Друкаваць Камэнтары (0) RSS

Эсэiстыка




svaboda.org

svaboda.org

Афіцыйны Саюз палякаў і савецкія габрэі

Анатоль Сідарэвіч

У Беларусі, аказваецца, ёсць бізнес. І ёсць бізнесмэны. Трэба думаць, даволі буйныя, раз суправаджаюць віцэ-прэм'ера. Ротшыльды, Дзюпоны і Сорасы мясцовага разліву.

Калі ў самым разгары былі жарсці вакол Польскага дома ў Івянцы, «Звязда» расказала нам, чытачам, як хораша жывецца і працуецца суполцы афіцыйнага саюзу палякаў ў Лагішыне. Чытаючы рэпартаж, я гатовы быў парадавацца за сваіх землякоў, калі б не ведаў, што творыцца ў Івянцы ды Валожыне.

 

Тыдзень таму тая ж "Звязда" на другой старонцы сціпла, пад дробным загалоўкам надрукавала інфармацыю "Зварот 24 тыс. палякаў Беларусі да польскіх уладаў перададзены ў пасольства".

 

Ці гэта зварот такі непісьменны, ці звяздоўскі пераказ, але сябры польскай супольнасці ў Беларусі названы паланійцамі (добра, што не палінезійцамі), а палякі ў Польшчы і палякі ў Беларусі –  суайчыннікамі. Згадзіцеся, што ў Анжалікі Борыс і Леха Качынскага, хоць яны полька і паляк, розныя айчыны. Іншая справа, што яны з аднаго (польскага) роду і, значыць, rodacy, суродзічы. Але не будзем патрабаваць пісьменнасці ад дзеячоў саюзу палякаў, старшыня якога не ўмее размаўляць па-польску.

 

З пераказу гэтага звароту я даведаўся, што прэзідэнт Лех Качынскі, маршалкі Сойму і Сэнату і прэм'ер Дональд Туск вядуць у дачыненні да сваіх суродзічаў ("суайчыннікаў"!) у Беларусі дыскрымінацыйную палітыку, што яны дзеляць палякаў на сваіх" і "чужых".

 

Затое ў Беларусі палякі, як і ўсе народы, пачуваюцца паўнапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны незалежна ад нацыянальнасці і веравызнання.

Ад гэтага звароту на мяне так і павеяла духам 1960-х – 1970-х гг. Успомніліся адкрытыя лісты савецкіх габрэяў да ізраільскіх уладаў пра тое, як ім добра жываецца ў СССР і як яны пратэстуюць супраць сіянізму.

 

 

ОГЛАСИТЕ ВЕСЬ СПИСОК, ПОЖАЛУЙСТА!

 

Тыдзень таму "Народная Воля" надрукавала гутарку Марыны Коктыш з новым амбсадарам Французскай Рэспублікі ў Беларусі Мішэлем Рэнэры.

 

Інтэрв'ю як інтэрв'ю. Яно яшчэ раз пацвярджае, што Еўропа на многае гатовая была б заплюшчыць вочы, калі б статакратыя дала магчымасць укараніцца ў Беларусі французскаму. нямецкаму, польскаму і г. д. капіталу. Асаблівую маю ўвагу прыцягнулі два сказы: "Напомню, што в январе этого года Францию с официальным визитом посетил вице-премьер Владимир Семашко. Вместе с ним в нашей стране побывала и группа белорусских бизнесменов".

 

У Беларусі, аказваецца, ёсць бізнес. І ёсць бізнесмэны. Трэба думаць, даволі буйныя, раз суправаджаюць віцэ-прэм'ера. Ротшыльды, Дзюпоны і Сорасы мясцовага разліву.

 

Гэта інтрыгуе. Надта цікава, хто персанальна ўваходзіў у світу Уладзіміра Сямашкі.

 

Як казаў адзін персанаж з папулярнага савецкага фільма, огласите весь список, пожалуйста! І з указаннем фірмы ды пасады ў гэтай фірме.

 

Просьбу адрасую галоўнаму рэдактару "Народнай Волі" Іосіфу Сярэдзічу. А мо АФН ці БелаПАН маюць гэты спіс?

 

І тэхналогія збору подпісаў пад гэтым зваротам,  я ўпэўнены, была тая самая, што і сорак гадоў таму.

 

Карацей кажучы, у сучаснай Беларусі ўсё вяртаецца на старыя кругі.

 




17 сакавiка 2010




Камэнтары(0)


Паслаць камэнтар












Каб атрымліваць інфармацыю пра новыя тэксты, што выстаўляюцца на arche.by, увядзіце свой э-адрас сюды

   
Email *      
   падпісацца
спыніць падпіску
   
 

Каб даслаць ліст рэдактару ARCHE, упішыце тэкст і ўвядзіце свой э-адрас тутака.

Contact

Увядзiце код