Мой кошык (0) Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Аўтары

Байкоў Мікола

Мікола Байкоў (1889— не раней за 1945) – выпускнік Маскоўскай духоўнай акадэміі (1913), выкладаў у Менскай духоўнай сэмінарыі, Менскім настаўніцкім інстытуце і Белпэдтэхнікуме. Працаваў у часопісе «Школа и культура Советской Белоруссии», з 1921 г. — сакратар Навукова-тэрміналягічнай камісіі Наркамасьветы БССР, у 1922—1928 гг. быў сакратаром слоўнікавай камісіі Інбелькульту. У 1923 г. апублікаваў тэрміналягічны слоўнік лёгікі і псыхалёгіі. Сумесна з М. Гарэцкім падрыхтаваў «Практычны расійска-беларускі слоўнік» (1924, другое выданьне — 1926), а з С. Некрашэвічам — «Беларуска-расійскі слоўнік» (1926) і «Расійскабеларуск і слоўнік» (1928). У 1931—1941 гг. супрацоўнік Менскага рэклямнага бюро, стыліст у газэце «Чырвоная зьмена». Падчас вайны знаходзіўся ў Менску, супрацоўнічаў зь нямецкімі акупацыйнымі ўладамі, у 1944 г. выехаў у Нямеччыну. Паводле некаторых зьвестак, у 1946 г. быў арыштаваны савецкай ваеннай контравыведкай у Бэрліне, перавезены ў Беларусь, асуджаны на дзесяць гадоў.

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 14

Падпіска