Апублікавана ў Arche (http://www.arche.by)

Арцемій Троіцкі. Асабісты топ-10 беларускіх альбомаў за 2009 год


25.02.2010 г.

novaya.com.ua

novaya.com.ua

Нядрэнных плытак даволі шмат. З 60 альбомаў штук 15 мне спадабаліся, зацікавілі. Першыя два я б з задавальненнем выпусціў на сваім лэйбле ў Маскве.

У цэлым беларуская сцэна падобная на расейскую. Я бачу прыкладна адны і тыя ж стылістычныя прапорцыі і тэндэнцыі. Галоўнае адрозненне - у вас няма электронных / клубных рэлізаў з аднаго боку і шансона / блатняка з другога. То бок беларуская музыка імкнецца да цэнтрызму.

 

Нядрэнных плытак даволі шмат. З 60 альбомаў штук 15 мне спадабаліся, зацікавілі. Гэта вельмі добры вынік - практычна кожны чацвёрты прыглянуўся. Першыя два я б з задавальненнем выпусціў на сваім лэйбле ў Маскве.

 

1. "Красные Звёзды" "Играй в того, кто играет в тебя".

 

punk.org.ua/

punk.org.ua/

 

З беларускага панка мне ўспамінаецца "Нейра Дзюбель", але гэта было ўжо даўно. Дыск "Красных Звёзд" мне вельмі спадабаўся. У прынцыпе, гэта даволі нечакана, паколькі панк ў цэлым я люблю яшчэ з 70-х, але ў музычным дачыненні ён мяне ніколі не ўражваў. Проста ўсе панк-гурты гралі тупую, хоць і энергетычна насычаную музыку. А тут усё вельмі прыгожа. Прычым я б ні за што не падумаў/, што гэта нейкі гурт з такой гісторыяй. Хутчэй, падобна на які-небудзь маладых хлопцаў-авангардыстаў, якія не "граюць панк", а "гуляюць У панк", маючы за плячыма сур'ёзны музычны багаж зусім іншага роду.

 

Раз ужо яны сябры Летава і фанаты "Placebo", скажу так - альбом "Красных Звёзд" мне спадабаўся больш, чым любы альбом "Гражданской Обороны" ці любы альбом ансамбля Браена Молко, які ўвогуле апошнім часам неяк змізарнеў.

 

У цэлым, выдатная пласцінка. Больш за ўсё спадабалася песня "Сафары", якую я ўжо даў паслухаць сваёй жонцы.

 

2. Port Mone "Dip".

 

myspace.com

myspace.com

 

Гэта такі змрочна-мінорны замес з пост-року і фольку. Вельмі мілая акардэонная музыка. Аўтарская і кампазітарская думка гэтага калектыву ўяўляецца мне ў вышэйшай ступені якаснай у адрозненне ад вялікай колькасці сучаснай акардэоннай імправізацыйнай музыкі (улучна з джазам і авангардам), дзе інструменталіст напышліва і безадказна выдзімае з мяхоў свае рулады. У меладычным дачыненні самая цікавая кружэлка з усяго праслуханага матэрыялу.

 

3. Zatoczka "Zatoczka".

 

belmusic.org

belmusic.org

 

Узнікаюць імгненныя і моцныя асацыяцыі з групай"Ляпіс Трубецкой", асабліва ў ранне-моладзевай інкарнацыі. Паколькі мне заўсёды падабаліся "Ляпісы", то і "Zatoczka" мне падабаецца. Пры гэтым радуе, што гурт спрабуе нейкім чынам адыходзіць ад стандартнага ска-панк саўнду. То электраарганы, то яшчэ якіясці аранжыровачныя нюансы. Гурт не ўкладваецца цалкам у пракрустава ложа дадзенага стылю, і гэта мне сімпатычна.

 

4. Носорогов"Добрый Плохой Злой".

 

Экстрэмальная бардаўская песня або альтэрнатыўны шансон. Асацыяцыі ад Сяргея Шнурава ў добрым нападпітку да цвярозага Тома Уэйтса. Вясёлыя песні, абаяльны голас. Смешны кавер на "Апошні герой". Папулярная бардачная плытка, якая змяшчае некаторую колькасць мудрых пасланняў.

