Апублікавана ў Arche (http://www.arche.by)
Мой таварыш Алесь у Залессі. 1985 год.
У Лася я веру, таму мне без розніцы з якой формай навакольнага ідыятызму ён вядзе барацьбу…
Ёсць моманты, калі трэба сказаць “за” або “супраць”, устрымацца нельга, а ёсць сітуацыі, калі неабходна казаць “за”. Мой таварыш – Алесь Лось – спрачаецца з… Мне без розніцы з кім спрачаецца Алесь Лось, бо я кажу “за” Алеся. Калі пачынаецца вайна, калі на тваю бацькаўшчыну, на тваю культуру, на тваю мову, на тваіх блізкіх і родных нападаюць, тады нельга ўстрымлівацца, нельга вагацца, нельга бяздзейнічаць і паглыбляцца ў сумневы. У мяне не так і шмат паплечнікаў, у якіх я веру. У Лася я веру, таму мне без розніцы з якой формай навакольнага ідыятызму ён вядзе барацьбу…
Днямі, я сустрэў на праспекце Незалежнасці Алену, сястру Алеся Лася, яна сказала, што Алеся зневажаюць і крыўдзяць, што трэба стаць на яго бок. Таму я і кажу: “Алесь, я з табой! Калі што якое, ты можаш на мяне разлічваць цалкам!”