Друкаваць Камэнтары (0) RSS

Эсэiстыка




newsby.org

newsby.org

Іх трэба адпраўляць на пенсію парамі

Ігар Драко

Ну, і канечне, Зімоўскі разам з БТ. А да пары: Класкоўкі і Карбалевіч разам з Белсатам і сайтам Хартыя’97.

Іх – гэта тых, хто прадстаўляе і абслугоўвае сучасную ўладу ў Беларусі, і тых, хто ў складзе пэўных партый і аб’яднанняў заяўляе аб сваёй апазіцыйнасці ўладзе. Акрамя гэтага, на палітычны сметнік давядзецца выкінуць лозунгі, платформы, перакананні, а разам з імі і цяперашнія СМІ, праз якія ўся гэта псеўдапалітычная мітусня даходзіла да беларускай публікі. Калі не зважаць на кан’юнктуру ўнутрыбеларускага гістарычнага моманту (то бок выбары прэзыдэнта), дык гэты крок неабходны для дэбюракратызацыі Беларусі і стварэння ўмоў для ўдзелу ў палітычным жыцці як мага большай колькасці грамадзян, ажыццяўленню чаго замінала і працягвае замінаць “вертыкаль” і што ніколі не будзе клопатам лідэраў сучаснай апазіцыі (і асабліва ў выпадку іх прыходу да ўлады).

 

Наконт стратэгіі “вертыкальшчыкаў” любыя тлумачэнні залішнія, а вось што тычыцца іх апанентаў, то тут стратэгія вынікае з падыходаў спонсараў і настаўнікаў з Еўрасаюзу: дэмакратыя толькі тады дэмакратыя, калі МЫ, седзячы ў Бруселі і Страсбургу, выдумляем такія законы, якія дазваляюць нам заўсёды сядзець там, а грамадзянам – рабіць выгляд, што яны нешта вырашаюць падчас выбараў дэпутаў і прэзідэнтаў. Але ж калі ўсё-ткі трымаць у памяці, што хутка адбудуцца чарговыя прэзідэнцкія выбары, то трэба не пусціць Лукашэнку на чацвёрты тэрмін, выбраўшы кагосьці з апазіцыі, а пасля ў час правядзення выбараў у Нацыянальны сход у 2012 годзе, карыстаючыся свабодай слова і правам на негвалтоўныя вулічныя акцыі, зрабіць дэпутатамі новых людзей, якія не паспелі намуляць вочы ні ў “СБ”, ні ў “Народнай волі” з “Нашай нівай”. Не здолеем зрабіць так з першай спробы, будзем спрабаваць яшчэ і яшчэ. Але тактыка павінна быць менавіта такой, таму што сучасны апазіцыйны істэблішмент ёсць адлюстраваннем уладнага аўтарытарызму. Ні расійскі капітал, што калісьці адкрыта падтрымліваў Лукашэнку, ні еўрапейскі не зацікаўленыя ў тым, каб Беларусь забаўлялася вольнасцямі накшталт Магдэбургскага права ці Саветаў, таму што сапраўдная палітыка ўвогуле перашакаджае капіталу, які ўхваляе сутаргавыя рухі спажыўцоў і люта ненавідзіць мэтанакіраваныя дзеянні грамадзян як палітычных актараў (ад англійскага act”, дзейнічаць).

 

Ну, а зараз некалькі пар, што, на маю думку, выпрацавалі свой рэсурс і мусяць саступіць месца новым сілам (праўда, калі такія сілы ёсць на нашай гаротнай зямлі J).

 

Лукашэнка – Мілінкевіч

 

Пяткевіч – Саннікаў

 

Макей – Калякін

 

Мартынаў – Лябедзька

 

Пракаповіч – Багданкевіч

 

Намеснік міністра эканомікі Тур і ўвесь эканамічны блок беларускага кіраўніцтва – Аўтары “Антыкрызіснай платформы АДС”

 

“Галоўны прафсаюзнік” Козік – Ярашук і Бухвостаў

 

Увогуле “вертыкаль” – БНБ, АДС і іншыя карлікавыя апазіцыйныя арганізацыі

 

BISS (Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў) – Усялякія інфармацыйна-аналітычныя і сацыялагічныя службы і акадэмічныя ўстановы, што абслугоўваюць сучасную ўладу

 

Часопіс “Беларуска думка” – часопіс “Arche”

 

БРСМ – Так званы “трэці сектар” (дакладней, не сам “трэці сектар” і не людзі, якія ў ім занятыя, а тая дзейнасць, што яны выконваюць дзякуючы еўрапейскім грантам; напрыклад, Уладзімір Мацкевіч (АГТ ЦСІ) прапаноўвае такі шлях выхаду Беларусі з “грамадскага крызісу”: дэсаветызацыя – беларусізацыя – еўрапеізацыя. Не будзем спрачацца наконт першых двух крокаў, але што азначае трэці? Чым ён такі прывабны, калі пакінуць у баку разважанні пра “правы чалавека”? Той жа, што і ў Беларусі, дыктатурай вярхоўнай улады? Адбіткамі пальцаў для атрымання візы? Фарсам выбараў? Засіллем бюракратыі? Пытанняў вельмі шмат, і менавіта таму нам неабходны такі “трэці сектар”, які створыцца праз інцыятывы грамадзян, а не праз шчодрасць еўрапейскіх фундатараў, якія маюць пэўны разлік, прапаноўваючы сваю “дапамогу”.)

 

Ну, і канечне, Зімоўскі разам з БТ. А да пары: Класкоўкі і Карбалевіч разам з Белсатам і сайтам Хартыя’97.

 

А ўсе папяровыя СМІ, і дзяржаўныя, і тыя, якія чамусьці называюць незалежнымі, проста скінуць у адну кучу і падпаліць. І толькі пасля таго, як яны ператворацца ў попел, закрычаць: “Дайце новых газет!” Цікава, колькі тады па краіне знойдзецца журналістаў і аналітыкаў, якія насамрэч змогуць сабраць шырокае кола чытачоў. А то добра ім цяпер жывецца: адных не чытаюць, але яны ўсё роўна атрымліваюць грошы, таму што пішуць пра ўладу тое, што трэба, а другіх часта чытаюць толькі таму, што яны друкуюцца ў недзяржаўных выданнях.

 

Вядома, гэты спіс “салодкіх парачак” можна падоўжыць, можна змяніць, а можна ўвогуле не прымаць яго да ўвагі. Але, здаецца, без выпрацоўкі новай стратэгіі процістаяння ўладзе мы будзем асуджаныя жыць у статычным грамадстве па-за межамі гісторыі. Што тут кепскага? Запытайцеся пра гэта ў тых еўрапейцаў, якія яшчэ памятаюць, чым Еўропа адрозніваецца ад Еўрасаюза, трымаюцца гэтай памяці і гартуюць сілы для барацьбы з бюракратыяй і яе сябрамі, што любяць ладкаваць розныя “міжсабойчыкі”, называючы іх эканамічнымі форумамі.

 

antiluka.livejournal.com




11 сакавiка 2010




Камэнтары(0)


Паслаць камэнтар












Каб атрымліваць інфармацыю пра новыя тэксты, што выстаўляюцца на arche.by, увядзіце свой э-адрас сюды

   
Email *      
   падпісацца
спыніць падпіску
   
 

Каб даслаць ліст рэдактару ARCHE, упішыце тэкст і ўвядзіце свой э-адрас тутака.

Contact

Увядзiце код