Друкаваць Камэнтары (0)Пераслаць на э-адрас RSS
Эсэiстыка
Канстытуцыя Беларусі ўступіла ў фазу ранняга юнацтва
Гісторыя развіцця Канстытуцыі Беларусі вельмі падобна да развіцця чалавека. Мяркуйце самі, у 1995-м годзе яна перажыла крызіс першага года развіцця, 1996-ты год адзначыўся крызісам трох год, а 2004-ты – раннім пераходным узростам. У ва ўсе гэтыя крызісы назіраюцца структурныя незваротныя змены ў развіцці дзіцяці. Перабудоўваецца яго псіхіка.
Першы год – новая сімволіка
Падчас крызісу першага году ў дзіцяці адбываюцца значныя зрухі ў развіцці, яно рэзка змяняецца ва ўсіх сваіх рысах. Па меркаванні дзіцячых псіхолагаў, развіццё ў гэты час можа прыняць катастрафічны характар.
Менавіта праз год пасля прыняцця Канстытуцыі (у 1995-м) быў праведзены рэферэндум па змене дзяржаўнай сімволікі, наданні рускай мове статуса дзяржаўнай і вызначэнні стратэгічнага кірунку развіцця ўзаемаадносінаў з Расіяй. У той жа рэферэндум беларусы надзялілі прэзідэнта правам распускаць парламент і прызначаць новыя выбары ў выпадку грубіянскага ці сістэматычнага парушэння апошнім Канстытуцыі і законаў.
Тры гады – пасады ў выканкамах не сталі выбарнымі
Рэферэндум 24 лістапада 1996 года – гэта крызіс трох год (канстытуцыя не дацягнула да трохгадовага ўзросту два месяцы). У гэты час у дзіцяці любімымі словамі з’яўляюцца “не буду” і “не хачу”, ён становіцца ўпартым і хоча рабіць усё сам, нават калі не ўмее. Яно перастае займацца раней любімымі заняткамі.
Падчас рэферэндуму беларусы вырашылі перанесці Дзень Незалежнасці на 3-га ліпеня, паўнамоцтвы прэзідэнта былі пашыраны. Аднак у адмене смяротнага пакарання, выбарнасці кіраўнікоў мясцовых выканкамаў, а таксама фінансаванні органаў улады адкрыта і толькі з дзяржаўнага бюджэту было адмоўлена.
Пераходны ўзрост – прэзідэнцтва без абмежаванняў
Некаторыя псіхолагі схіляюцца да думкі, што ў сучасных дзяцей, асабліва ў хлопчыкаў, пераходны ўзрост пачынаецца ў 9-14 год. Гэты час характарызуецца тым, што ў падлетка з’яўляецца жаданне супярэчыць усяму і ўсім, нават здароваму сэнсу.
На рэферэндуме 17 кастрычніка 2004 гады з канстытуцыі было выдалена абмежаванне на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў, якія можа займаць адна і тая ж асоба.
Чаго чакаць у раннім юнацтве?
Пасля пераходнага ўзросту ў чалавека настае фаза ранняга юнацтва. Яна пачынаецца з Па меркаванні аўтараў кнігі “Псіхалогія юнацтва”, перш чым патрапіць у "рай сталага быцця", юнацтва павінна дасягнуць ідэнтыфікацыя ўласнага "Я", агульнай эмацыйная сталасць, эмансіпацыі ад бацькоўскай хаты; інтэлектуальнай сталасці; вызначыцца з выбарам прафесіі; пабудовай псіхалогіі жыцця, заснаванай на паводзінах, які базуецца на сумленні і свядомасці абавязку.
Якім чынам гэта праявіцца ў змяненні і развіцці нашай Канстытуцыі, пажывём, паглядзім.
18 сакавiка 2010
Паслаць камэнтар
Каб атрымліваць інфармацыю пра новыя тэксты, што выстаўляюцца на arche.by, увядзіце свой э-адрас сюды
Каб даслаць ліст рэдактару ARCHE, упішыце тэкст і ўвядзіце свой э-адрас тутака.
Тры твары ў адным абліччы
Прэзентацыя паштовак з відамі старога Магілёва
Выстава Паўла Татарнікава “Брама мінулага”
Усе абвесткі



Камэнтары(0)