Друкаваць Камэнтары (0) RSS

Гiсторыя




Фота С. Печанко

Фота С. Печанко

Большасць планаў не змясцілася ў праекце

Усевалад Шлыкаў

Рэстаўрацыя Каложскай царквы будзе каштаваць гораду пяць мільярдаў рублёў. У гэтым годзе, як і ў мінулым – крызіс. Магчыма, працы пачнуцца ў наступным. Аднак рэстаўрацыя пачакае, пакуль не скончыцца будова прыхадскога комплексу.
Каложская царква патрабуе новага прыхадскога комплексу. Кожны мог упісаць свае заўвагі да праекту ў сераду 21 ліпеня ў будынку нядзельнай школы, дзе сабраўся ініцыятыўны камітэт.

Новы будынак прыходу неабходны не толькі таму, што царкву калі-небудзь усё ж такі пачнуць рэстаўраваць. Са слоў айца Уладзіміра Барысевіча, хата, у якой змяшчаецца нядзельная школа і адбываюцца спатканні з вернікамі, пабудаваная яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. Яе ізнос складае зараз 90%. Праводзіць узімку заняткі ў будынку, які абаграваецца адной толькі печчу, не вельмі зручна. А ў школе налічваецца каля паўсотні вучняў.

 

«Было б і больш, - скардзіцца святар, - але ж самі разумееце: ні месца, ні ўмоваў, для вернікаў, якіх налічваецца каля трох соцен».

 

За месца і ўмовы заплацяць самі вернікі з дапамогай епархіі. Пры тым, не ўсе яны ведаюць пра планы гарадскіх архітэктараў. У тым ліку, пра планы зносу дамоў на вуліцах Палявой, Арлоўскага і Рыбацкай. Валянціна Мікалаеўна, адказная за генеральны план гораду, тлумачыць гэта паляпшэннем выгляду раёнаў прылеглых да Каложскага парку. Каб не заміналі аглядаць цудоўныя краявіды Каложы і Старога замку.

 

Аляксандр Лаўрэцкі - кіраўнік рэстаўрацыі Каложы // t-styl.info

Аляксандр Лаўрэцкі - кіраўнік рэстаўрацыі Каложы // t-styl.info

 

Але да гэтага яшчэ даўжэй, чым да пабудовы прыхадскога комплексу. Можа таму гэтая інфармацыя не з’явілася ў праекце. Увогуле, большасць планаў ініцыятыўнай групы не змясціліся ў ім. Іх агучыў Аляксандр Лаўрэцкі – кіраўнік рэстаўрацыйных прац Каложскай царквы. Напрыклад, па ягоным меркаванні, адразу ж пасля рэканструкцыі царква стане турыстычнай Мекай.

 

Планы пабудовы новага комплексу // t-styl.info

Планы пабудовы новага комплексу // t-styl.info

 

«Прыйдзе час, калі людзі будуць прыязджаць у Гродна спецыяльна для таго, каб паглядзець на Каложу, - упэўнены Аляксандр. - Будзе збудаваны гатэль, бо вядома, што людзі з усёй Беларусі мараць вянчацца і хрысціць дзяцей менавіта ў Каложы».

 

«А па святах, – дадае айцец Уладзімір, - святары проста не спраўляюцца з аб’ёмам працы».

 

Рэстаўрацыя Каложскай царквы будзе каштаваць гораду пяць мільярдаў рублёў. У гэтым годзе, як і ў мінулым – крызіс. Магчыма, працы пачнуцца ў наступным. Аднак рэстаўрацыя пачакае, пакуль не скончыцца будова прыхадскога комплексу.

 

Чаму нельга распачаць працы раней, тлумачыць адна з прыхажанак. Справа ў тым, што ў царкве знаходзіцца ўнікальны залаты іканастас і іншыя, не менш каштоўная царкоўныя прылады. На час рэканструкцыі яны мусяць быць вынесеныя з царквы: альбо аддадзеныя на захаванне іншым храмам, альбо ў прыхадскі комплекс. Пры чым, размяшчэнне ў дзеючым будынку алтара і правядзенне там хрысцін не бачыцца магчымым.

 

«Сябры, - кажа старэйшая жанчына, звяртаючыся да ініцыятыўнай групы, - давайце з перспектывы Бога паглядзім. Мы ж усё згубім! Нічога не вернуць. Усё ж раскрадуць!».

 

Новы будынак будзе ў два разы большым за стары. Працы над ім могуць пачацца ў бліжэйшыя месяцы. А потым ужо і рэканструкцыя самой Каложы. Названыя былі даволі канкрэтныя срокі: у перспектыве.

 

t-styl.info




28 лiпеня 2010




Камэнтары(0)


Паслаць камэнтар












Каб атрымліваць інфармацыю пра новыя тэксты, што выстаўляюцца на arche.by, увядзіце свой э-адрас сюды

   
Email *      
   падпісацца
спыніць падпіску
   
 

Каб даслаць ліст рэдактару ARCHE, упішыце тэкст і ўвядзіце свой э-адрас тутака.

Contact

Увядзiце код