Друкаваць Камэнтары (0) RSS

Манiторынг




Прэс-рэліз часопіса "ПрайдзіСвет"

Прэс-рэліз

 

Часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” (http://prajdzisvet.org) запрашае ўсіх ахвотных да ўдзелу ў чарговым конкурсе мастацкага перакладу.

 

 Гэтым разам конкурс прымеркаваны да выхаду чацвертага нумару часопіса, прысвечанага маладой літаратуры і літаратуры маладосці. Для перакладу прапануецца 14 вершаў з васьмі моваў: ангельскай, нямецкай, гішпанскай, польскай, расійскай, украінскай, французскай, лацінскай (http://prajdzisvet.org/contests). Найлепшыя творы будуць надрукаваныя ў чацвертым нумары часопіса.

 

Таксама мы працягваем традыцыю, распачатую ў трэцім нумары, – пераклад на Кубак Майстра. У чацвертым нумары перакладчыкі змогуць пазмагацца за прыз Андрэя Хадановіча. Прапанаваны на конкурс верш – “Sensation” Арцюра Рэмбо (http://prajdzisvet.org/contest/3_mc_khadanovich).

 

Пераклады можна альбо даслаць на адрас рэдакцыі: rada@prajdzisvet.org, альбо размясціць на нашым форуме (http://prajdzisvet.freeforums.org/viewforum.php?f=31), дзе для конкурсаў створаны адпаведны раздзел, а для кожнага верша – адпаведная тэма. Праўда, для гэтага неабходная рэгістрацыя.

 

Спампаваць вершы для перакладу можна тут: http://prajdzisvet.org/contests

 

Пераклады прымаюцца да 15 сакавіка.

 

 http://prajdzisvet.org




5 лютага 2010




Камэнтары(0)


Паслаць камэнтар












Каб атрымліваць інфармацыю пра новыя тэксты, што выстаўляюцца на arche.by, увядзіце свой э-адрас сюды

   
Email *      
   падпісацца
спыніць падпіску
   
 

Каб даслаць ліст рэдактару ARCHE, упішыце тэкст і ўвядзіце свой э-адрас тутака.

Contact

Увядзiце код