Друкаваць Камэнтары (0) RSS

Манiторынг




"Зрабі сам" "IQ-48"

Заўважнай падзеяй на айчынным музычным рынку можна з упэўненасьцю назваць выхад DVD-дыска “Зрабі сам” ад беларускага гурта IQ48. Вось што пра ідэю гэтай кружэлкі распавядае адзін з удзельнікаў гурта Яўген Бузоўскі: «Хацелася стварыць нешта арыгінальнае, што мы раней не рабілі, бяз драйвавых гітараў, паказаць, як песьні ў нашым выкананьні гучаць у акустычным варыянце». Што тычыцца назвы новай працы гурта IQ48, то яна адлюстроўвае імкненьне музыкантаў “зрабіць самім” вартасны прадукт, прадставіць своеасабілвы handmade, які б мог зацікавіць аматараў і прыхільнікаў музыкі гэтага гурта, і адначасова, які б прадставіў каманду ў новай іпастасі – акустычнай. Відэа можна бесплатна спампаваць на сайце гурта (http://iq48.net/).

 

 

 

 

 

Падрабязную рэцэнзію на DVD-дыск "Зрабі сам" можна прачытаць ТУТ.




5 лютага 2010




Камэнтары(0)


Паслаць камэнтар












Каб атрымліваць інфармацыю пра новыя тэксты, што выстаўляюцца на arche.by, увядзіце свой э-адрас сюды

   
Email *      
   падпісацца
спыніць падпіску
   
 

Каб даслаць ліст рэдактару ARCHE, упішыце тэкст і ўвядзіце свой э-адрас тутака.

Contact

Увядзiце код