І тым не менш, гэта так, у чым вы, спадзяюся, зможаце пераканацца, азнаёміўшыся падрабязней з матэрыяламі гэтага нумара «ARCHE».
Менш за сотню гадоў таму распалася гіганцкая манархія Габсбургаў, ад яе адкалоліся вялізныя абшары, заселеныя пераважна славянскімі народамі ды вугорцамі (у тым ліку, бадай, найбольш развітая ў эканамічным плане Багемія), і новай рэспубліцы, у назве якой парадаксальна застаўся напамін пра колішнюю магутнасць (Аўстрыя па-нямецку — Österreich, «Усходняя імперыя»), дасталася ўсяго няшчасная рэшта — тэрыторыя памерам з дзве вобласці цяперашняй Беларусі, пераважна пакрытая цяжка даступнымі Альпійскімі гарамі; праўда, з адной з самых культурных сталіц Еўропы і свету — Венай.
Шматнацыянальная Аўстра-Вугоршчына разбілася на маленькія краіны паводле нацыянальнай прыкметы, і нямецкамоўныя аўстрыйцы, развітаўшыся са сваімі нядаўнімі суграмадзянамі (харватамі, чэхамі, вугорцамі, славенцамі,славакамі, палякамі...) увадначас паўсталі перад пытаннем: а мы хто? Немцы?
Ці гэткія «аўстрыйскія тутэйшыя»? На гэтае пытанне гісторыя сама дала адказ: сёння ўжо, відаць, нідзе — ані ў Аўстрыі, ані па-за яе межамі — не ставіцца пад сумнеў існаванне асобнай аўстрыйскай нацыі, але шлях да гэтага быў пакручасты.
Беручыся ўкладаць нумар часопіса, прысвечаны той ці іншай краіне або рэгіёну, я заўсёды імкнуся зыходзіць з таго, што ўсяго, як ні старайся, не раскажаш (уласна, прэтэндаваць на знаўцу ўсяго было б нават смешна), але трэба паспрабаваць чытача зарыентаваць у тэме і зацікавіць ёй, каб ён пры жаданні сам змог працягнуць далейшае з ёй азнаямленне. А каб дасягнуцьтакога эфекту, нельга абмежавацца паўтарэннем хваласпеваў і клішэ, які яможна вычытаць у турыстычных «гайдбуках» ды «райзэфюрэрах». Таму і ўгэтым, «аўстрыйскім», нумары «ARCHE» вы знойдзеце таксама шэраг крытычных матэрыялаў самых розных жанраў, прычым, што паказальна, пераважна напісаных самімі аўстрыйцамі.
Як падказвае назва нумара — «Ад імперыі да нацыі», — галоўнай мэтай для мяне як укладальніка было паказаць шлях, развіццё. Развіццё аўстрыйскай дзяржавы, свядомасці, мастацтва, літаратуры ў вельмі драматычны прамежак часу — прыблізна за апошнія 100 гадоў. Таму ў нумары прысутнічаюць і класічныя аўтары першай паловы ХХ стагоддзя накшталт Франца Кафкі, Штэфана Цвайга, Райнэра Марыя Рыльке, Робэрта Музіля; і майстры слова ды мысляры, якія набылі вядомасць пасля ІІ сусветнай вайны — Інгеборг Бахман, Томас Бэрнхард, Эльфрыдэ Елінэк; і сучасныя папулярныя аўтары — Францобэль, Робэрт і Эва Мэнасэ, Карл-Маркус Гаўс ды іншыя.
Асобна хацелася б звярнуць увагу на рубрыку «Штрыхі да партрэта», у якой на шырэйшым фоне асвятляюцца пэўныя аспекты ці факты аўстрыйскай рэальнасці — напрыклад, з гісторыі развіцця энергетычнай палітыкі (Яраслаў Шэбэк) або прастытуцыі (Жанна Кромер).
І, нарэшце, раю не абмінуць рубрыку «Беларуская Аўстрыя», у якой гіторык Алег Гардзіенка распавядае пра нашых суайчыннікаў, якія апынулісяў альпійскай рэспубліцы адразу па сканчэнні ІІ сусветнай, прафесар Герман Бідэр расказвае пра свой шлях у беларусістыку, а пісьменнікі Альгерд Бахарэвіч, Вальжына Морт і Анна Кім дзеляцца ўспамінамі пра знаходжанне, адпаведна, у аўстрыйскім Грацы ці беларускім Мінску.
