Друкаваць Камэнтары (0) RSS

Эсэiстыка




daylife.com

daylife.com

"Мусульмане не могуць быць вышэй, чым іншыя"

Анна Навацка-Ясаксан

У 2007 швед Ларс Вілкс намаляваў карыкатуру сабакі з галавой Магамета. За гэта адзін з лідэраў Аль-Каіды прызначыў узнагароду за яго галаву - 150 тыс. даляраў. Некалькі дзён таму ірландская паліцыя затрымала сямёх радыкальных мусульманаў, якія рыхтавалі замах на шведскага графіка.


З Ларсам Вілксам на днях гутарыла журналістка польскай газеты "Rzeczpospolita".

Вам страшна?Л. Вілкс: Не. Зараз я стаю на Цэнтральным вакзале ў Стакгольме, чакаю цягнік у Гётэборг. Я ведаю, што шмат хто пазнае мяне, бо я часта выступаю ў СМІ.

Вас ахоўвае паліцыя?

Л. Вілкс: Не, але я супрацоўнічаю са службай бяспекі. Я павінен паведамляць ім пра свае планы, каб у выпадку небяспекі яны маглі накіраваць да мяне кагосьці на дапамогу. Калі я выступаю публічна, то мяне ахоўваюць. Калі я шпацырую па горадзе, то без аховы. Паліцыя патрулюю ваколіцы майго дому ў Сканіі каля трох разоў на дзень. Тады я адчуваю сябе больш бяспечна.

А дома ў Вас ёсць хоць нейкая сістэма аховы?

Л. Вілкс: Так, я сам яе паставіў. Ёсць у мяне і сякера. Праз некалькі месяцаў мне павінны паставіць сістэму бяспекі новага пакалення.

Старшыня Саюзу жанчын сацыял-дэмакратаў Налін Пекгул, мусульманка, скзала ў інтэрвію „Dagens Nyheter”, што карыкатура Магамета ў вобразе сабакі яе абражае. Яна падтрымлівае свабоду слова, але пытаецца, ці не перакрочыла сатыра мяжу разжыгання нянавісці супраць нацыянальнай ці расавай групы. Яна непакоіцца, што шум вакол карыкатур прарока заахвоціць і іншых да такіх дзеянняў. 

Л. Вілкс: Не, такога не будзе. Налін Пекгул выкарыстоўвае тэхніку мінулых гадоў. Гэта значыць, што яна не разумее мастацтва. Замест новых карыкатур у нас пачнецца дыскусія пра інтэграцыю і палітыку адносна ўцекачоў. 

Ці шкадуеце Вы, што намялявалі гэтую карыкатуру? Бо так шмат мусульман абражаныя вашай працай.

Л. Вілкс: Я не шкадую. Я разумею, што малюнак Магамета ў вобразе сабакі абражае іх рэлігійныя пачуцці, але я нічога з гэтым зрабіць не магу.

Ці можа ваша мастацтва абразіць мусульман?

Л. Вілкс: Мусульман трэба ўспрымаць гэтаксама як і іншых. Яны не могуць быць вышэй іншых людзей. І яны прызвычаяцца, што мастацтва можа абражаць. Хрысціяне, прынамсі ў Швецыі, да гэтага ўжо прывыклі. Некаторыя крытыкавалі постаць Езуса як гомасэксуала на выставе ў катэдры ва Ўпсалі. Выставу, дарэчы, падтрымаў арцыбіскуп Швецыі. Але мне цяжка ўявіць прарока Магамета-сабаку ў мячэці. Адсутнасьць талерантнасці да мастацтва ёсць і ў Польшчы. Там асуджаюць мастацтва, як напрыклад карціну Папы на якога ўпаў метэарыт. Гэта ганьба. Польшча, Грэцыя і Італія гэта краіны, якія павінны саромецца.

Дзе, такім чынам, мяжа свабоды слова і вобразу?

Л. Вілкс: Мастацтва не мае права парушаць прыватнасць чалавека. Нельга, напрыклад,  зрабіць здымак асобы, якая загарае голай, а потым гэты здымак паказаць на выставе. Калі ж гаворка ідзе пра рэлігію, то ніякай мяжы няма. Хіба што толькі мяжа добрага густу. Але гэта не датычыць маіх малюнкаў, бо яны звычайныя. Рэлігія – гэта прыватная справа кожнага чалавека. Пра яе можна дыскутаваць і нельга ўспрымаць такой дыскусіі як размову пра прыватнае жыццё. Мусульмане кажуць, што прарок – гэта чалавек з іх сям’і. Я ніколі не пагаджуся з такой ацэнкай мастацтва.

 

hurnievic.livejournal.com




15 сакавiка 2010




Камэнтары(0)


Паслаць камэнтар












Каб атрымліваць інфармацыю пра новыя тэксты, што выстаўляюцца на arche.by, увядзіце свой э-адрас сюды

   
Email *      
   падпісацца
спыніць падпіску
   
 

Каб даслаць ліст рэдактару ARCHE, упішыце тэкст і ўвядзіце свой э-адрас тутака.

Contact

Увядзiце код