 

5. Ляпіс Трубецкой "Культпросвет"

 

livesound.by

livesound.by

 

Гэтую працу ведаю вельмі добра, ды і ў жывую чуў. Альбом для мяне звыклы, я б, можа, яго наогул прыбраў са спісу. Таму што "Ляпіс Трубецкой" - гэта набытак нашага сьвятога руска-беларускага саюза, а не толькі Беларусі. Але, тым не менш, пакідаю, таму што без іх ніяк.

 

Я пісаў некалькі рэцэнзій ў СМІ на гэты дыск, таму дадаць асабліва няма чаго. Заўважу толькі, што эвалюцыя ансамбля Сяргея Міхалка мяне радуе, калі гаварыць аб змястоўнай частцы іх песень, і крыху насцярожвае, калі казаць пра музыку. Кантэнт эвалюцыянуе, а музыка стаіць на месцы. Было б лагічна, калі б правая і левая нага  арганізма "Ляпіса Трубяцкога" пачала рухацца сінхронна.

 

6. Gussi "Seven"

 

Гэта нешта накшталт беларускага варыянту нашай "Касты"; ці "Ноггано". Такі суровы сацыяльны нізавы рэалістычны рэп. Мне падабаецца гэты стыль, таму што я даведваюся з гэтых песень шмат новага пра жыццё нашай моладзі. Пазнавальна і цалкам разумна па гучанні.

 

7. Городская тоска "Там, где нас нет"

 

 

Вельмі своеасаблівая група. Не ведаю дакладнага аналага ў Расеі. Рэп, фолк і харавыя спевы і з папсовы замесам. Трэба будзе паслухаць больш уважліва.

 

8. Yellow Brick Road "12 Stories"

 

livesound.by

livesound.by

 

Пры тым, што я не аматар хард-року і металу ва ўсіх разнавіднасцях, гэты ансамбль спадабаўся тым, што змяшчае ў сабе нейкія дзікаватыя псіхадэлічныя інгрэдыенты, для славянскіх груп, уключаючы Расею і Беларусь, неўласцівыя.

 

Наогул псыхадэлія, як стрыжань ўсёй сучаснай музыкі з 60-х гадоў, Савецкі Саюз неяк абмінула. Звязана гэта з палітыкай партыі і ўрада або з менталітэтам, але факт застаецца фактам. У нас ёсць сотні і тысячы гуртоў, якія граюць хард-рок і метал, але няма псіхадэлічных, як гэты. Збольшага гэта "Deep Purple", збольшага "Hawkwind". І вось як раз апошняга гурта ў якасці ўплыву на нашых прасторах я ні ў кога не ўзгадаю.

 

Спадабалася і тое, як вакаліст спявае па-англійску. Я спачатку падумаў, што гэта скажоная беларуская, потым - што нямецкая. У цэлым, мова і вымаўленне ўнеслі пэўны элемент забаўнасці.

 

9. Litvin Troll "Rock&Troll"

 

Такіх гуртоў некалі было вельмі шмат - фолк-метал быў папулярным стылем ў Еўропе, асабліва ў Скандынавіі. Музыка на мяжы жорсткага металу, але пры гэтым са скрыпкай, дудой і народнымі інтанацыямі. Расею гэтая тэндэнцыя практычна абыйшла, а ў Беларусі такі гурт ёсць. Як мне здаецца, граюць ўпэўнена і гучаць пераканаўча.

 

10. Mmadcatz "Beyond The Human Mind"

 

mmadcatz.com

mmadcatz.com

 

Барочны сінці-поп з дзявочым шматгалоссем. Такіх гуртоў шмат у Расіі, Германіі, Францыі, Скандынавіі. Такая музыка запатрабаваная ў клубах, а дзяўчаты на такіх мерапрыемствах апранаюцца вельмі прывабна. Я вітаю такія гурты. Ну і па-англійску спяваюць нядрэнна. У адрозненне ад многіх.

 

 


 

 

Арцемій Троіцкі - прадстаўнік Расеі ў рамках журы замежных экспертаў. Вядомы музычны крытык, журналіст, аўтар шэрагу кніг, тэле- і радыёпраграм, арганізатар многіх канцэртаў і фестываляў.

 

www.experty.by