Мой кошык (0) Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Аўтары

Фукуяма Фрэнсіс

Фрэнсіс Фукуяма - (анг. Yoshihiro Francis Fukuyama; 27 кастрычніка 1952, Чыкага) — амерыканскі філосаф, палітолаг, палітычны эканаміст і пісьменнік японскага паходжання. Старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра па пытаннях дэмакратыі, развіцця і вяршэнства права ў Стэнфардзе. Да гэтага займаў пасаду прафесара і кіраўніка праграмы міжнароднага развіцця ў Школе перспектыўных міжнародных даследаванняў Універсітэта Джонса Хопкінса. З лютага 2012 гадывядучы навуковы супрацоўнік Інстытута міжнародных даследаванняў Фрымена Спольі пры Стэнфардскім універсітэце. Фукуяма стаў вядомы дзякуючы кнізе «Канец гісторыі і апошні чалавек» (1992), у якой абвясціў, што шыранне ліберальных дэмакратый ва ўсім свеце можа сведчыць пра канчатковую кропку сацыякультурнай эвалюцыі чалавецтва і стаць даканцовай формай чалавечага ўрада. Яго праца была перакладзена на больш за 20 моў свету і выклікала найшырокі рэзананс у навуковым асяроддзі і сродках масавай інфармацыі. Нягледзячы на тое, што з моманту выйсця кнігі шматлікія падзеі паставілі пад сумнеў пэўнасць высунутай ім ідэі, Фукуяма па-ранейшаму пільнуецца канцэпцыі «канца гісторыі». Зрэшты, некаторыя яго палітычныя пагляды зведалі значныя змены: так напачатку новага тысячагоддзя ён рэзка адмежаваўся ад неакансерватыўнага руху ў амерыканскай палітыцы, з якім трывала асацыяваўся на світанку сваёй кар'еры.

(Фота: ru.wikipedia.org)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 4

Падпіска