Мой кошык (0) Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Аўтары

Цьвяткоў Леў

Леў Цьвяткоў (1891—1937) — мовазнавец, літаратуразнавец, пэдагог, журналіст. Нарадзіўся ў 1881 г. у Яраслаўскай губэрні. Скончыў Маскоўскі  ўнівэрсытэт (1904), працаваў у Яраслаўлі і Вязьме, а з 1907 г. — у Менску, выкладчык (верагодна, нямецкай або францускай мовы) Камэрцыйнага, а пазьней — Політэхнічнага вучылішча. У 1912—1913 гг. рэдагаваў штодзённую газэту Ўсерасейскага нацыянальнага саюзу «Минское русское слово» (выходзіла з 30 чэрвеня па сакавік). У 1917 г. — выкладчык Менскага духоўнага вучылішча. У 1920 г. быў выкладчыкам у Палітпрасьветы 16-й арміі, парадкаваў бібліятэку пры Менскім архіве. У 1922 г. працаваў у якасьці «выкладчыка новых моваў» у 5-й савецкай школе Менска, тады ж як «знаўца славянскай філялёгіі» запрошаны працаваць на пэдагагічны факультэт БДУ. 1 кастрычніка 1922 г. быў зацьверджаны на пасадзе бібліятэкара кабінэтаў мастацтваў і літаратуры пры пэдагагічным факультэце БДУ. У 1922/1923 навучальным годзе выкладаў на першым і другім курсах этноляга-лінгвістычнага аддзяленьня дысцыпліны «Ўводзіны ў мовазнаўства» і «Стараславянская мова». Пазьней выкладаў параўнальнае мовазнаўства і славянскія мовы. Да канца 1926/1927 навучальнага года займаў на пэдфаку пасаду асыстэнта катэдры параўнальнага мовазнаўства, з 1927 г. — дацэнт, аднак у канцы году быў змушаны пакінуць унівэрсытэт. З 1926 г. актыўна выступаў у друку з рэцэнзіямі на новыя беларускія, расейскія і замежныя выданьні, меркаваньнямі наконт спосабаў усталяваньня правапісу беларускай мовы, артыкуламі пра літаратурна-грамадзкі рух у ХІХ ст., нататкамі пра нацыянальныя супольнасьці Беларусі. Сакратар Інстытуту навуковай мовы. У 1930-я працаваў настаўнікам у пас. Надва Руднянскага р-ну Смаленскай вобл. Расстраляны 28 лістапада 1937 г. у Смаленску.

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 9

Падпіска