Друкаваць Камэнтары (0)Пераслаць на э-адрас RSS
Гiсторыя
Румынская рэвалюцыя ў снежні 1989 г.
Чаўшэску і застой энтрапіі
У снежні 1989 года рухнуў рэжым Чаўшэску. Расправа была імгненнай і страшнай: вялікага кандукатара разам з жонкай тэрмінова судзілі і адразу расстралялі.
Але ў імклівым сконе румынскага сацыялізму няма нічога дзіўнага, калі паглядзець на графікі занятасці ды энтрапіі.
Разам з падзеннем Чаўшэску адбыўся хуткі абвал індустрыйнай занятасці, што дзесяцігоддзе панавала на плато.
Малюнак 1.
Энтрапія занятасці, якая і без таго заставалася на высокім узроўні, падскочыла да залімітных вяршыняў, што гарантавала высокую грамадскую тэмпературу.
Малюнак 2.
Увогуле структура сацыялістычнай эканомікі вызначалася непрапарцыйнасцю.
«У прамысловасці і сельскай гаспадарцы была сабраная празмерная колькасць працоўнай сілы, - пішуць складальнікі зборніка «Рынак працы і сацыяльная палітыка ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе». - Марудны рост вытворчасці і палітыка, скіраваная на прыярытэтнае развіццё цяжкай прамысловасці, прывялі да таго, што доля працоўнай сілы, занятай у прамысловасці і сельскай гаспадарцы ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, заставалася высокай, у той час як на Захадзе за апошнія два дзесяцігоддзі яна значна знізілася» [1].
Але нават на фоне іншых румынская эканоміка выглядала звыродлівай. Індустрыя задушыла сэрвісны сектар, у краіне бракавала элементарных рэчаў. Чаўшэску набраў заходніх крэдытаў і аддаваў іх, выціскаючы ўсё з насельніцтва.
Спачатку ўсё было не так і кепска, дый здавалася звычайным для краіны, што мадэрнізуецца. Нешматлікая прамысловасць абагнала сэрвіс у 1940-50-ыя, калі была ўсталявана аднапартыйная сістэма, праведзена грашовая рэформа (1947) і нацыяналізацыя (1948) [2]. Энтрапія занятасці да таго часу таксама заставалася на нізкім дамадэрным плато - першай (0,618) і другой (0,682) залатой прапорцыі (табліцы 1 і 2).
У 1975 г. Злучаныя Штаты надаюць Румыніі статус краіны з найбольшым спрыяннем [3]. Раней Чаўшэску, які ў 1974 годзе заняў пасаду прэзідэнта Румыніі, асудзіў савецкую інтэрвенцыю ў Чэхаславакіі і фліртаваў з Захадам. На графіках занятасці 1975 год адметны скрыжаваннем індустрыі і сельскай гаспадаркі. Такім чынам, прамысловасць стала дамінуючай галіной. Але менавіта з гэтага часу энтрапія занятасці выходзіць на зацягнутае плато. А з 1979 году на плато кладзецца і індустрыя.
«Прэстыжныя праграмы мадэрнізацыі вытворчасці, павышэння якасці і канкурэнтаздольнасці румынскай прадукцыі праваліліся. <…> Недазагрузка прамысловых магутнасцяў дасягнула 30%» [4].
У адрозненне ад Польшчы, дзе энтрапійнае і індустрыйнае плато адзначылася «Салідарнасцю», Румынія занурылася ў бадзёра-бюракратычныя дыфірамбы «генія Карпат», якім быў абвешчаны Чаўшэску.
Толькі ў 1989 годзе сышліся разам занятасць у сельскай гаспадарцы і сэрвіс. Калапс адбыўся.
Калі паглядзець на занятасць жанчын, то карціна яшчэ больш выбуховая:
Малюнак 3.
У 1991 годзе скрыжаваліся сельская гаспадарка, сэрвіс і індустрыя.
Наступныя шаснаццаць гадоў Румынію калаціла (малюнак 1): занятасць у аграрным сектары ўзлятала і падала, занятасць у індустрыі дрыгалася, лініі злучаліся і разыходзіліся, пакуль у 2007 годзе Румынія не ўвайшла ў Еўразвяз.
Але энтрапія занятасці (малюнак 2) застаецца для краіны занадта высокай.
Далейшыя сюрпрызы не выключаюцца.
Дадаткі:
Табліца 1.
Табліца 2.
1. Рынок труда и социальная политика в Центральной и Восточной Европе. Переходный период и дальнейшее развитие. Москва, 1997. С. 187.
2. Румыния. Онлайн-энциклопедия «Кругосвет». Доступ 01.09.2009.
3. BBC NEWS. Timeline: Romania. Доступ 21.08.2009.
4. Онлайн-энциклопедия «Кругосвет». Доступ 01.09.2009.
Чытайце ў іншых частках:
Антыкамуністычныя рэвалюцыі ва Ўсходняй Еўропе;
«Салідарнасць» на індустрыйным плато;
Адмененыя дыктатуры: Іспанія, Бразілія, Партугалія;
Паўднёвая Карэя: праз індустрыйныя церні да дэмакратыі;
Аграрная ўпартасць: грамадзянская вайна ў Сальвадоры;
Закалоты ў Пакістане і Сіньхайская рэвалюцыя 2013 году;
Каляровая контррэвалюцыя Ўладзімера Пуціна;
«Індустрыйныя» канцэрты Уга Чавэса;
Палавінная энтрапія і фінансавы крызіс;
Вавёрка ў лядоўні: мінулае і будучыня Беларусі
Андрэй Расінскі - культуроляг.
3 лiстапада 2009
Паслаць камэнтар
Каб атрымліваць інфармацыю пра новыя тэксты, што выстаўляюцца на arche.by, увядзіце свой э-адрас сюды
Каб даслаць ліст рэдактару ARCHE, упішыце тэкст і ўвядзіце свой э-адрас тутака.
Вышаградская летняя школа ў Кракаве
Дзень памяці Кастуся Каліноўскага ў Вільні
Серыя лекцый Уладзіміра Мацкевіча "Пра культуру і культурную палітыку" адменена
Усе абвесткі



Камэнтары(0)