Мой кошык (0) Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Аўтары

Тамашчык Уладзімер

Уладзімер Тамашчык (архіепіскап Васіль,15 красавіка 1900, в. Вялікія Азяраны каля Крынак на Сакольшчыне — 9 чэрвеня 1970, Нью-Ёрк) — беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч, архіепіскап БАПЦ.


З 1920-х звязаны з беларускім рухам у Польшчы і Чэхаславакіі. Скончыў агранамічны факультэт Пражскага політэхнічнага ўніверсітэта (1934). У 1941—1944 актыўны дзеяч Беларускага камітэта ў Беластоку. Удзельнічаў у Другім Усебеларускім кангрэсе. Быў намеснікам рэдактара «Новай Дарогі». З 1944 у эміграцыі ў Германіі. 23 красавіка 1949 прыняў манаства[1]. У тым жа годзе ўзведзены ў сан епіскапа архіепіскапам Сергіем і епіскапамі УАПЦ Платонам і Вячаславам. З 1951 жаў у ЗША. Узначаліў Канадска-Амерыканскую епархію БАПЦ. З 1954 гоад архіепіскап. Памёр каля 9 чэрвеня 1970 пры невысветленых абставінах. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансвіку каля Нью-Ёрка.

(Фота: www.belapc.org)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2

Падпіска