Друкаваць Камэнтары (0) RSS

Кароткiя рэцэнзii




instytutksiazki.pl

instytutksiazki.pl

Ізноў біяграфія Капусцінскага

Тэрэса Тараньска

Я думаю, што аўтара гэтай кнігі чакаюць цяжкія моманты.

На сайце польскага Інстытуту Кнігі з’явілася рэцэнзія на ўжо скандальна вядомую біяграфію Капусьцінскага аўтарства Дамаслаўскага: http://www.instytutksiazki.pl/pl,ik,site,6,2,24013.php.

 

Я зьмяшчаў у сваім дзёньніку эсэ сябра й перакладчыка кніг Капусьцінскага М.Полака. Таму лічу абавязкам зьмясьціць пераклад рэцэнзіі Тэрэсы Тараньскай, якая больш ляяльна ставіцца да аўтара біяграфіі.

 

"Kapuściński non-fiction" Артура Дамаслаўскага гэта першая поўная біяграфія самага вядомага польскага рэпарцёра і майстра літаратуры факту, які памёр тры гады таму. У якасьці аднаго з эпіграфаў кнігі Дамаслаўскі зьмясьціў думку якую выказаў Гарсія Маркес свайму біёграфу: “Кожны чалавек мае тры жыцьці: публічнае, прыватнае і сакрэтнае”. Аўтар пасьлядоўна стараецца выканаць гэтае заданьне і апісвае ўсе “тры жыцьці” свайго героя.

Ён аднаўляе увесь жыцьцёвы і прафесійны шлях Капусьцінскага: ад маленькага гарадка на ўсходніх рубяжах перадваеннай Польшчы і ад часоў туляньня ў вайну з бацькамі і малодшай сястрой, праз задымленыя камітэты сталінскай рэвалюцыі пяцідзясятых гадоў, калідоры ЦК, рэпарцёрскія падарожжы па Афрыцы у часы развалу каляніялізму, па Лацінскай Амэрыцы эпохі ваенных дыктатур – да сусьветнай славы і літаратурных салонаў Ню Ёрку, Лёндану, Барсэлёны, Мэксыкі.

Дамаслаўскі гутарыў больш чым з сотняй асобаў: з сям’ёй Капусьцінскага, яго найбліжэйшымі сябрамі й калегамі з розных месцаў, дзе ён працаваў, з былымі партыйнымі таварышамі, дэсыдэнтамі эпохі камунізму, а таксама з героямі рэпартажаў з Афрыкі і Лацінскай Амэрыкі. Ён кіраваўся сьледам за сваім героям у Этыёпію, Танзанію, Кенію, Уганду, Анголу, Балівію, Калюмбію, Мэксыку, Гішпанію, Канаду і ЗША. Адкрыў шмат невядомых, часта нават сэнсацыйных фактаў з жыцьця славутага польскага рэпарцёра.

Зь вялікай спагадай да Капусьцінскага, аднак не ўнікаючы ні палемікі, ні цяжкай праўды, Дамаслаўскі паказвае, які кошт Капусьцінскі заплаціў за сваю славу і велічыню. Прадстаўляе яго часта па-чалавечы слабага, няўпэўненага ў сабе і блукаючага, якога ў апошнія гады жыцьця – як піша – узносілі “на п’едэстал складзены з хвалебных прамоваў і безразважных захапленьняў”, што часта не суправаджалася абдумваньнем яго працы. У кнізе Дамаслаўскага Капусьцінскі сыходзіць з помніка, ізноў становіцца чалавекам ублытаным у свой час нялёгкіх дылемаў і выбараў.

Я думаю, што аўтара гэтай кнігі чакаюць цяжкія моманты. Крытыка пасыпецца з розных бакоў. Дамаслаўскі адважыўся апісаць не толькі ўсьмешку Капусьцінскага, зь якой ён выходзіў да сваіх чытачоў, але турботы й слабасьці якія хаваў ад іх. Для адных, якія паважалі і любілі Рысека, у вобразе іх куміра будзе зашмат чарнаты, для іншых, якія жадалі падвергнуць Капусьцінскага люстрацыі, асуджэньню і абвінавачваньню – зашмат белі.

 

 


 

 

Артур Дамаслаўскі (Artur Domosławski) (нар. у 1967г.) - журналіст і публіцыст, апублікаваў чатыры кнігі; цікавіцца ў асноўным Лацінскай Амэрыкай, антыглябалісцкімі рухамі, грамадскімі канфліктамі. Вучань і сябра Рышарда Капусьцінскага.

 

salej.livejournal.com




18 сакавiка 2010




Камэнтары(0)


Паслаць камэнтар












Каб атрымліваць інфармацыю пра новыя тэксты, што выстаўляюцца на arche.by, увядзіце свой э-адрас сюды

   
Email *      
   падпісацца
спыніць падпіску
   
 

Каб даслаць ліст рэдактару ARCHE, упішыце тэкст і ўвядзіце свой э-адрас тутака.

Contact

Увядзiце код