Тэлефоны для сувязі: + 375 (29) 724 54 56 + 375 (29) 624 54 56 + 375 (29) 550 79 69
Мой кошык (0) Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Пра выдавецтва

 

ARCHE — беларускі незалежны навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны й літаратурна-мастацкі часопіс.

Публікуе працы беларускіх інтэлектуалаў, а таксама пераклады замежных аўтараў.
Тэматыка: гісторыя, паліталёгія, сацыяльныя навукі, філялёгія, літаратура й мастацтва, крытыка.
ARCHE — сябра сеткі эўрапейскіх часопісаў "Eurozine".
Выходзіць 1 раз на 2 месяцы. Падпісацца на ARCHE можна ў кожным аддзеле "Белпошты". 
Выдаецца зь верасня 1998 году.
Галоўны рэдактар — Валер Булгакаў.
Мова выданьня — беларуская.
Апрача гэтага, ARCHE выдае кнігі ў каапэрацыі зь беларускімі й замежнымі выдавецтвамі: “Энцыкляпэдыкс”, “Мэдысонт”, “Беларускае гістарычнае таварыства” (Беласток), “Інстытут беларусістыкі” (Вільня), "Інбелкульт" (Смаленск) ды інш.

Што такое ARCHE?

Arche (архэ́) — слова грэцкага паходжаньня (ἀρχή), што азначае "першапачатак", "першапрычына", "тое, што ляжыць у аснове".  

Заданьне часопісу з такою назваю палягае на тым, каб злучыць у адным выданьні артэфакты айчыннае наратыўнае прасторы й давесьці яе да тэмпэратуры, калі становіцца мажлівым ператварэньне лёду ў ваду, а вады ў пару. Часопіс існуе ад імпульсу, скіраванага на ператварэньне й трансфармацыю, што дазваляе спазнаць новы бок навакольных рэчаў і зьяў. 

Выходзьма насустрач! Мы маем што сказаць. 


Рэдакцыя:

Валер Булгакаў — галоўны рэдактар.

Нарадзіўся ў 1974 годзе ў Менску. Скончыў філфак БДУ, асьпірантуру пры катэдры гісторыі беларускае літаратуры БДУ, асьпірантуру Інстытуту філязофіі Нацыянальнае акадэміі навук Украіны. Кандыдат філязофскіх навук (2005).

Спэцыялізуецца ў галіне дасьледаваньняў эўрапейскіх нацыяналізмаў, у тым ліку беларускага. У 2010 годзе ўзнагароджаны прэміяй імя Ежы Гедройця, заснаванай Польскім інстытутам у Беларусі.

e-mail: valer@arche.by 
тэлефон: +375 29 550-79-69
skype: valer.bulhakau

Аляксандар Пашкевіч — шэф-рэдактар.

Кандыдат гістарычных навук. Скончыў гістарычны факультэт БДУ (2000) па спэцыяльнасьці «гістарычнае архівазнаўства», магістратуру пры ГФ БДУ (2002), асьпірантуру ІГ НАНБ (2005) па спэцыяльнасьці «Айчынная гісторыя». Зь 2010 году — намесьнік галоўнага рэдактара часопісу «ARCHE».

Кірункі навуковых зацікаўленьняў: гісторыя беларускага нацыянальнага руху 1-е паловы XX ст., гісторыя Заходняе Беларусі ў складзе Польшчы (1921—1939 гг.).

e-mail: aliaksandr.paskievic@gmail.com
тэлефон: +375 29 756-12-18
skype: ales.paskevic

Зьміцер Віцько — рэдактар.

Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Менску. Гісторык, кандыдат гістарычных навук. Скончыў гістарычны факультэт БДУ (2003), магістратуру пры БДУ (2004), асьпірантуру пры БДТУ (2007).

Дасьледуе вайскова-палітычную гісторыю Вялікага Княства Літоўскага канца XVII — пачатку XVIII стст.

e-mail: zmiejavik@gmail.com
тэлефон: +375 29 761-16-08
skype: demetrius.victor1

 


Сяржук Бахун – камэрцыйны дырэктар.

Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Гомельскай вобласьці. Скончыў геаграфічны факультэт БрДУ ў Берасьці (2000), магістратуру ЭГУ ў Вільні (2009). Магістар палітычных навук.

e-mail: dryhavicz@gmail.com
тэлефоны: +375 29 724-54-56, +375 29 624-54-56
skype: dryhavicz

 


Па пытаньнях супрацы й з прапановамі лістуйма на адрас dastauka@arche.by або тэлефануйма на нумар +375 29 550-79-69.

Падпіска

Get Adobe Flash player