Прыемнага вам адкрыцця Аўстрыі!
Зьмест
Прадмова
Сяргей сматрычэнка. Краіна, якой ніхто не хацеў. 8
Уласнымі вачыма
Робэрт Музіль. Бурыданаў аўстрыец . 10
Штэфан Цвайг. Учорашні свет: успаміны еўрапейца(фрагменты) . 13
Свет надзейнасці. 13
Школа мінулага стагоддзя. 22
Eros Matutinus . 31
Першыя гадзіны вайны 1914 года . 36
Вяртанне ў Аўстрыю . 45
Incipit Гітлер. 55
Робэрт Мэнасэ. Краіна без уласцівасцяў . 67
Карл-Маркус Гаўс. Чужая Аўстрыя.
Агляд унутраных межаў . 132
Марцін Полак. Галіцыя. Адбіткі гісторыі . 137
Францобэль . ЛітараТУРа.
Чытанне як завабліванне турыстаў. 144
Проза
Франц Кафка. Не спадзявайся! Апавяданні . 151
Вялікі шум. 151
Паляўнічы Гракх . 151
Сусед. 155
Гібрыд . 156
Уначы . 157
Да пытання пра законы. 158
Рэкруцкі набор . 159
Іспыт . 162
Стырнавы . 162
Кароткая байка . 163
Вяртанне дадому . 163
Ад’езд . 164
Абаронцы . 164
Муж і жонка . 165
Не спадзявайся!. 169
Артур Шніцлер. Дзве навэлы . 170
Лейтэнант Густль . 170
Навэла мрояў . 189
Ёзэф Рот. Марш Радэцкага (Раздзел з рамана). 240
Інгеборг Бахман. Юнацтва ў адным аўстрыйскім горадзе. 250
Томас Бэрнхард. Мантэнь. 258
Эльфрыдэ Елінэк. Дзеці мёртвых (Урывак з рамана) . 265
Эва Мэнасэ. Новы пачатак (Раздзел з рамана «Вена»). 276
Клемэнс Ё. Зэтц. Малочнае шкло. 290
Паэзія
Райнэр Марыя Рыльке. Плач па Антыною . 306
Ля сабора Святога Віта . 306
*** (Над белым замкам — смутку белы газ...) . 307
Вечар . 307
Прагулка . 307
Эрас . 308
Плач па Антыною . 308
Тэадор Крамэр. У лёсавым краі. 309
Шчодрае лета . 310
Яшчэ нічога не зрабілі мне... . 310
Будзе марна стукацца малочнік... . 311
Позняя песня . 311
Рэквіем аднаму фашысту . 312
Фрыдэрыке Майрокер. Альпійскае трызненне . 315
*** (жоўты гладыёлус...) . 315
*** (Пажухнуць быццам трава...) . 316
Остыя прыме цябе . 316
Песня Медэі . 316
*** (Як ты мяне называеш?..) . 317
*** (Ці чуеш ты штосьці...) . 317
Спяванне паміж мной і табой . 318
(Тo my angel-brother-in-prayers) . 318
Маці, восемдзесят тры, шпіталь . 318
*** (Зрабіла б усё для цябе калі б...) . 319
Завядзёнкі . 319
Развіццё . 319
Пад дрэвамі слёзнай раніцай . 320
Аўтабіяграфія . 320
Дома . 321
Параўнаем . 321
У маёй кружэлцы . 321
Півоня . 321
Чырвоны як зялёны . 321
Страус . 322
Лаванда развейваецца бы птушкі палёт . 322
Павольна . 322
Мае ранішнія слёзы . 322
Добрага ранку . 322
Вуліцы ўпадаюць . 322
Па-за лісцем . 322
*** (Ці не вычэрпваю цябе?..) . 323
Як здымак . 323
Альпійскае трызненне . 323
Жыццялюб . 324
Напярэдадні восені . 324
Перасадка . 325
Характарыстыка
Луіс Джэймс. Бюракраты ў фраках і скураных шортах. Малы даведнік аўстрыйскіх парадкаў і нораваў. 330
Што ядуць? . 330
Гастранамія . 330
Торцік, бутэрбродзік, кубачак . 331
Koffeehaus . 332
Напоі . 332
Як бавяць вольны час? . 333
Садовыя надзелы . 333
Горны турызм і прагулкі . 333
Спорт як відовішча . 335
Сэкс . 336
Як ставяцца да мастацтва? . 337
Культурная нацыя . 337
Якое выкананне! Якая сцэна! . 338
Як кіруюць? . 340
