Друкаваць Камэнтары (0)Пераслаць на э-адрас RSS
Кнiгi ARCHE
Адам Станкевіч. З Богам да Беларусі
Станкевіч, Адам. З Богам да Беларусі: Збор твораў. Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2008. 1097 старонак.
У гэтым выданьні ўпершыню сабраныя пад адной вокладкай навуковыя і навукова-папулярныя працы аднаго з найбольш выдатных дзеячоў беларускага нацыянальнага руху 1-ай паловы ХХ ст. ксяндза Адама Станкевіча (1891–1949), якія выходзілі пры ягоным жыцьці асобнымі выданьнямі. На старонках кнігі Адам Станкевіч выступае ня толькі як дасьледчык і папулярызатар мінулага сваёй зямлі, але і як ідэоляг нацыянальнага адраджэньня, як рыма-каталіцкі сьвятар – перакананы прыхільнік рэлігійнага экумэнізму, як пэдагог-асьветнік і як палітычны дзеяч. Асноўны зьмест большасьці працаў – гісторыя ўзьнікненьня і разьвіцьця ідэі беларускага нацыянальнага вызваленьня, якая разглядаецца ў шчыльнай узаемасувязі з пранікненьнем і пашырэньнем у Беларусі хрысьціянскай веры. Некалькі зьмешчаных на старонках выданьня тэкстаў маюць перадусім рэлігійны характар. Акрамя таго, у дадзены збор твораў уключаныя прамовы ксяндза А. Станкевіча, сказаныя ім падчас выкананьня абавязкаў дэпутата польскага Сойму ў 1920-х гг., праекты па рэформе Каталіцкага касьцёла ў Беларусі, падаваныя Станкевічам савецкім уладам у 20-ой палове 1940 гг., а таксама каляндарныя дзёньнікавыя запісы, якія рабіліся ксянзом на працягу 1937–1948 гг. і цудам ацалелі пасьля ягонага арышту. У якасьці дадатку да тэкстаў, якія належаць пяру самога Адама Станкевіча, далучаныя матэрыялы юбілейнай кнігі, выдадзенай намаганьнямі ягоных сяброў і аднадумцаў у 1940 г. у Вільні. Выданьне забясьпечана прадмовай і навуковымі камэнтарамі, падрыхтаванымі гісторыкамі Андрэем Вашкевічам і Аляксандрам Пашкевічам.
Гэтую кнігу, як і іншыя, можна замовіць у распаўсюднікаў "ARCHE":
Баранавічы — Руслан Равяка, п/с 13, 225409, Баранавічы-9, тэл. (029) 767-20-37.
Берасьце — Ігар Бараноўскі, тэл. (0162) 25-61-55.
Віцебск — Барыс Хамайда, тэл. (0212) 34-52-41.
Гомель — Ларыса Шчыракова, тэл. (029) 341-66-94;
Дзяніс Федарэнка, тэл. (029) 733-55-22.
Горадня — Эдвард Дмухоўскі, тэл. (029) 133-87-17.
Магілёў — Алесь Асіпцоў, тэл. (0222) 25-57-85, (029) 625-57-85.
Маладэчна — Алесь Кштальтны, тэл. (044) 792-36-88, (029) 271-77-22.
Менск — Віталь Рыжкоў, тэл. (029) 545-20-36.
Наваполацак — Ірына Бельская, тэл. (029) 296-15-73
Шукаем распаўсюднікаў зь іншых мясьцінаў.
Акрамя таго, набыцьцё кнігі магчымае праз Інтэрнэт-кнігарню prastora.by.
20 каcтрычнiка 2008
Паслаць камэнтар
Каб атрымліваць інфармацыю пра новыя тэксты, што выстаўляюцца на arche.by, увядзіце свой э-адрас сюды
Каб даслаць ліст рэдактару ARCHE, упішыце тэкст і ўвядзіце свой э-адрас тутака.
Літаратурныя чытанні з “ПрайдзіСветам”-2: Несіметрычныя музы А. Хадановіча
Увага! Шукаем акцёраў!
Абвяшчаецца конкурс на лепшы эскіз дошкі ў гонар Ларысы Геніюш
Усе абвесткі



Камэнтары(0)