Друкаваць Камэнтары (0)Пераслаць на э-адрас RSS
Крытыка
Творчасць Яна Баршчэўскага вачыма рускага чалавека
Нягледзячы на тое, што Ян Баршчэўскі добрую частку свайго жыцця пражыў у сталіцы Расіі Пецярбургу і выдаў тут сваю галоўную кнігу — зборнік «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», расійскае літаратуразнаўства больш за паўтара стагоддзя не звяртае ўвагі на яго асобу і творчасць. Яно й нядзіўна: беларускі літаратар не меў аніякіх сантыментаў ні да расійскага царызму, ні да «братняга» народа. Прадстаўнікоў адміністрацыі, тых, што звычайна ў той час называлі «маскалямі», ён паказваў у сваіх творах у вобліку д’яблаў, чарнакніжнікаў і нячыстае сілы; набрыдзь рангам ніжэй атрымала ў яго найменне «асташоў», што «спустошылі ў нас усе азёры, навучылі нашу моладзь бязбожным учынкам, чарам».
Расійскія спецыялісты-філолагі і сёння «не бачаць» Я. Баршчэўскага. Заўважыў беларускага пісьменніка прыродазнаўца — біёлаг Дзмітрый Вінаходаў.
Даследчыка-аматара прывабіла таямніца, наяўнасць якой ён несумненна адчуў. Варта заўважыць, што Дз. Вінаходаў вядомы ў колах аматараў твораў Толкіена, якія ва ўсім свеце займаюцца разгадваннем таямніц, збіраннем матэрыялаў, рэканструкцыямі і г. д. Абмеркаванням ды спрэчкам вакол дзеяў у творах Толкіена прысвечаныя шматлікія інтэрнэт-форумы. Тым самым шляхам Дз. Вінаходаў вырушыў і на разгадванне таямніц твора Я. Баршчэўскага, спрабуючы ўтварыць у віртуальнай прасторы нешта кшталту клубу, падобнага на клуб сяброў Толкіена. І тут адбылося неспадзяванае. Твор Я. Баршчэўскага, сягаючы ажно ў ХХІ ст. з дапамогаю сучасных (фантастычных для чалавека ХІХ ст.) сродкаў камунікацыі, вабячы таямніцаю, выкрывае тую самую з’яву, што застаецца актуальнаю ўжо некалькі стагоддзяў.
Расіянін пачаў з таго, што пераклаў «Шляхціца Завальню» на рускую мову і змясціў пераклад на адмыслова створаным сайце. Пераклад тэксту, напісанага Я. Баршчэўскім больш за сто пяцьдзесят гадоў таму, яму надаваўся цяжка, і перакладчык звяртаўся па дапамогу і парады да шматлікіх спецыялістаў і аматараў. Як вынік, у тэкст Я. Баршчэўскага трапілі словы і выразы характэрныя, напрыклад, для адэскага жаргону пачатку ХХ ст.:
Когда этот спор и шум затянулись, Йосель, что стоял в конце стола, говорит:
— Послушайте сюда, добрые господа, вы таки неправильно себе думаете за вашего Василя. Василь, чтоб он был здоров, человек добрый и аккуратный; и когда заходит ко мне в компании, то уже платит звонкой монетой, и той монеты у него — непереводно. А Алюта — ай, да и Алюта тоже таки хорошая девушка, и одевается, как чистая панёнка. А что Арина, и что я должен об ей плохое сказать? Или что она колдует, так что, она геволт с погромом устроила? Она себе колдует, чтобы гельд иметь на немного грошей, а гроши таки нужны каждому человеку! Она помогает, добрые господа, лечит травами людей этих, чтоб они были здоровы!
У арыгінале:
Gdy się ta sprzeczka i szum przedłuża, żyd Josiel stojąc u końca stołu: — «Posłuchajcie, — rzecze, — niesprawiedliwie mówicie o Wasilu. Wasil clek dobry i akuratny; kiedy pryjdzie z towarysami do mnie, to zawse placi gotowką i zawse ma pieniędzy, a Aluta, aj da Aluta, dobra dziewcyna, jak się dobre odziewa, jak panienka, a, i u Aryny ja nić złego nie widzę. Nu co, ze ona caruje, ona caruje dla tego by mieć pieniędzy, a pieniędzy bardzo potrebne dla każdego cłowieka; ona i pomaga, lecy trawa ludzi».
Праца над перакладам падштурхнула Дз. Вінаходава да працы літаратуразнаўчай: ён узяўся за напісанне прадмовы да будучай кнігі, г. зн. артыкула пра Я. Баршчэўскага і час, у якім жыў пісьменнік. Дзеля гэтага Дз. Вінаходаў стварае жывы часопіс. Зрэшты, аматары гісторыі і літаратуры, якія адгукнуліся на запрашэнне паўдзельнічаць у складанні біяграфіі Я. Баршчэўскага, не маглі аказаць істотнай дапамогі...
ЦАЛКАМ РЭЦЭНЗІЯ МІКОЛЫ ХАЎСТОВІЧА НАДРУКАВАНАЯ Ў № 4 "ARCHE" ЗА 2009 ГОД.
Гэты нумар часопісу, як і іншыя, можна замовіць у распаўсюднікаў:
Баранавічы — Руслан Равяка, п/с 13, 225409, Баранавічы-9, тэл. (029) 767-20-37.
Барысаў — Алег Лучына, п/с 714, 222120, Барысаў-1, тэл. (029) 33-99-161.
Берасьце — Ігар Бараноўскі, тэл. (0162) 25-61-55.
Віцебск — Барыс Хамайда, тэл. (0212) 34-52-41.
Гомель — Ларыса Шчыракова, тэл. (029) 341-66-94;
Дзяніс Федарэнка, тэл. (029) 733-55-22.
Горадня — Эдвард Дмухоўскі, тэл. (029) 133-87-17.
Магілёў — Алесь Асіпцоў, тэл. (0222) 25-57-85, (029) 625-57-85.
Менск — Віталь Рыжкоў, тэл. (029) 545-20-36.
Наваполацак — Ірына Бельская, тэл. (029) 296-15-73
Шукаем распаўсюднікаў зь іншых мясьцінаў.
Падпіска на часопіс "ARCHE Пачатак" прымаецца ўва ўсіх аддзяленьнях "Белпошты". Падпісны індэкс - 00345.
Мікола Хаўстовіч - гісторык літаратуры і перакладчык, аўтар больш як дзьвюхсот навуковых публікацый (у тым ліку — пяці манаграфій). Апошняя публікацыя — кніга «Жыццё і творчасць Рамуальда Падбярэскага» (2008).
2 лiпеня 2009
Паслаць камэнтар
Каб атрымліваць інфармацыю пра новыя тэксты, што выстаўляюцца на arche.by, увядзіце свой э-адрас сюды
Каб даслаць ліст рэдактару ARCHE, упішыце тэкст і ўвядзіце свой э-адрас тутака.
Тры твары ў адным абліччы
Прэзентацыя паштовак з відамі старога Магілёва
Выстава Паўла Татарнікава “Брама мінулага”
Усе абвесткі



Камэнтары(0)