Палітыка партыі . 340
Бюракратыя . 340
Зузана Палачкава. Аўстрыйская дзяржаўнаяі дэнтычнасць. Некалькі заўваг да фармавання аўстрыйскай ідэнтычнасці ў ХХ ст. . 343
Аншлюсавая палітыка і карані аўстрыйскага нейтралітэту . 345
Крызіс дэмакратыі і аншлюс з Нямеччынай як важныя фактары фармавання аўстрыйскай ідэнтычнасці . 349
Нейтралітэт Аўстрыі пасля 1955 года як неад’емная частка яе ідэнтычнасці . 351
Новыя вымеры аўстрыйскага нейтралітэту . 353
Падсумаванне . 356
Ізабэла Акерль . У пошуку сябе. Літаратура і мастацтва Аўстрыі пасля 1945 года. 358
Сацыяльная сітуацыя пасля ІІ сусветнай вайны . 358
Канец вайны — новы пачатак? . 358
Акупацыйныя сілы падтрымліваюць культуру. 359
Эміграцыя і канфлікт пакаленняў. 359
Змрочная штодзённая рэальнасць versus гуманізм . 361
Зварот да старых выпрабаваных сродкаў. 362
Змены ў канцэпцыях культуры . 363
Літаратурная рэканструкцыя . 364
Часовыя з’явы ў паваенным літаратурным працэсе. 364
«Аўстрыйскі» элемент як цэнтральная тэма . 365
Часопісы як першыя літаратурныя медыі . 365
Падбухторванне да недаверу. 366
Рознатыповасць паваеннай літаратуры. 367
«Дэманы» — прымірэнне з мінуўшчынай . 367
Авангардысты яднаюцца ў групы. 369
Літаратура паміж моўкнасцю і прагай смерці. 369
Дыскусійны літаратурны форум. 370
Штрыхі да партрэта
Наталля Ламека. Дэкадэнцкія матывы ў творчасц іГеорга Тракля і Эгана Шыле . 371
Наталя Новік. Гісторыя хваробы. Справа доктара Генрыха Гроса . 383
Царква для вар’ятаў . 383
Вайна супраць непаўнавартасных . 384
Гісторыя маленькай пацыенткі . 386
Нацысцкі доктар Генрых Грос . 387
«Забыць усё» . 388
Доктар Грос на вяршыні кар’еры . 388
«Крытычная медыцына» . 389
Непажаданы сведка: Фрыдрых Цаўрэль . 390
Доктар Грос выходзіць на пенсію . 393
«Я чую, але не разумею» . 394
Паглядзець праўдзе ў вочы . 397
«Акцыя T4» . 399
Жанна Кромер. Бяспраўныя «свабодныя дочкі». Пра аўстрыйскую прастытуцыю . 403
У бардэль, памаліўшыся . 403
Легальныя і папулярныя . 404
«Неадпаведнасць агульнапрынятым нормам маралі» . 404
Клуб як дом цярпімасці . 405
«Новыя прадпрымальнікі» . 40
6Уладальнікі «вечка» — самыя здаровыя . 408
Гандаль людзьмі . 409
Палітыка і панэль . 410
Яраслаў Шэбэк. Жарсці вакол аўстрыйскага атама . 412
Пакуль толькі слабыя сігналы. 413
Росквіт актыўнасці экалагічных рухаў . 416
Пераломны рэферэндум . 416
Наступ «зялёных» . 417
Кропка ў выглядзе Чарнобыля . 418
Беларуская Аўстрыя
Алег Гардзіенка. Нарысы з гісторыі беларусаў у Аўстрыі (1940-я — пачатак 1950-х). 419
«Мяне цікавіла невядомае». З пісьменніцай Аннай Кім гутараць перакладчыца Ірына Герасімовіч і рэжысёрка Таццяна Арцімовіч. 428
Альгерд Бахарэвіч, Вальжына Морт. Натхнёныя Грацам. 438
Альгерд Бахарэвіч. Сверб у пальцах і ў пятках . 438
Вальжына Морт. Месяц вершаў і марозіва . 442
«Беларускай мовай у Аўстрыі не займаецца амаль ніхто...».
Гутарка Сяргея Сматрычэнкі з Германам Бід эрам. 444
Як набыць: Новы “ARCHE”. Аўстрыя: ад імперыі да нацыі
