Друкаваць Камэнтары (1) Пераслаць на э-адрас RSS
Эсэiстыка
kamunikat.org
Нацыяналізм
З уводзін да маёй кнігі "Игде зродилися и ускормлены суть по Бозе".
Напісаць сапраўдную кнігу пра беларускі нацыяналізм можа толькі беларускі нацыяналіст. І таму ні польскі даследнік Радзік, ні нямецкі Зам у поўнай ступені не змогуць адлюстраваць існасці праблемы, хоць бы таму ўжо, што ім ніколі напоўніцу не зразумець існасці беларускай душы. Для гэтага трэба нарадзіцца беларусам. І таму крыўдна ў досыць небагатым полі твораў беларускай нацыянальнай тэматыкі бачыць у якасці базавых тэксты, напісаныя не ў Беларусі і не беларусамі.
У кожнай сучаснай дзяржаве кожны нармальны грамадзянін ад пачатку нацыяналіст. Быць нацыяналістам – гэта нармальны стан чалавека. Чалавека без свайго нацыянальнага пачатку на Зямлі проста не існуе. Кожны нараджаецца альбо эстонцам, альбо рускім, альбо кітайцам... Я нарадзіўся беларусам. І змяніць гэтага я не дам рады. Але калі гэта так, калі Госпад даў мне жыццё ў гэтай нацыі, то значыць так трэба, і ў гэтым маім нацыянальным існаванні і ёсць Найвышні сэнс. І калі я уразумеў свой кон і магу нешта зрабіць для свае нацыі, то я мушу ісці гэтым нялёгкім шляхам. А быць беларусам даўнімае існаванне беларускамоўным асяродку, веданне гісторыі свайго народу, традыцыяў, багатай народнай спадчыны.
Беларускасць – аблічча беларуса. Дыскурс беларускасці – наяўнасць беларускай мовы, нацыянальная сведамасць і любасць да Бацькаўшчыны. Але калі беларускасці няма, калі яе заступае “рюскасць” і мат – а гэта нармальны стан сучаснага беларускага грамадства – то ўсякі вынятак з гэтай “нармальнасці”, тыя адзінкавыя носьбіты беларускасці набываюць асаблівы статус. Для такіх людзей беларускасць становіцца прафесіяй. Прафесія – “беларус” – парадаксальнае спалучэнне слоў. Але гэтая прафесія ў наш час пільна патрэбная. Толькі прафесіяналы беларускасці могуць адбараніць, адбудаваць і завяршыць так зацягнутае канструяванне беларускае нацыі.
10 сакавiка 2010
Паслаць камэнтар
Каб атрымліваць інфармацыю пра новыя тэксты, што выстаўляюцца на arche.by, увядзіце свой э-адрас сюды
Каб даслаць ліст рэдактару ARCHE, упішыце тэкст і ўвядзіце свой э-адрас тутака.
Тры твары ў адным абліччы
Прэзентацыя паштовак з відамі старога Магілёва
Выстава Паўла Татарнікава “Брама мінулага”
Усе абвесткі



Камэнтары(1)
lynglimt:
19 сакавiка 2010
Дзе ўжо тут да нацыяналізму - тут хоць бы захаваць чалавечае аблічча.