Апублікавана ў Arche (http://www.arche.by)
telegraf.by
Мэтай цэнтралізаванага тэставаньня, як і любога іншага экзаменацыйнага іспыту, зьяўляецца адбор найбольш адукаваных, пісьменных, здольных і дасьведчанных абітурыентаў. Але ж ці заўсёды гэтая мэта дасягаецца? На жаль, не.
Відавочна, што ў найбліжэйшы час ад цэнтралізаванага тэставаньня ў нашай краіне адказвацца не збіраюцца. Так што ж патрэбна зрабіць, як удасканаліць гэту форму экзаменацыйнага выпрабаваньня?
Што датычыцца ЦТ па беларускай і рускай мовах, то я лічу мэтазгодным, па-першае, увесьці (як, напрыклад, у расейскім адзіным дзяржаўным экзаміне - АДЭ (ЕГЭ) па рускай мове) такія заданьні, як невялікае сачыненьне-разважаньне на аснове дадзенага тэксту, пабудова зьвязнага тэксту шляхам лягічнага распалажэньня сказаў з абавязковым выдзяленьнем таго сказу, дзе выражаецца галоўная аўтарская думка. Менавіта такія заданьні дапамагаюць паказаць сапраўдную карціну пісьменнасьці, здольнасьці да аналітычнага мысленьня паступаючых; убачыць узровень іх моўнай культуры й агульнага развіцьця – гэта значыць, яны садзейнічаюць выяўленьню найбольш здольных для непасрэднай студэнцкай дзейнасьці абітурыентаў (у тым ліку маецца на ўвазе ўменьне весьці канспект, вылучаць галоўнае ў словах выкладчыка і г. д. ). Не сакрэт, што многія першакурсьнікі вельмі пакутуюць ад няздольнасьці і няздольнасьці хутка канспэктаваць лекцыі падчас заняткаў ва унівэрсітэце.
Па-другое, я лічу, што патрэбна альбо дыфэрэнцаваць моўныя тэсты па ўзроўню складанасьці для паступленьня на розныя факультэты (як было калісьці ў БДУ: на філфак трэба было здаваць тэсты першага ўзроўня – самыя складаныя, тэсты другога ўзроўня прапаноўваліся для паступленьня на сьпецыяльнасьці прыродазнаўча-гуманітарнага цыклу, трэцяга ўзроўня – на сьпецыяльнасьці фізіка-матэматычнага цыклу), альбо вызначаць для кожнага факультэта прафіліруючыя іспыты, і адзнаку за тэставаньне па мовах, напрыклад, на філфаку лічыць галоўнай, а на матфаку, наадварот, - факультатыўнай, якая ўлічваецца ў апошнюю чаргу, як гаворыцца, пры іншых роўных.
Па-трэцяе, неабходна перагледзіць некаторыя заданьні па рускай і беларускай мовах, адказы на якія не адлюстроўваюць сапраўднай пісьменнасьці абітурыента, а толькі сведчаць аб яго добрай памяці ці зазубрываньні тэарытычных зьвестак. Гэта асобныя заданьні з часткі пытаньняў “Б”, якія прапаноўваюць, напрыклад, вызначыць часьціны мовы, разрады займенніка, прыслоўя, тыпы даданых сказаў, заданьні па дыферэнцыяцыі назоўнікаў вінавальнага і назоўнага склонаў і г. д.
Ці магчыма добра падрыхтавацца да цэнтралізаванага тэставаньня па рускай ці беларускай мовах без дапамогі рэпетытара? Мой адказ як настаўніка рускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі з 30-цігадовым стажам і вялікім досьведам рэпетытарскай работы будзе такім:
І справа тут зусім не ў непрафэсіаналізьме настаўнікаў ці нерадзівасьці вучняў. Справа ва ўсёй сістэме нашай сучаснай адукацыі. Настаўнікі пастаўленыя ў жорсткія рамкі праграмаў, якія павінны абавязкова выконваць. На беларускую й рускую мову ў старэйшых класах адводзіцца ўсяго дзьве гадзіны на тыдзень. Як здолець за гэты час выканаць запланаванае па праграме й правесьці якасную падрыхтоўку вучняў да ЦТ, пры тым, што для такой падрыхтоўкі трэба праводзіць паглыбленае паўтарэньне матэрыялу, пачынаючы з курсу пятага класа? Да таго ж настаўнікі ў першую чаргу павінны падрыхтоўваць сваіх вучняў да школьнага выпускнога іспыту, а гэта ў 11-тым класе пераказ, а ў 9-м – дыктоўка. Так, дабаўлена яшчэ адна гадзіна факультатыва па мовах, але гэта не паратунак.
Я ўпэўнена, што праграмы па рускай і беларускай мовах павінны быць перабудаваны ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэставаньня, пачынаючы ўжо з пятага класа, таму што заданьні ў тэстах прадугледжваюць веданьне практычна ўсіх правілаў фанэтыкі, арфаграфіі, артаэпіі, пунктуацыі, марфалогіі, сінтаксісу, граматыкі, словаўтварэньня, культуры мовы, стылістыкі і іх нормаў, жанраў мовы, а таксама ўменьне аналізаваць тэкст.
Пры гэтым вельмі карысным зьяўляецца ўдзел у рэпетыцыйным тэставаньні, што дае магчымасьць ня толькі ацаніць, але і кантраляваць свае веды, убачыць прабелы і зрабіць неабходныя высновы адносна далейшай падрыхтоўкі.