Друкаваць Камэнтары (0) RSS

Манiторынг




global-lab.org

global-lab.org

Акцыі салідарнасці з Тыбетам у Вільні

10 сакавіка ў Вільні адбудзецца некалькі чарговых акцый салідарнасці з Тыбетам. Заклікаю ўсіх, хто можа прыйсці, далучыцца!

1. 10 сакавіка а 12:00 ля амбасады Кітайскай рэспублікі (стары горад, Algirdo gatve, 36) будзе зладжаны пікет у падтрымку барацьбітоў за вольны Тыбет. калі ласка, падыходзьце, хто можа - са сцягамі (беларускімі і тыбецкімі), плакатамі на адпаведную тэматыку. мяркую, акцыя будзе цягнуцца каля 2-3 гадзін.

 

(фота ля амбасады Кітаю з мінулагодняй акцыі)

(фота ля амбасады Кітаю з мінулагодняй акцыі)

 

2. а 17:00 на Ратушнай плошчы будзе разгорнуты вялікі сцяг Тыбету.

3. У 17:30 ва Ўжупісе ў так званым "Тыбецкім скверыку" (трэба перайсці па мосціку ля касцёла рэчку, адразу яго і ўбачыце) будуць усталяваныя гірлянды са сцяжкоў, прагучаць традыцыйныя спевы і г.д. калі нехта не ведае, не так даўно група літоўскіх актывістаў (http://freetibet.lt/) ініцыявала кампанію па наданні дадзенаму скверыку афіцыйнай назвы Тыбецкага. там урачыста была ўсталявана скульптура з ільда, якая сімвалізуе будысцкія каштоўнасці, былі развешаныя сцяжкі. вось так усё выглядала прыгожа:

 

 

Аднак каля тыдню назад недаразвітыя асобы (як мяркуецца, па загаду кітайскага ўраду) развалілі там усё, паламалі, парвалі. вось тут можна паглядзець, як гэты акт вандалізма выглядаў (тэкст па-літоўску) - http://www.balsas.lt/naujiena/377785/nepasitenkinimas-tibeto-skveru-pratruko-agresija-foto , http://www.diena.lt/naujienos/miestas/nuniokotas-busimasis-tibeto-skveras-vilniuje-266197

Калі нехта мае мала часу, то я асабіста заклікаю прыйсці менавіта на пікет каля амбасады Кітаю. супрацоўнікі амбасады НАДЗВЫЧАЙ злуюцца і нервуюцца, калі гадзінамі ў іх вокны па-ангельску, па-літоўску, па-тыбецку крычаць "Free Tibet!", "Свабодны Тыбет!", "Кітай - ідзі дамоў!", "Яны забойцы, яны мяснікі", "Свабода Тыбету - гэта і наша свабода", "Жыве Далай Лама". а яшчэ ж і мегафоны маюцца!


______________________________

 

даведка: 10 сакавіка 1959 года адбылося тыбецкае паўстанне супраць кітайскай акупацыі ў рэгіёне. паўстанне, у якім прынялі ўдзел тысячы мірных жыхароў, было вельмі жорстка падаўлена кітайскімі вайскоўцамі. духоўны лідэр Тыбету Далай-лама і многія актывісты руху за незалежнасць былі вымушаны эміграваць. на сёння асноўная мэта барацьбітоў за незалежнасць Тыбету - гэта дамагчыся надання краю статуса рэальнай аўтаноміі ад Кітайскай рэспублікі.

 

zmagarka.livejournal.com




9 сакавiка 2010




Камэнтары(0)


Паслаць камэнтар












Каб атрымліваць інфармацыю пра новыя тэксты, што выстаўляюцца на arche.by, увядзіце свой э-адрас сюды

   
Email *      
   падпісацца
спыніць падпіску
   
 

Каб даслаць ліст рэдактару ARCHE, упішыце тэкст і ўвядзіце свой э-адрас тутака.

Contact

Увядзiце код