Мой кошык (0) Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Аўтары

Янкаўскас Відмантас

Відмантас Янкаўскас — гісторык і мастацтвазнаўца. З 1992 г. працуе ў выдавецтве Віленскай акадэміі мастацтва, з 1994 г. — у Інстытуце мастацтвазнаўства Віленскай акадэміі мастацтва. Піша на тэмы мастацтва, культуры, ваеннай гісторыі Літвы. Выдаў некалькі манаграфій, сярод якіх: «Jonavos Šv. Jokūbo bažnyčia ir parapija» («Касцёл і парафія св. Якуба ў Ёнаве») (1993, 2000), «Kario kelias. Generolas Kazimieras Ladiga nepriklausomybės kovose» («Шлях ваяра. Генерал Казімерас Ладыга ў баях за незалежнасць») (2004). Склаў некалькі зборнікаў артыкулаў з серыі «Працы Віленскай акадэміі мастацтва». Галоўны рэдактар і складальнік «Купішкенскай энцыклапедыі» («Kupiškėnų enciklopedija») (2006 (т. 1), 2012 (т. 2)).
 
(Фота: temainfo.lt )

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2

Падпіска