Друкаваць Камэнтары (0)Пераслаць на э-адрас RSS
Кнiгi ARCHE
Валер Булгакаў. Гісторыя беларускага нацыяналізму
Булгакаў В. Гісторыя беларускага нацыяналізму. Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. 331 старонка; Булгаков В. История белорусского национализма. Вильнюс: Институт белорусистики, 2007. 331 страница.
Як адзначае ў прадмове сам аўтар, “назва кнігі ня цалкам адпавядае яе зьместу, бо яна прысьвечана перадусім перадгісторыі беларускага нацыяналізму. Я адмовіўся ад ужываньня слова “перадгісторыя” ў назьве дзеля ягонай грувасткасьці і празьмернай амбітнасьці. Праца адлюстроўвае цяперашні зрэз веды пра нацыю і нацыяналізм (якая борзда разьвіваецца) і, без сумневу, нават па невялікім часе будзе ўспрымацца анахранічна. Вялікім посьпехам будзе, калі яна зацьвердзіцца ў якасьці папярэдняга накіду будучай сынтэтычнай распрацоўкі гэтай праблемы”. Храналягічна выданьне фактычна абмяжоўваецца ХІХ ст., праблематыку ХХ ст. аўтар закранае толькі ў пасьляслоўі. За паўтарагадовы тэрмін, які прайшоў ад часу выданьня кнігі, яна прыцягнула значную ўвагу як беларускіх, так і замежных рэцэнзентаў, прычым іхныя ацэнкі падзяліліся на рэдкасьць дыямэтральна – ад “неартадаксальнага выданьня, якое выкліча палеміку” (Сяргій Екельчык) да “кнігі, далёкай ад элемэнтарнай навуковасьці” (Ян Левандоўскі).
Гэтую кнігу, як і іншыя, можна замовіць у распаўсюднікаў "ARCHE":
Баранавічы — Руслан Равяка, п/с 13, 225409, Баранавічы-9, тэл. (029) 767-20-37.
Берасьце — Ігар Бараноўскі, тэл. (0162) 25-61-55.
Віцебск — Барыс Хамайда, тэл. (0212) 34-52-41.
Гомель — Ларыса Шчыракова, тэл. (029) 341-66-94;
Дзяніс Федарэнка, тэл. (029) 733-55-22.
Горадня — Эдвард Дмухоўскі, тэл. (029) 133-87-17.
Магілёў — Алесь Асіпцоў, тэл. (0222) 25-57-85, (029) 625-57-85.
Маладэчна — Алесь Кштальтны, тэл. (044) 792-36-88, (029) 271-77-22.
Менск — Віталь Рыжкоў, тэл. (029) 545-20-36.
Наваполацак — Ірына Бельская, тэл. (029) 296-15-73
Шукаем распаўсюднікаў зь іншых мясьцінаў.
20 каcтрычнiка 2008
Паслаць камэнтар
Каб атрымліваць інфармацыю пра новыя тэксты, што выстаўляюцца на arche.by, увядзіце свой э-адрас сюды
Каб даслаць ліст рэдактару ARCHE, упішыце тэкст і ўвядзіце свой э-адрас тутака.
"Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша"
Увага! Шукаем акцёраў!
Абвяшчаецца конкурс на лепшы эскіз дошкі ў гонар Ларысы Геніюш
Усе абвесткі



Камэнтары(0)