Друкаваць Камэнтары (0) RSS

Лiтаратура




rammrneim1.ru

rammrneim1.ru

"Не дамо таптаць растаптаную Бацькаўшчыну!"

Зьміцер Падбярэскі

“По убеждению членов совета, творчество группы "Rammstein" является неприкрытой пропагандой гомосексуализма, мазохизма и других извращений, жестокости, насилия и непристойной брани. На концертах группы зачастую вживую демонстрируются акты совокупления между мужчинами, семяизвержение и подражание нацистам».

ЗАМЫЛЕНЫ СЭРЫЯЛ


«Ну й сямейка!»


(2 сэзон)

 

Дзейныя асобы:


Антон Цыцкевіч — дзед, сівы камуніст зь неверагодым стажам


Фёкла Цыцкевіч — бабка, майстар праклёнаў, жыве на кухні


Эдгар Цыцкевіч — бацька, адказны чыноўнік


Гэнавэфа Цыцкевіч — маці, індывідуальны прадпрымальнік


Кацярына Цыцкевіч — дачка, сябра БРСМ, гадалка на картах Таро


Вася Цыцкевіч — сын, студэнт, сябра «Маладога фронту», хакер


Суседзі па пад’езду



“НЕ ДАМО ТАПТАЦЬ РАСТАПТАНУЮ БАЦЬКАЎШЧЫНУ!”



Дзед: Не, вы падумайце: без аб’яўленьня вайны немцы гатовыя захапіць нашую гордасьць — каток!


Маці: Якія немцы ў 2010 годзе? Што ты вярзеш?!


Дзед: Мы параіліся з ветэранамі і накаталі ліст куды трэба. Каб гэтых... як іх... ну, немцаў у Менск не прапусьціць!


Дачка: Дзеда, ты што, на лініі Сталіна з “франтавымі” грамамі перабраў?


Дзед: Мы вырашылі: ляжам касьцьмі перад “Мінск-арэна”, але акупантаў туды ня пусьцім. Будзем біцца за маральнасьць нацыі да апошняе кроплі сваёй палымянай крыві!


Сын: А, вы гэта пра канцэрт “Рамштайну”! А ў мяне білецік даўно маецца.


Бацька: Зра як бы радуешся. Ужо маецца рашэньне: замест немцаў будзе сьпяваць наш. Як яго... Саладуха!


Дзед: Чаргінец — ён маладзец! Я б яму з задавальненьнем шашку паціснуў.


Бабка (з кухні): Слова партыі не забудзецца, што скажа, тое і збудзецца.


Сын: Які Саладуха?! Ён жа адкрыта прапагандуе амаральнасьць пазасямейных зносінаў!


Дачка: Гэта дзе ж і калі?


Сын: А ў песьні, назва якой сама за сябе кажа: “Здравствуй, чужая милая...” Гэта каб гэтак адкрыта чужых жонак “здымаць” на вуліцы! Чамусьці яму канцэртаў не забараняюць...


Маці: Я ўсё ж не разумею, што здарылася?


Дзед: Радзіва трэба слухаць! Калі па радзіву сказалі, значыць — праўда!


Радыёкропка: “По убеждению членов совета, творчество группы является неприкрытой пропагандой гомосексуализма, мазохизма и других извращений, жестокости, насилия и непристойной брани. На концертах группы зачастую вживую демонстрируются акты совокупления между мужчинами, семяизвержение и подражание нацистам».


Маці: А што такое “подражание нацистам”?


Дзед: Гэта... Гэта калі яны паводзяць сябе як нацысты!


Маці: На маю думку, каб гэтак насамрэч было, “Рамштайн” яшчэ ў Германіі забаранілі б...


Бацька: Мы ў гэтых атнашэніях куды часьцей за немцаў як бы разумнейшыя.


Сын: Не, ну вы з глузду з’ехалі! А што, у кнігах таго ж Чаргінца пра вайну няма прапаганды гвалту, мала забойстваў, крыві? Чаму б ягоныя кнігі не забараніць?!


Дзед: У ягоных кнігах льецца правільная кроў, кроў нашых ворагаў. А забойствы — гэта ўслаўленьне подзьвігу нашага народу!


Дачка: Мы ў БРСМ вырашылі паставіць пікеты каля “Мінск-арэны”, і калі нехта з сябраў саюзу будзе заўважаны з білетамі ў руках, таго імгненна звольнім са сваіх шэрагаў.


Сын: А я выйшаў бы з прапановай на той Грамадзкі савет па маральнасьці праглядаць папярэдне кожны канцэрт гастралёраў. Расейскіх — у першую чаргу.


Дзед: Расея — наш партнёр, надзейны. Яе сьпевакоў правяраць ня трэба.


Сын: А калі яны лухту са сцэны нясуць? Калі прапагандуюць антымастацтва, слоўныя ваніты, калі амаль голыя скачуць? Гэта папраўдзе можа згвалціць мой няўстойлівы юнацкі арганізм.


Дзед: Але ж семявывяржэньне яны не дэманструюць?


Сын: Не, таму што ўсе яны — пасіўныя.


Бацька: Хваціт тут спрэчак. У нас не адны дурні як бы кіруюць краінай!


Сын: А хто, як ня дурні, за савецкім часам сьпісы забароненых складаў?


Дачка: Не было ніякіх забаронаў! Гэта ўсё выдумкі Пазьняка.


Сын: Не было?! А ты зірні, што ў Сеціве выкладзена, вось. Дона Самэр — эратызм, Хуліо Іглесіяс — нэафашызм, “Даніч Мод” (гэта так яны “Дэпеш Мод” абазвалі) — панк, гвалт, “Блэк Сабат” — рэлігійнае цемрашальства, гвалт, “Скорпіонс” — гвалт, “АС/ДС” — нэафашызм, гвалт... Ну і гэтак далей. Не кажу, як тады характарызавалі таго ж Грабеншчыкава ці “Машину времени”.


Бацька: Ну, гэта цяпер як бы... гістарычны анэкдот.


Сын: А чым тады ён адрозьніваецца ад анэкдоту сучаснага? Тым, што “рэлігійныя цемрашалы”, што цяпер засядаюць у савеце па маральнасьці, вырашаюць за іншых, што ім можна слухаць, а што — не?


Дачка: Твой Зянон таксама рок называў д’ябальскай музыкай і распустай.


Сын: Ён бы зьмяніў меркаваньне, каб “The Toobes” паслухаў.


Маці: Гэта тых, якія размаўляць ня ўмеюць, а толькі сьпяваюць?


Сын: Але як сьпяваюць!


Дзед: На якой мове? Нямецкай?! Трэба Чаргінцу пазваніць...


Сын: Ведаеце што, даражэнькія... Ня ўпэўнены, ці застанецца Чаргінец у гісторыі як пісьменьнік, але як паліцэйскі, які забараняў канцэрты, — дакладна! Адно незразумела: чаму канцэртаў Боры Майсеева ён раней не забараняў? Няўжо ў іх любоў?

 

padbiarez.livejournal.com




23 лютага 2010




Камэнтары(0)


Паслаць камэнтар












Каб атрымліваць інфармацыю пра новыя тэксты, што выстаўляюцца на arche.by, увядзіце свой э-адрас сюды

   
Email *      
   падпісацца
спыніць падпіску
   
 

Каб даслаць ліст рэдактару ARCHE, упішыце тэкст і ўвядзіце свой э-адрас тутака.

Contact

Увядзiце код