Друкаваць Камэнтары (0) RSS

Эсэiстыка




choo-joy1.livejournal.com

choo-joy1.livejournal.com

"Rammstein". Перамога тэхнікі

блогер choo_joy1

Свет быў нагэтулькі дзіўны, што мужчыны сярэдніх гадоў з МНС, якія інспектавалі канцэрт на прадмет пажарнай бяспекі, не вытрымалі і сталі фоткаць адзін аднаго за ўдарнай устаноўкай.

Уся беларуская благасфера (у тандэме з сацыяльнымі сеткамі) спявае хвалебныя оды арыйцам з Rammstein. «Выдатна!». «Эпічна!». «Мой лепшы дзень у гэтым годзе!». І, нарэшце: «самая значная падзея ў музычным жыцці краіны!» - Рэдка сустрэнеш такую адзінадушнасць сярод наведвальнікаў музычных мерапрыемстваў.


Бясспрэчна, музыкі "Rammstein" здзівілі і парадавалі. Толькі вось, для аднаўлення класавай справядлівасці, трэба сказаць, што Rammstein - гэта не шэсць музыкаў на сцэне, а ўсе 350 (140 немцаў, і каля 250 нашых доблесных суайчыннікаў), якія наладжвалі святло і гук, пераносілі і перавозілі ўсё абсталяванне і, галоўнае, каардынавалі усё гэтае Вавілонскае стаўпатварэнне.


Я быў ва ўдарном атрадзе ("валанцёр", за халяўны квіток), які з 6 раніцы будаваў горад пад назвай «сцэна гурта Раммштайн». Не ведаю, як астатніх гледачоў, а мяне асабіста ўразіў маштаб і размах немцаў. Для маёй свядомасці галоўным ударам па «хрупкому сосуду белорусской государственности» было разуменне тэхнічнай і кіраўнічай перавагі краіны, «прайграўшай ў Вялікай вайне». Мы разгрузілі 16 грузавікоў з абсталяваннем, якога, як кажуць, было тон 200-250, прычым усё зрабілі дакладна, хутка і без усялякаг прамаруджвання. Нямецкая якасць, нямецкая дакладнасць. Некаторыя стэрэатыпы існуюць, таму што працуюць. Кожны мэнэджэр і працоўны заняты сваёй (няхай і невялікай) справай. Ніхто не спяшаецца, не крычыць, калі нешта не так робіш - паказваюць, як трэба. Вельмі сумна было бачыць сярод гэтага еўрапейскага раю нашых братоў-кіраўнікоў, якія не маглі справіцца з размяшчэннем загароджаў і палівалі сябе і ўсіх навакольных матом. Што было б, калі б яны кіравалі піратэхнікай або вогненным шоу? Усё скончылася б трагічна. А так усё проста сумна. Калі ты нешта зрабіў не так, немцы проста яшчэ раз тлумачылі, як трэба, нашы ж раўлі і ўпадалі ў гістэрыю, хоць як трэба самі не ўяўлялі. Калі усё ідзе нармальна, нямецкія рабочыя казалі нешта кшталту «good work» і ляскалі па плячы, можа, і не шчыра, але прыемна. Браты-беларусы - проста задзіраюць галаву ўгару, не прынята ў нас хваліць рабоў (рабочых?). Эххх.


Калі мы збудавалі сцэну, падобную на абсаджаныя мудрагелістымі пражэктарамі і калонкамі карабель з Матрыцы або закінуты цэментны завод, я, прызнацца, афігеў. Гэта вам не балонікі і кардонкі на сцены вешаць. Яны проста свой свет там стварылі і не толькі стыльны, але і вельмі функцыянальны. Свет быў нагэтулькі дзіўны, што мужчыны сярэдніх гадоў з МНС, якія інспектавалі канцэрт на прадмет пажарнай бяспекі, не вытрымалі і сталі фоткаць адзін аднаго за ўдарнай устаноўкай.


Было шмат размоў пра амаральнасьць гурта і прапаганду імі ўсялякіх жахаў і непрыстойнасьці нашага свету. Мне асабіста яны нагадалі цыркачоў, толькі замест барады ў іх гітары. Ўсё іх шоў  - суцэльная бутафорыя і сцёб, проста выглядае захапляльна і прыгожа. Ніякай асаблівай імправізацыі ў іх няма, што не дзіўна, бо калі адыйсці на метр ад таго месца, дзе ты павінен стаяць, можна згарэць. Калі глядзіш на іх фаершоў і чуеш грукат піратэхнікі, узнікае пытанне: на што трацяць грошы і жыццё Кіркоравы і Хлястовы? Усе яны павінны адыйсці ў нябыт гісторыі са сваімі ўбогімі «шоў» і прэтэнзіямі на забаўляльнасць. Хай нас яшчэ раз пазабаўляе каманда ўзроўню "Rammstein". Я асабіста згодны пачакаць.

 

Паводле choo-joy1.livejournal.com




9 сакавiка 2010




Камэнтары(0)


Паслаць камэнтар












Каб атрымліваць інфармацыю пра новыя тэксты, што выстаўляюцца на arche.by, увядзіце свой э-адрас сюды

   
Email *      
   падпісацца
спыніць падпіску
   
 

Каб даслаць ліст рэдактару ARCHE, упішыце тэкст і ўвядзіце свой э-адрас тутака.

Contact

Увядзiце код