Друкаваць Камэнтары (0) RSS

Эсэiстыка




Традыцыі партызанкі ў Барысаве захаваліся...

Уладзімір Някляеў

З той пары мой бацька пры слове “партызаны” бялеў і, апроч рускага мату, ніякіх іншых слоў не мог выгаварыць.

У 1944 годзе мой бацька, Пракоп Міхайлавіч Някляеў, наступаў з доблеснымі савецкімі войскамі на Мінск, вызваляючы сталіцу нашай вялікай савецкай Беларусі на той час ад нямецка-фашысцкіх захоплікаў. На той час ім трэба быо пераходзіць мост цераз Беразіну. А падбарысаўскія і барысаўскія партызаны, якія тут, відаць, займаліся абы-чым, толькі не ваявалі, раптам убачылі, што вайна канчаецца, і яны без ніякіх подзвігаў, і могуць усю іхнюю партызанку не залічыць, і спытацца пасля, а што ж вы, здраднікі радзімы, рабілі ўвесь гэты час. І яны дадумаліся да таго, што хуценька пабеглі і ўзарвалі гэты самы мост. А па ім ішлі танкі – механізаваная дывізія. І пайшлі гэтыя танкі шукаць брод. І адзін з танкаў, у якім кіроўцам (вадзіцелям) быў сябар майго бацькі – проста тады ж не былі такія танкі, як зараз, і яны не ўмелі плаваць пад вадой) і таму ён (танк) проста ўтануў і ўтапіўся гэты сябар майго бацькі. З той пары мой бацька пры слове “партызаны” бялеў і, апроч рускага мату, ніякіх іншых слоў не мог выгаварыць.

Дык вось традыцыі партызанкі ў Барысаве захаваліся да гэтай пары. Па першым разе, калі я ехаў у Барысаў, мяне на дарозе перахапілі, не пусціўшы ў школу. Па другім разе, ужо як ўжо прарваўся да Барысава праз Беразіну, дык тады яны адключылі мне цалкам сувязь з Барысаўскім гарнізонам, адключыўшы тэлефон у рэдакцыі “Барысаўскіх навінаў”, дзе я сабіраўся па гэтай самай лініі, якая была абвешчана (нумар якой быў надрукаваны ў газэце) размаўляць з людзьмі пра іхнія праблемы. З гэтага вынікае тое, што я сказаў…

 

Па-першае, што традыцыі барысаўскія жывуць і перамагаюць: ад бацькі засталося і сыну ў гэтым сэнсе. А па-другое, што тая праблема, якая абмалёўваецца ўсё больш відавочна - гэта любымі спосабамі мясцовае кіраўніцтва намагаецца зрабіць так, каб інфармацыя пра мясцовыя праблемы, пра тое, як яны тут кіруюць гэтым самым гарнізонам, у дадзеным выпадку, барысаўскім, ніяк не мела выйсця. Такія мае асноўныя ўражанні ад учорашняй слаўнай паездкі ў слаўны горад Барысаў.

 

niakliaeu.livejournal




12 сакавiка 2010




Камэнтары(0)


Паслаць камэнтар












Каб атрымліваць інфармацыю пра новыя тэксты, што выстаўляюцца на arche.by, увядзіце свой э-адрас сюды

   
Email *      
   падпісацца
спыніць падпіску
   
 

Каб даслаць ліст рэдактару ARCHE, упішыце тэкст і ўвядзіце свой э-адрас тутака.

Contact

Увядзiце код