Друкаваць Камэнтары (0) RSS

Эсэiстыка




blogspot.com

blogspot.com

Справа Філістовіча

блогер kasiner

Сам Філістовіч не прэтэндаваў на тое, каб стаць сімвалам паваеннага антыбальшавісцкага супраціву.

Можна ўжо прызвычаіцца да чарговага з’яўлення новай версіі жыццяпісу Янкі Філістовіча. Звяртанне да постаці маладога ўдзельніка антысавецкага беларускага супраціву адбываецца рэгулярна. Кожная веха змен у краіне адзначаная дыскусіямі, ўзнятымі вакол яго. З нядоўгага і фрагментарна вядомага жыцця з пачатку савецкае гэб’ё зляпіла асобу заблуднага юнака-здрадніка, а пасля ў дзевяностыя нацыянальным Адраджэннем яго вобраз быў рамантызаваны. Зараз афіцыёз пераўтварыў яго ў ахвяру абставін, якая зрабіла “няправільны” выбар. Біяграфія Філістовіча нагадвае нейкі калаж з адвольна размалёванымі малюнкамі-эпізодамі, якія афарбоўваюць у таны абраныя па ўласнаму густу. Тут падрэтушаваць, тут згусціць фарбы, а тут дазволіць палёт фантазіі. Праз лёс Філістовіча спрабуюць праецыяваць погляд на ўвесь антысавецкі, беларускі нацыянальны рух супраціву, дзеля гэтага ён і быў у свой час абраны. Але ёсць звязаныя з ім моманты, якія не ўпісваюцца ні ў адну згаданую схему, а цалкам належаць нацыяналістычнасці.


Па волі катаў Янка застаўся ў памяці сукрэвічаў. Сведчанне аб яго нацыянальнай чыннасці не было пахавана ў архівах КДБ як звесткі аб іншых беларускіх дыверсантах, скінутых амерыканцамі на пачатку пяцідзесятых у БССР. Таму спробы неяк прынізіць асобу Янкі маюць адваротны вынік, выклікае інтарэс да праблемы цалкам і патрэбнасць больш дасканалага асвятлення. Сучасныя спадкаемцы камуністычных спецслужбаў спрабуюць гуляцца з яго постаццю. Выцаджанай з засакрэчаных архіваў па кроплях інфармацыяй спрабуецца давесці верагоднасць яго злачыннасці, хоць ніякіх прамых доказаў дагэтуль няма, няздатнасць яго ваяцкіх якасцей, хоць рэмба з Філістовіча ніхто не рыхтаваў ён адказна выканаў заданні даручаныя яму, выкарыстоўвая тыя сціплыя навыкі засвоеныя у трэніравальных лагерах амерыканцаў, а несапраўдную нацыяналістычнасць выводзяць з сумненняў, нібыта выказаных перад смяротным пакараннем, якія ніякім чынам не перакрэслілі яго прыжыццёвую годную чыннасць патрыёта.


Група Філістовіча. Ільянскі р-н 1952 г.

Група Філістовіча. Ільянскі р-н 1952 г.




Сам Філістовіч не прэтэндаваў на тое, каб стаць сімвалам паваеннага антыбальшавісцкага супраціву. Гэта быў выбар гэбістаў пераўтварыць яго казус ў паказальнік безпаспяховасці беларускага нацыяналізма.

 

Атрымалася наадварот. У паразе расчынілася крыніца для барацьбы за нацыянальныя памкненні зусім іншага кшталту чым дагэтуль. Змаганне ў бязвыйсцевай сітуацыі беларускіх дыверсантаў працягвалася нягледзячы на адсутнасць арганізаванасці і масавасці, выключна на асабістых якасцях характара. Калі канчаткова была пастаўлена кропка на дзейсным дзяржаўніцкім руху, нацыяналістычная чыннасць працягнулася ў сілу крайняй самааддачы, выйдучы за рамкі праграмных патрабаванняў. З сродка дасягнення Нацыянальнай дзяржаўнасці нацыяналізм здолеў набыць і надаць Ідэі Нацыі вымярэнне прынцыпа жыцця. Таму для нацыі Янка Філістовіч застанецца адданым нацыяналістам, які свае словы любові да Радзімы ўвасобіў коштам свайго жыцця.



kasiner.livejournal.com




12 сакавiка 2010




Камэнтары(0)


Паслаць камэнтар












Каб атрымліваць інфармацыю пра новыя тэксты, што выстаўляюцца на arche.by, увядзіце свой э-адрас сюды

   
Email *      
   падпісацца
спыніць падпіску
   
 

Каб даслаць ліст рэдактару ARCHE, упішыце тэкст і ўвядзіце свой э-адрас тутака.

Contact

Увядзiце код