Друкаваць Камэнтары (0)Пераслаць на э-адрас RSS
Эсэiстыка
Звяры думаюць пра Беларусь
І ўжо не грашовымі знакамі, а магчымымі — і чаканымі культурніцкімі прарывамі.
На кінастудыі выюць ваўкі, чалавек стаецца мядзведзем; а хорам кіруе маленькі чароўны трусік.
Візуальныя беларускія медыі і раней былі неабыякавыя да жывёлаў: на тэлеканалах пялёскаліся ў «цудах некранутай прыроды» бабры і чаплі. А на «Беларусьфільме» натужліва смяяліся з «чорнага ката» і аўчаркі Румбы.
Але кот і аўчарка — акторы ніякія, а бабры й чаплі занадта букалічныя.
Звяры цяпер сведчаць пра з’явы духоўныя.
«Ваўкі» Аляксандра Колбышава, што маюць з’явіцца ў кастрычніку — пра людзей (хаця сапраўдны шэры воўк маецца). Гэта людскія жарсці — свабода, здрада, пераслед, спачуванне. І гэта людская, трагічная вусціш.
Галоўны герой бульба-хорару «Масакра» разрываецца паміж чалавечым і звярыным. Мядзведзь-забойца — чалавек, які помсціць за знявечаную радзіму і абражаны гонар.
І па-над усім гэтым, сярод «піхтаў блакітных» — чароўны трусік Юрыя Дземідовіча, які ўжо скалануў інтэрнэт і стаўся культурніцкай з’явай. Трусік, узгадаваны на пратэстанцкіх малітвах і каталіцкіх харалах, якія школьнік Музычнай вучэльні Юра, безумоўна, чуў.
У гэтым чароўным лясным Эдэме ёсць і сваё Дрэва. «Дрэва», якое таксама гадуецца — новая камедыя Аляксандра Канановіча. І плады гэтага дрэва — грошы.
Кола замкнулася. Звяры думаюць пра Беларусь.
Нешта цікавае пачынаецца.
Андрэй Расінскі - кінакрытык, эсэіст.
22 верасьня 2009
Паслаць камэнтар
Каб атрымліваць інфармацыю пра новыя тэксты, што выстаўляюцца на arche.by, увядзіце свой э-адрас сюды
Каб даслаць ліст рэдактару ARCHE, упішыце тэкст і ўвядзіце свой э-адрас тутака.
Праграма фэсту "Magnifiat-2010"
Школа маладых менэджэраў публічнага адміністравання SYMPA абвяшчае трэці набор удзельнікаў
Семінар па Еўрапейскім Саюзе
Усе абвесткі



Камэнтары(0)