Друкаваць Камэнтары (1) RSS

Кнiгi ARCHE




Ян Станкевіч. Язык і языкаведа

Станкевіч, Ян. Язык і языкаведа. Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. 1214 старонак.

Гэтая кніга становіць сабой другое, істотна перапрацаванае выданьне лінгвістычных прац вядомага беларускага філёляга–пурыста Яна Станкевіча (1891–1976) (першае выйшла ў 2002 г. і мела назву “Ян Станкевіч. Збор твораў у двух тамах”). Працы датычаць практычна ўсіх галінаў беларускай мовы: фанэтыкі, фаналёгіі, артаэпіі, марфалёгіі і сынтаксу, словаўтварэньня і лексыкалёгіі, анамастыкі, фразэалёгіі, дыялекталёгіі, этымалёгіі, моўнай стылістыкі і лексычнай сэмантыкі, лінгвістычнай тэрміналёгіі, лінгвагеаграфіі і г. д. Тэксты выкананыя ў разнастайных формах: кароткай газэтнай зацемкі, разгорнутага навуковага аналізу, палемічнага нарысу, інтэрдысцыплінарнага гуманітарнага дасьледаваньня, крытычнага водгуку, кніжнага агляду, тэзыснай пастаноўкі праблемы і нават інтэлектуальнай правакацыі.

 

Выданьне забясьпечана падрабязным камэнтаром аўтарства Юр’я Пацюпы, які ўводзіць чытача ў кантэкст беларускага моўнага пурызму за цэлае стагодзьдзе. Камэнтар мае на мэце паказаньне як слабых, так і моцных аўтаравых мясьцінаў, шырэйшае разгортваньне некаторых актуальных тэмаў беларускае мовы, а таксама збурэньне стэрэатыпнага ўяўленьня пра самотнасьць постаці Я. Станкевіча, “экзатычнасьць” ягоных уяўленьняў пра мову.

 

 


 


Гэтую кнігу, як і іншыя, можна замовіць у распаўсюднікаў "ARCHE":

 

Баранавічы — Руслан Равяка, п/с 13, 225409, Баранавічы-9, тэл. (029) 767-20-37.


Берасьце — Ігар Бараноўскі, тэл. (0162) 25-61-55.

 

Віцебск — Барыс Хамайда, тэл. (0212) 34-52-41.

 

Гомель — Ларыса Шчыракова, тэл. (029) 341-66-94;

 

Дзяніс Федарэнка, тэл. (029) 733-55-22.

 

Горадня — Эдвард Дмухоўскі, тэл. (029) 133-87-17.

 

Магілёў — Алесь Асіпцоў, тэл. (0222) 25-57-85, (029) 625-57-85.

 

Маладэчна — Алесь Кштальтны, тэл. (044) 792-36-88, (029) 271-77-22.

 

Менск — Віталь Рыжкоў, тэл. (029) 545-20-36.

 

Наваполацак — Ірына Бельская, тэл. (029) 296-15-73

 

Шукаем распаўсюднікаў зь іншых мясьцінаў.

 

Акрамя таго, набыцьцё кнігі магчымае праз Інтэрнэт-кнігарню prastora.by.


20 каcтрычнiка 2008




Камэнтары(1)


eisernWolf:

15 жніўня 2009

Не бяруся аналізаваць гэтую кніжку, бо яшчэ сам да канца не прачытаў, але калі хочаце палепшыць сваё веданне беларускае мовы, дык набывайце. :) Будзьце гатовыя да словаў, каторых вы ня знойдзеце ў звычайных слоўніках. :)


Паслаць камэнтар












Каб атрымліваць інфармацыю пра новыя тэксты, што выстаўляюцца на arche.by, увядзіце свой э-адрас сюды

   
Email *      
   падпісацца
спыніць падпіску
   
 

Каб даслаць ліст рэдактару ARCHE, упішыце тэкст і ўвядзіце свой э-адрас тутака.

Contact

Увядзiце код