў

Многія файлы ў фармаце PDF і EPUB абаронены сыстэмай мэнэджмэнту лічбавых правоў (англ. Digital rights management) ад нелегальнага капіяваньня і выпадковага абмену. 

Прагляд абароненых файлаў PDF ажыцьцяўляецца з дапамогай адмысловай праграмы HoGo Viewer, якая даступная пад Windows, Android і iOs.

Прагляд абароненых файлаў EPUB ажыцьцяўляецца онлайн а таксама з дапамогай адмысловай праграмы Helicon Books Reader, якая даступная пад Android і iOs.
 

Спампаваць праграму HoGo Viewer

 

Спампаваць праграму Helicon Books Reader

 

Апрацоўка файлаў PDF і EPUB з мэтай захаваньня аўтарскіх правоў адбываецца ўручную.

 

Доступ да набытых файлаў у фармаце PDF і EPUB надаецца:

  • у рабочыя дні паміж 9.00 і 19.00 – праз 5-60 мінут пасьля правядзеньня аплаты;
  • у рабочыя дні паміж 19.00 і 24.00 – праз 5-120 мінут пасьля правядзеньня аплаты;
  • Паміж 0.00 і 9.00 гадзінамі і ў выходныя дні не пазьней чым праз 9 гадзін пасьля правядзеньня аплаты.

У надзвычайных выпадках тэрмін доступу да набытых файлаў у фармаце PDF і EPUB можа падлягаць зьменам.

Пасьля апрацоўкі файла вам на электронную скрыню прыйдзе ліст з пацьверджаньнем заканчэньня працэдуры і спасылкай на ваш файл.

Падпіска

Get Adobe Flash player