Мой кошык (0) Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Аўтары

Цьвікевіч Іван

Іван Цьвікевіч (1891, Берасьце — 1938, Алтайскі край) — мэдык, грамадзкі дзяяч, публіцыст. Малодшы брат Аляксандра Цьвікевіча. У 1914 г. скончыў мэдычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. З 1917 г. — у Маскве, працаваў лекарам, быў адным з кіраўнікоў мясцовай арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады. З 1923 г. — у Менску, узначальваў Мэдычную сэкцыю Інбелкульту і тэрміналягічную камісію пры ёй. Плёнам працы па распрацоўцы і ўнармаваньні мэдычнай тэрміналёгіі стала трохтамовая праца «Nomina аnatomica аlborutenica = Анатамічныя назвы» (1926—1929). Нарыс Цьвікевіча «Кастусь Каліноўскі» стаў адной зь першых прац пра кіраўніка паўстаньня 1863 г. Арыштаваны 18.07.1930 г. па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі» і ў 1931 г. асуджаны на 5 гадоў лягераў. Пакараньне адбываў у Нарымлягу, быў начальнікам санчасьці лягера. Затым пасяліўся ў г. Усьць-Канск Алтайскага краю. У 1938 г. арыштаваны паўторна і прыгавораны да расстрэлу.

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 6

Падпіска